Першае ўпамінанне аб вёсцы Азярніца адносіцца да 1478 г.У сувязі з важнасцю мястэчка ў стратэгічных і палітычных адносінах тут размяшчалася войска. У архіўных дакументах захаваліся звесткі аб павіннасцях жыхароў Азярніцы. У 1859 г. на двор прыходзілася 20 дзесяцін зямлі. Кожны двор адбываў паншчыну: 2 дні з запражкай і 2 дні пешых у тыдзень, згоны-12 дзён у год з кожнай працоўнай душы, шарваркі- 6 дзён з запражкай у год з двара.
У 1867 г. у цэнтры мястэчка была пабудавана Свята-Мікалаеўская праваслаўная царква. У 1885 г. недалёка ад мястэчка пачала працаваць чыгуначная станцыя Азярніца. Паводле перапісу 1897 г. , у мястэчку было 85 двароў, 713 жыхароў (347 мужчын, 366 жанчын), праваслаўная каменная царква, народнае вучылішча, малітоўны яўрэйскі дом, хлебазапасны магазін, 2 крамы, карчма і вадзяны млын.
Вучні школы не забываюць гісторыю і традыцыі сваіх продкаў.