Урок 3. Асаблівасці дапасавання і кіравання
ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)
Урок 3. Асаблівасці дапасавання і кіравання
ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)
Змест старонкі
відэа «Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)»;
інтэрактыўныя практыкаванні;
заданні для самаправеркі (тэставыя заданні, а таксама рабочы ліст па тэме);
матэрыял для цікаўных;
дыдактычныя матэрыялы ўрока (табліцы, прэзентацыя).
1. Адукацыйнае відэа
✅ Будзеце ведаць:
асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі;
некаторыя характэрныя асаблівасці ў пабудове словазлучэнняў з кіраваннем.
✅ Будзеце ўмець:
правільна ўжываць формы залежнага слова пры дапасаванні і кіраванні;
выяўляць і выпраўляць памылкі, дапушчаныя пры ўтварэнні словазлучэнняў.
Пры неабходнасці вы можаце разгарнуць блок і з дапамогай тайм-кодаў звярнуцца толькі да пэўнага фрагмента ўрока.
Тайм-коды
00:00 праверка дамашняга задання.
01:02 паведамленне тэмы ўрока.
01:08 задачы.
01:34 тлумачэнне №1: асаблівасці дапасавання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай).
03:01 тлумачэнне №2: асаблівасці кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай).
07:01 падагульненне (тэорыя).
07:47 тэставыя заданні «Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)».
08:06 падагульненне (практыка).
11:06 дамашняе заданне.
2. Інтэрактыўныя практыкаванні
3. Заданні для самаправеркі
Выніковы тэст па тэме
Рабочы ліст па тэме «Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)»
Адказы да рабочага ліста па тэме «Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай)»
4. Для цікаўных
Прагледзеўшы адукацыйнае відэа, вы даведаліся, што канструкцыя ‘пайсці ў грыбы’ з’яўляецца адной з асаблівасцей беларускага кіравання. А ці ведаеце вы, якія грыбы можна збіраць, а якія нельга? Як пазбегнуць атручвання грыбамі? І што рабіць, калі ўсё ж такі атруціліся імі? Адказы на гэтыя пытанні шукайце ніжэй.
Прафілактыка атручвання грыбамі, або Правілы грыбніка
– Не ўжывайце як сырыя, так і прыгатаваныя дзікарослыя грыбы, у ядомасці якіх не ўпэўненыя.
– Збірайце толькі тыя грыбы, якія добра ведаеце. Абавязкова з ножкай.
– Адпраўляючыся ў лес, па магчымасці запрасіце з сабой дасведчанага грыбніка.
– Не збірайце грыбы ўздоўж аўтамабільных дарог, чыгункі, у межах горада.
– Не вызначайце ядомасць грыбоў па іх назвах, паколькі яны могуць адрознівацца ў розных геаграфічных рэгіёнах.
– Не верце распаўсюджанаму міфу пра ядомасць грыбоў, калі яны не пакідаюць цёмных плям на срэбры або іх ядуць птушкі, слімакі, чарвякі і інш.
– Не спрабуйце сырыя грыбы на смак.
– Не купляйце грыбы ў выпадковых людзей.
– Не рэкамендуецца ўжываць у ежу грыбы людзям з захворваннямі органаў стрававання.
– Не ўжывайце грыбы, якія раней выклікалі захворванні ў вас, вашых сваякоў або жывёл.
– Атрутныя грыбы нярэдка растуць побач з ядомымі і могуць быць вельмі падобныя да іх.
– Памятайце, што нават ядомыя грыбы пры няправільным прыгатаванні і захоўванні могуць стаць неядомымі і таксічнымі.
– Нават ядомыя правільна прыгатаваныя грыбы павінны ўжывацца ў ежу ва ўмераных колькасцях у якасці гарніру, а не асноўнай стравы.
– Нельга захоўваць свежыя грыбы больш за суткі нават у халадзільніку.
5. Дыдактычныя матэрыялы