Паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста! Вітаю вас на трэцім этапе! Вы выдатна справіліся з двума заданнямі. Малайцы!
Але наперадзе яшчэ шмат загадак! Выхад з лабірынту трэба яшчэ знайсці.
На дадзеным этапе вам неабходна будзе прадэманстраваць свае веды, паказаўшы ўменне класіфікаваць сказы з адасобленымі дапасаванымі, недапасаванымі азначэннямі, а таксама сказы і з дапасаванымі, і з недапасаванымі азначэннямі.
Не забывайце, што ў рубрыцы «Дапамога прафесара» дакладна ёсць адказы на ўсе пытанні!
Выканаеце заданні правільна — атрымаеце наступную кодавую фразу!
Жадаю поспехаў!
Дапамога прафесара
Ну, заходзьце! Калі ласка!
У мяне ў рубрыцы шмат карыснага матэрыялу, які дапаможа вам беспамылкова выканаць усе заданні.
Вывучайце матэрыял, збірайце кодавыя словы — і без праблем выходзьце з лабірынту!
ЗАДАННЕ 3
Малайцы! Даволі хутка справіліся з заданнем.
Ну, тады і тут не губляйце час: запісвайце атрыманую кодавую фразу ў Пуцявы ліст - і выходзьце на прамежак.
Да сустрэчы!