Краткие биографические данные:
Па расказах маіх бацькоў я ведаю, што мой прадзед Сафронаў Якаў Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Сапрынавічы, удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Ён быў шафёрам і перавозіў на сваёй машыне зброю. Аднойчы ва Ўсходняй Прусіі ў 1945 годзе 43 аўтарота, у якой служыў мой прадзед, трапіла пад абстрэл нямецкай артылерыі. Якаў Іванавіч вёў грузавік з двума зенітнымі разлікамі, быў паранены ў нагу, але вывеў машыну з паласы абстрэлу. За гэты апошні бой ён быў узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, але ўзнагарода знайшла салдата толькі праз 50 гадоў. Якаў Іванавіч пасля шпіталя вярнуўся дадому, вырасціў дзяцей, унукаў і пабачыў праўнукаў. Памёр ён 9 лістапада 2000 года.
Фото материалы:
Дополнительные текстовые материалы:
Материалы предоставлены:
Ещенко Виктория Владимировна