Змест старонкі
відэа «Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка»;
інтэрактыўныя практыкаванні;
заданні для самаправеркі (тэставыя заданні, а таксама рабочы ліст па тэме);
матэрыял для цікаўных;
дыдактычныя матэрыялы ўрока (схемы, памятка, прэзентацыя).
1. Адукацыйнае відэа
✅ Будзеце ведаць:
што такое словазлучэнне;
віды словазлучэнняў паводле часцінамоўнай прыналежнасці і паводле будовы.
✅ Будзеце ўмець:
адрозніваць словазлучэнні ад спалучэнняў слоў;
выпісваць словазлучэнні са сказа і даваць ім характарыстыку
паводле часцінамоўнай прыналежнасці і паводле будовы.
Пры неабходнасці вы можаце разгарнуць блок і з дапамогай тайм-кодаў звярнуцца толькі да пэўнага фрагмента ўрока.
Тайм-коды
00:00 арфаграфічная хвілінка.
00:27 паведамленне тэмы ўрока.
00:50 задачы.
01:16 тлумачэнне №1: што такое словазлучэнне?
02:08 тлумачэнне №2: віды словазлучэнняў паводле часцінамоўнай прыналежнасці.
3:16 тэставыя заданні «Віды словазлучэнняў паводле часцінамоўнай прыналежнасці».
3:36 тлумачэнне №3: віды словазлучэнняў паводле будовы.
4:57 тэставае заданне «Віды словазлучэнняў паводле будовы».
5:11 тлумачэнне №4: што не з'яўляецца словазлучэннем?
6:41 тэставыя заданні «Што не з'яўляецца словазлучэннем».
6:59 падагульненне (тэорыя).
8:24 падагульненне (практыка).
9:59 дамашняе заданне.
2. Інтэрактыўныя практыкаванні
3. Заданні для самаправеркі
Выніковы тэст па тэме
Рабочы ліст па тэме «Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка»
Адказы да рабочага ліста па тэме «Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка»
4. Для цікаўных
Уважліва разгледзьце карту гарадоў Беларусі. Два гарады маюць назвы, якія адпавядаюць структуры словазлучэння. Паспрабуйце знайсці гэтыя населеныя пункты. Адказ і цікавую інфармацыю пра іх глядзіце ніжэй.
1. Мар’іна Горка – горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Цітаўцы, адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага раёна. Знаходзіцца за 63 км. на паўднёвы ўсход ад Мінска. Насельніцтва 20 096 чал. (2024). Першая згадка пра Мар’іну Горку адносіцца да XVI ст. У горадзе змяшчаецца чыгуначная станцыя Пухавічы на лініі Мінск – Асіповічы.
Існуе некалькі легенд адносна паходжання назвы горада. Па адной з іх, шмат гадоў таму адзін чалавек вельмі цяжка захварэў. Грошай было ў яго дастаткова шмат, і таму ён мог сабе дазволіць лячыцца ў розных лекараў і знахароў. Але ні адзін з іх не мог палегчыць пакуты хворага, ніякія лекі не дапамагалі. Чалавек знаходзіў адзінае суцяшэнне ў малітве. І вось аднойчы за шчырую малітву сваю ён убачыў у сне Марыю Маці Божую, якая паабяцала яму збаўленне ад шматгадовай хваробы, калі ён паставіць крыж і дом для малітваў на горцы, дзе збіраецца народ для здзяйснення забабонных рытуалаў. Хворы чалавек выканаў волю нябеснай заступніцы і вылечыўся. Пасля чаго, кажуць, ён стварыў у гэтым доме капліцу і змясціў абраз Найсвяцейшай Панны Марыі.
За некалькі кіламетраў ад Мар’інай Горкі (вёска Антанова, Навасёлкаўскі сельсавет) адзначаны геаграфічны цэнтр Рэспублікі Беларусь.
Мар’іна Горка з’яўляецца адзіным горадам Беларусі, які ўзначальвае «не свой» раён. Справа ў тым, што Пухавіцкі раён быў утвораны ў ліпені 1924 года ў мястэчку Пухавічы, але ўжо ў ліпені 1925 года было прынята рашэнне перанесці цэнтр у пасёлак Мар’іна Горка, які мае больш выгаднае геаграфічнае становішча і больш высокі прамысловы патэнцыял.
