АБ АЎТАРЫ

Алена Віктараўна Макарская

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Лошніцкі яслі-сад Барысаўскага раёна".

Кіраўнік раённага кансультацыйнага пункту для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве на замяшчэнне пасады намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Барысаўскага раёна.

Член абласной творчай групы намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.


Web-квэст “Прыгоды Несцеркі” накіраваны на знаёмства бацькоў з дзіцячай беларускай літаратурай, на павышэнне іх псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці і далучэнне да адукацыйнага працэсу на беларускай мове. Спалучэнне мастацкага слова з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі і агульнай гульнявой сітуацыяй павышае актыўнасць успрымання, развівае назіральнасць, мову ў дзіцяці. А работа над матэрыялам квесту разам з дарослымі спрыяе фарміраванню ў дашкольнікаў ўпэўненнасці ў сабе.

Квэст можа выкарыстоўвацца падчас сямейнага вольнага часу, а так сама выхавальнікамі пры арганізацыі ўзаемадзеяння з сем’ямі выхаванцаў.