Таямніцы казак

 Завіт ала ў госці казка – суст ракайце, калі ласка!

Добры дзень, дарагія ўдзельнікі!

Рады вітаць вас на праекце! 

Далёка-далёка, за гарамі, за морамі, за дрымучымі лясамі, за трыдзевяць земляў, у Трыдзясятым царстве, у Трыдзясятай дзяржаве знаходзіцца вялізная краіна Казак. 

А вы любіце чытаць казкі? Якія казкі вы ведаеце? Дзякуючы казцы, мы вучымся захапляцца дабрынёй, бачыць добрае і дрэннае, разумець учынкі людзей, выхоўваем у сабе добразычлівыя адносіны і стаўленне да людзей. А яшчэ мы развіваем свае чытацкія ўменні, становімся свядомымі чытачамі, засвойваем беларускую мову, робім свой слоўнік разнастайным і багатым.


Дык вось мы з вамі і адправімся ў вандраванне па краіне Казак, дзе нас чакае шмат цікавых і займальных заданняў, якія дапамогуць замацаваць вашы веды пра казкі. 

Гатовыя да падарожжа? Тады запрашайце сваіх маму і тату, бабулю і дзядулю і разам уважліва чытайце стартавую прэзентацыю, знаёмцеся са зместам буклета. Калі будуць пытанні, то задавайце іх мне (predko1vicka@gmail.com) або сваёй настаўніцы.

Ну, што? Абра-кадабра і сім-салабім - адпраўляемся!


Стартовая презентация
Буклет.pdf

Каб прыняць удзел у праекце, запоўніце рэгістрацыйную анкету!