Праўда, гісторыкі сцвярджаюць, што карані гэтай блытаніны сыходзяць у больш далёкае мінулае, калі граф Леў Макаў, апошні ўладальнік сядзібы Мар’іна Горка, вырашыў, што чыгунка, якая будавалася ў 1873 годзе, павінна прайсці не праз тагачасны цэнтр павета Пухавічы, а праз маёнтак графа. Яму гэта ўдалося: чыгуначная ветка робіць дугу і праходзіць праз Мар’іну Горку. А станцыю ў Мар’інай Горцы назвалі «Пухавічы».
На ўскраіне Мар’інай Горкі ёсць футурыстычная асаблівасць – выпрабавальны цэнтр унікальнага струннага транспарту, які перамяшчаецца па падвешаных рэйках-струнах. У будучыні, па сцвярджэнні канструктараў, яны павінны замяніць увесь наземны транспарт, зрабіўшы яго абсалютна экалагічным. Тэхнапарк займае 36 гектараў. Пабываць у гэтым незвычайным месцы пакуль могуць не ўсе. Яго наведваюць прадпрымальнікі, высокапастаўленыя чыноўнікі з розных краін. Час ад часу ладзяцца экскурсіі для школьнікаў і студэнтаў.
2. Старыя Дарогі – горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. Знаходзіцца за 148 км. на паўднёвы ўсход ад Мінска. Насельніцтва 10 898 чал. (2024). Заснаваны ў 1524 годзе. Горад з’яўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Баранавічы – Асіповічы.
Пра тое, як узніклі Старыя Дарогі, ходзіць шмат легенд. Напрыклад, што калісьці даўным-даўно тут была дрыгва. Людзі, якія жылі на балотах, называліся дрыгавічамі. Казалі, быццам яны былі вялікія і моцныя, як мядзведзі. Гэтыя людзі лічылі сябе асілкамі і нікога не баяліся. Але з цягам часу яны зніклі. Іх нашчадкі не маглі ўжо хадзіць па балотах, таму і сталі пракладаць дарогі. А яшчэ дзеля таго, каб паглядзець, ці жывуць за непраходнымі балотамі людзі, будаваліся новыя дарогі, а месцам даваліся розныя назвы. Перабралі ўжо ўсё і не ведалі, як зваць новую вёску. Думалі яны і вырашылі, што няхай гэтае месца называецца проста Дарогі. У канцы ХIХ ст. побач з’явілася вёсачка, якую таксама назвалі Дарогі. Падумалі, што дзве аднолькавыя назвы на адной тэрыторыі не вельмі зручна, бо ўзнікне блытаніна, таму больш новыя Дарогі так і назвалі – Новыя Дарогі, а больш старажытныя – Старыя Дарогі.
Першы аўтавакзал у Беларусі з’явіўся менавіта ў Старых Дарогах. Справа ў тым, што чыгунку давялі толькі да Старых Дарог, а далей яна не пайшла. І вось людзі прыязджалі ў Старыя Дарогі, а адсюль на аўтобусе ехалі ў Слуцк. Аўтобус так і называўся: Старыя Дарогі – Слуцк.
У горадзе ёсць Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей. Там можна наведаць экспазіцыю, якая расказвае пра побыт беларуса-сакуна. Сакуны – гэта мясцовыя жыхары з асаблівым дыялектам. Яны прамаўлялі словы з заканчэннем -са, напрыклад наеўСА, напіўСА і інш.
У Старых Дарогах папулярны фестываль ткацтва «Матчыны кросны», які вядзе адлік з 2000 года. На гэтым фестывалі спаборнічаюць найлепшыя ткачы Мінскай вобласці.
Мар'іна Горка
Геаграфічны цэнтр
Рэспублікі Беларусь
Надземны транспарт у Тэхнапарку Мар'інай Горкі
Фестываль ткацтва
«Матчыны кросны»
1. https://minoblturism.gov.by/objects/?SECTION_ID=&ELEMENT_ID=625;
2. https://officelife.media/news/43372-park-kotoryy-vy-tochno-ne-videli-rasskazyvaem-gde-pod-minskom-testiruyut-nadzemnyy-transport/;
3. https://raionka.by/pochemu-starye-dorogi-postareli-na-58-let-i-gde-poyavilsya-pervyy-v-belarusi-avtovokzal/;
4. https://minsknews.by/kamen-valun-i-belorus-sakun-chem-bogaty-gorod-starye-dorogi-i-ego-okrestnosti/;
5. https://belcentre.by/ru_ru/матчыны-кросны/.
5. Дыдактычныя матэрыялы