Старажытнае мінулае вёскі

Родная зямля - найвялікшае багацце, што засталося нам у спадчыну ад мінулых пакаленняў. Нам Богам дадзена радзіма, таму

Куток зямлі, дзе нарадзіўся,

Хоць небагаты, але свой!

Заўсёды ласкаю свяціўся

І нейкай зорнай цішынёй.

Зямля Ходараўская… Тут, на гэтай зямлі, шумяць векавыя хваёвыя і бярозавыя гаі. Гэта край працавітых і шчырых людзей. На ходараўскай зямлі- лёгка дыхаць… Тут прыгажосць лунае ў паветры!

Вёска Ходараўцы знаходзіццца ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Былое Вялікае княства Літоўскае, а сення - Рэспубліка Беларусь.

Па пісьмовых краніцах ХІХ- пачатаку ХХ ст.,вёска Жалудоцкай вобласці Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1899 годзе -399 жыхароў,307 дзесяцін зямлі. У 1921-1939 гадах у складзе Польшчы. На 1 студеня 1996 года- 143 падвор’і, 403 жыхары. На 1 студзеня 2004 года -151 двор, 379 жыхароў.

Экспазіцыя пачынаецца з прылад працы людзей каменнага веку. Тут сабраны каменныя сякеры, скрабкі. На малюнках, змешчаных тут жа, можна ўбачыць, як гэтымі прыладамі працы карысталіся найстаражытныя людзі. Усе гэтыя прылады працы знойдзеныя на тэрыторыі вёскі Ходараўцы падчас сельскагаспадарчых работ.

Гэтыя знаходкі сведчаць аб тым, што ў далёкім мінулым тэрыторыя нашай мясцовасці ўжо была заселеная.