Віртуальны музей "Спадчына"

Музей з’яўляецца інфармацыйным рэсурсам, які расказвае пра падзеі вайны ў Афганістане, выпускніках, якія гераічна загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абявазак. Музей уяўляе сабой сінтаз сучаснага і мінулага. У ім прадстаўлены экспазіцыі, прысвечаныя савецкай школе і савецкаму быту, Вялікай Айчыннай вайне, шклозаводу “Нёман”, этнаграфіі беларусаў. Асобны куток адведзены археалагічным раскопкам і рэдкім кнігам.

Пры музеі працуе клуб “Спадчына”, у якім вучні займаюцца пошукава – даследчай працай.

Асноўны фонд музея ўяўляе сабой збор прадметаў сялянскага быта, шкляныя вырабы, калекцыя ручнікоў, лісты і ўласныя рэчы воінаў-афганцаў М. Каламыцкага і І.Маркевіча, археалагічныя выкапні розных часовых перыядаў, школьнае аддзенне і прадметы, якія належалі настаўнікам і выпускнікам савецкай школы, прадметы інтэр’еру часоў СССР. Цікавасць у наведвальнікаў можа выклікаць калекцыі гліняных вырабаў і прасаў. 

Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі з'яўляюцца: лапці(кавярзні) – сялянскі абутак, плецены з лыка і падшыты скурай; шархуны – музычны інструмент; чорназадымлены гліняны збан. Год вырабу, пакуль,  не ўяўляецца магчымым вызнычыць. У музеі з’явіліся ў перыяд з 2005 па 2008 гады.

Рэкламны  буклет музея

lv_0_20240313160824.mp4