Алена Кавальчук
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць…
Так спявае А.Ярмоленка. І гэта праўда. Тады ты адчуеш смак сваёй роднай зямлі. Але ж яшчэ больш прыкіпіш сэрцам да роднага краю, калі ты ўгледзешся у тое месца, дзе ты нарадзіўся, вывучыш гісторыю сваёй мясціны, пазнаёмішся з людзьмі і вынікамі іх працы, даведаешся пра тых, хто праславіў твой родны кут.
Усё гэта пазнаюць вучні СШ № 2 г.Скідзеля у школьным музеі “Скідзель прамысловы”
У Беларусі ёсць куток,
Які мне вельмі мілы.
Ён - невялікі гарадок,
А назва яго - Скідзель.
Тут людзі добрыя жывуць
І любяць край свой родны,
А памяць свята берагуць
Пра подзвіг свой народны.
За 500-годдзе мноста ўзрасцілася людзей
Разумных, шчырых, смелых!
Умельцаў многа… І яшчэ
Тут выйдзе шмат. Я веру!
Люблю я Скідзель і пяю
Яму я гімны громка,
Дзе нарадзілася, жыву,
Вучу дзяцей гамонкіх.
Разам з вучнямі займаемся пошукавай працай для свайго музея. І зрабілі нямала. Раней трохі даследвалі тапонімы горада і склалі некалькі альбомаў: “Іх імёнамі названы вуліцы г.Скідзеля”, “Аб чым расказваюць вуліцы горада”, напісалі навукова-даследчую працу па гэтай тэме. Склалі некалькі буклетаў і брашураў: “Скідзель”, “Рэлігійнае жыццё Скідзеля”. Даследвалі пра ветэранаў педагагічнай працы школы - ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - і склалі пра іх кнігу. Зрабілі вялікую працу – напісалі летапісь горада Скідзеля. Распрацавалі тры турыстычных маршрута па Скідзелі.
Зараз вывучаем прамысловы Скідзель, з гэтай мэтай выходзім на экскурсіі на прадпрыемствы і ўстановы. А іх у нас нямала. Для школьнага музея прыносім гісторыю пабудовы і развіцця прадпрыемства, іх вырабы. Знаёмімся з лепшымі працаўнікамі прадпрыемстваў у розныя гады, гэта значыць, дабываем іх узнагароды, жыццёвыя біяграфіі. Усім гэтым папаўняецца наш школьны музей.
Вельмі хочацца падзякаваць кіраўніка ОАО “Мебельстройканструкцыя” Крышчыка А.П., начальніка арматурна-фармовачнага цэха Шмойла Ю.І., майстра электрацэха Карніла С.М. за дабразычлівасць і ўвагу да дзяцей; Каневіча Д.І., зам.дырэктара ОАО “Скідзельскі цукровы камбінат” за арганізацыю, а Сант С.А., галоўнага тэхнолага, за правядзенне цікавай экскурсіі па камбінаце; Кашчэй Т., бухгалтара ЖКХ за праяўленную актыўнаць і цікавасць да дзяцей.
Мы ўдзельнічалі ў праекце “Парад гарадоў Гродзеншчыны”, арганізаваным на сайце СШ № 5 г.Навагрудка. Калі зойдзеце на наш сайт, адкрыйце праект “Мой родны горад” і пазнаёмцеся з нашай візіткай, сінквейнам пра горад. Вы там пазнаеце “10 фактаў, якія павінен ведаць кожны гараджанін” і зможаце праверыце свае веды па гістарычнай стужцы. А яшчэ мы стварылі прэзентацыю “Скідзель старажытні, Скідзель малады”, кнігу “Знакамітыя людзі Скідзеля”, відэаролік пра Скідзель. Усё гэта зроблена пры дапамозе сервіса web 2.0.
Уперадзе яшчэ шмат задумах. Але ж зараз галоўнае данесці зведанае да ўсіх вучняў школы, скідзельчан і не толькі. Мы ўсіх запрашаем у школьны музей і правядзем экскурсіі па тэмах: “Скідзель гістарычны”, “Скідзель старажытні, Скідзель сучасны”, “Скідзель прамысловы”, “Гісторыя Сахзавадской школы”. У музеі арганізавана фотавыстава “Памятныя мясціны Скідзеля”, выстава малюнкаў вучняў “Скідзель старажытні”, “Школьныя прылады”. Стварылі экспазіцыі “Надзея Кавалевіч – удзельніца XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле”, “Нашы ардэнаносцы”, “Гонар школы - яе выпускнікі”, “Выпускнікі – ветераны афганскай вайны”.
Напрыканцы хачацца сказаць словамі А. Твардоўскага: «У большинства людей чувство Родины в обширном смысле - родной страны, Отчизны - дополняется еще чувством родины малой, первоначальной, родины в смысле родных мест, отчих краев, района, города или деревушки. Эта малая родина со своим особым обликом, со своей - пусть самой скромной и непритязательной - красотой предстает человеку в детстве, в пору памятных на всю жизнь впечатлений человеческой души; с нею, с одной отдельной и личной родиной, он приходит с годами к той большой Родине, что обнимает все малые, и - в великом целом своем - для всех одна».