КАРТА КВЭСТУ

Літаратурныя творы адкрываюць дзецям цудоўны свет чалавечых пачуццяў, пашыраюць іх кругагляд. Дзеці, спасцігаючы багатую мову твораў, авалодваюць яе вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю.

НЕСЦЕРКАВЫ ЗАБАЎЛЯНКІ

Забаўлянкі, лічылкі, пацешкі варта выкарыстоўваць для чытання, запамінання, расказвання або ў якасці дапаможнага матэрыялу. Патрэбна звярнуць увагу на сакавітасць, выразнасць, мілагучнасць і багацце беларускай мовы, старацца больш апавядаць вусна.

Паглядзіце разам з дзецьмі відеаролік. Спытайце якая забаўлянка ім больш спадабалася. Прапануйце вывучыць яе на памяць.

Забаўлянкі можна пачытаць ТУТ.

НЕСЦЕРКАВЫ КАЗКІ

Казка дае малому чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае, сумленнае і агіднае, нізкае, гуманнае і жорсткае.

Казкі можна чытаць, расказваць, пераказваць, прыдумаваць свае канцоўкі да казак і інш.

Казкі можна пачытаць ТУТ.

НЕСЦЕРКАВЫ АПАВЯДАННІ

Пры чытанні і расказванні апавяданняў даросламу важна перадаваць тэкст эмацыянальна, праяўляць падчас расказвання сваё стаўленне да з'яў і падзей, скаладаць апавяданні, выкарыстоўваць у сваім маўленні трапныя выразы і вобразныя словы.

Прачытайце разам з дзецьмі апавяданне "Настачка" Б. Сачанкі.

Прапануйце дзецям разглядзець малюнак і адказаць на пытанні:

-Пра каго расказваецца ў апавяданні?

- Чым займаліся ад самага ранку бабуля і дзядуля маленькай дзяўчынкі?

- Якую работу даручылі выканаць Настачцы?

- Што даведаліся пра Настачку тата і мама?

- Якімі прыгожымі словамі мы можам рассказаць пра Настачку?

- Пра што Вам хацелася б запытацца ў Настачкі?


Апавяданні для дзяцей чытайце ТУТ і ТУТ.

НЕСЦЕРКАВЫ ЗАГАДКІ

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны позірк на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі таксама шырока прымяняліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай "праверкі" разумовай сталасці жаніха. Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высакапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, работу, фауну, флору, збудаванне сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтыка-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Разам з дзецьмі знайдзіце адгадкі на Несцеркавы загадкі. УПЕРАД!


Знайсці загадкі можна ТУТ і ТУТ.

Несцеркавы прымаўкі

Паглядзіце відеаролік, а потым выканайце заданне.

Яшчэ больш прымавак ТУТ.

НЕСЦЕРКАВЫ ВЕРШЫ

Падчас знаёмства дашкольнікаў з паэзіяй можна выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы: выразнае чатанне верша, шматразовае яго паўтарэнне, паказ нагляднасці, гульнявый практыкаванні.

Псіхолагі адзначаюць, што, для таго каб палепшыць запамінанне вершаў, неабходна мяняць форму іх паўтарэння: чытаць па частках, па ролях, выкарыстоўваць замалёўкі (мадэлі) пры завучванні і інш.

Прапануйце дзецям разглядзець малюнак да верша.

Папрасіце дзяцей аказаць на пытанні:

  • Як Дзяніска гуляе з цацкамі?

  • Адкажыце словамі верша, чаму Дзяніска "ў машыны адвінціў ураз кабіну, потым колы паздымаў, верталёт той паламаў, разабраў на дзіва скора да драбніцы матаролер"?

  • Ці хацелася вам даведацца, з чаго зроблены вашы цацкі?

  • Што паабяцаў дзядуля Дзяніску?

  • Раскажыце пра сваю любімую цацку, як вы з ёй гуляеце.

Вершы для дзяцей на беларускай мове можна знайсці ТУТ.

УВАГА!!! БОНУС!!!

Дыдактычная гульня "Несцеркавы небыліцы".

Можна спампаваць карткі, надрукаваць на каляровым прынтары і гуляць групай да 6 чалавек.

А можна спампаваць і гуляць з дапамогай мабільнай прылады або камп'ютара.