Вучні Vll-IX класаў пабывалі на экскурсіі "Аб родным краі роднай мовай" ў школьным музеі "Спадчына." Кіраўнік музея настаўнік гісторыі Фурса Наталля Генадзьеўна пазнаёміла вучняў з экспазіцыяй "Этнаграфія і быт", з разнастайнымі прадметамі побыту і працы нашых продкаў, звярнула ўвагу на трапныя назвы розных прадметаў, якія адначасова адлюстроўваюць мудрасць, назіральнасць і гумар нашых продкаў, уменне адмыслова карыстацца жывым неўміручым родным словам.