Урок 4. Свабодныя і несвабодныя
словазлучэнні (азнаямленне)
Урок 4. Свабодныя і несвабодныя
словазлучэнні (азнаямленне)
Змест старонкі
відэа «Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні (азнаямленне)»;
інтэрактыўныя практыкаванні;
заданні для самаправеркі (тэставыя заданні, а таксама рабочы ліст па тэме);
матэрыял для цікаўных;
дыдактычныя матэрыялы ўрока (табліца, схемы, прэзентацыя).
1. Адукацыйнае відэа
✅ Будзеце ведаць:
паняцці свабодныя і несвабодныя словазлучэнні;
найбольш ужывальныя несвабодныя словазлучэнні.
✅ Будзеце ўмець:
адрозніваць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні ў сказах;
вызначаць сінтаксічную ролю несвабодных словазлучэнняў.
Пры неабходнасці вы можаце разгарнуць блок і з дапамогай тайм-кодаў звярнуцца толькі да пэўнага фрагмента ўрока.
Тайм-коды
00:00 праверка дамашняга задання.
00:40 актуалізацыя ведаў па тэме «Галоўныя і даданыя члены сказа».
01:29 паведамленне тэмы ўрока.
01:36 задачы.
02:01 тлумачэнне: свабодныя і несвабодныя словазлучэнні.
04:36 тэставыя заданні «Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні».
04:59 работа з вучэбным дапаможнікам.
05:33 падагульненне (практыка).
09:07 развітальныя словы.
2. Інтэрактыўныя практыкаванні
3. Заданні для самаправеркі
Выніковы тэст па тэме
Рабочы ліст па тэме «Свабодныя і несвабодныя
словазлучэнні (азнаямленне)»
Адказы да рабочага ліста па тэме «Свабодныя і несвабодныя
словазлучэнні (азнаямленне)»
4. Для цікаўных
Вялікая Айчынная вайна праз прызму несвабодных словазлучэнняў
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам – свяшчэнная.
Сярод 34,4 мільёна савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, больш за 1,3 мільёна салдат – беларусы і ўраджэнцы Беларусі.
На беларускай зямлі Вялікая Айчынная вайна доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён – з 22 чэрвеня 1941-га па 28 ліпеня 1944 года. Тут праходзілі маштабныя баі і ваенныя аперацыі, сярод якіх гераічная абарона Брэсцкай крэпасці і Магілёва, які не здаваўся 23 дні і ночы; «Баграціён» – адна з найвялікшых наступальных аперацый у гісторыі чалавецтва.
Брэсцкая крэпасць
Буйніцкае поле пад Магілёвам
Памятны знак у гонар аперацыі “Баграціён”
(71 кіламетр Рэспубліканскай трасы Р-31 «Бабруйск-Мазыр», Гомельская вобласць)
Акупіраваная фашыстамі Беларусь стала краінай, дзе разгарнуўся буйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.
Першы партызанскі бой Другой сусветнай вайны правёў 28 чэрвеня 1941 года ў наваколлі Пінска атрад легендарнага камандзіра Васіля Каржа.
Першымі партызанамі-героямі СССР у 1941 годзе сталі беларусы Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі.
Васіль Корж
Ціхан Бумажкоў
Фёдар Паўлоўскі
У ліпені 1943 года на чыгуначнай станцыі ў Асіповічах партызаны ажыццявілі буйнейшую дыверсію, узарваўшы 4 нямецкія эшалоны з боепрыпасамі і танкамі «Тыгр». А адным з самых вялікіх партызанскіх баёў у гісторыі вайны стала Полацка-Лепельская бітва 1944 года.
Да канца 1943 года пад кантролем партызан знаходзілася 108 тысяч км² – амаль 60 працэнтаў акупіраванай праціўнікам тэрыторыі.
У час Вялікай Айчыннай вайны менавіта ў беларускім Мінску дзейнічала самае вялікае гарадское антыфашысцкае падполле ў Еўропе.
Адной з самых памятных старонак гісторыі мінскага супраціўлення стала аперацыя па ліквідацыі стаўленіка Гітлера ў Беларусі – гаўляйтара Вільгельма Кубэ. У ноч на 22 верасня 1943 года ў пасцелі ка́та, які знішчыў сотні тысяч жыццяў, узарвалася міна.
Праз гады гэта гісторыя была пакладзена ў аснову сюжэта вядомага савецкага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы» – першай кінастужкі пра герояў мінскага падполля.
Аднак, нягледзячы на гераічнае супраціўленне народа, Беларусь, якая стаяла на шляху нацысцкай арміі Германіі, несла ў гады вайны вялікія страты.
На беларускай зямлі былі разрабаваны і разбураны 209 з 270 гарадоў. Фашысты правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, поўнасцю або часткова знішчыўшы 5454 вёскі.
Сумна вядомым сімвалам бязлітаснай расправы стала спаленая разам з людзьмі Хатынь, лёс якой падзялілі яшчэ сотні вёсак краіны.
На тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі больш як 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці «Трасцянец», дзе знішчылі больш за 200 тысяч чалавек (ёсць сведчанні, што ахвяр было намнога больш – амаль 546 тысяч); жудасны дзіцячы канцлагер у вёсцы Чырвоны Бераг, дзе самымі бесчалавечнымі спосабамі з юных ахвяр – да смерці – забіралі кроў для патрэб нямецкіх шпіталяў; Азарыцкая зона смерці, дзе пад адкрытым небам нацысты трымалі тысячы хворых на сыпны тыф, збіраючыся выкарыстоўваць людзей у якасці бактэрыялагічнай зброі супраць наступаючай Чырвонай Арміі.
Мемарыяльны комплекс «Трасцянец»
Мемарыял у Чырвоным Беразе
Паводле няпоўных даных, у лагерах на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі амаль 1,5 мільёна чалавек – не толькі мясцовых жыхароў, але і вывезеных з Аўстрыі, Францыі, Германіі і інш.
***
Пасля заканчэння той страшэннай вайны Беларусь яшчэ многія гады аднаўлялася ад разбурэнняў і страт. І да нашых дзён краіна свята шануе памяць пра ахвяр фашызму, подзвіг герояў і мужнасць людзей, якія жылі ў цяжкі час і аддавалі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы Дзень Перамогі.
5. Дыдактычныя матэрыялы