Музей нашай школы быў заснаваны 29 снежня 2009 г.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
Ведаць гісторыю - ведаць будучыню
Вялікая Айчынная вайна
Святыні Смаргонскага краю
Смаргонь мінулая і сучасная
Лёсам звязаныя са Смаргонню
Этнаграфічны куток "Гэта спадчына святая"
"Школа, ты не старишься"
"Прадметы хатняга інтэр'ера і побыту эпохі сацыялізма"
У музеі налічваецца 304 экспаната, у тым ліку асноўнага фонду 227
Раздзел экспазіцыі “Ведаць гісторыю – ведаць будучыню” прысвечаны гісторыі Смаргоншчыны ад старажытных часоў да пачатку ХХ ст. Смаргоншчына багата на помнікі сівой даўніны (гарадзішчы, замак, курганныя і камены могільнікі і інш.) Першыя сляды жыцця на тэрыторыі Смаргонскага раёна вядомы з мезаліту.
1503г. – Першае пісьмовае ўпамінанне аб Смаргоні было знойдзена ў дакументах па гісторыі Віленскай епархіі (Юрый Зяновіч пабудаваў тут касцёл св. Мікалая).
Напрацягу амаль трох стагоддзяў Смаргонь была прыватным уладаннем, якое належала Зяновічам, Радзівілам, а пазней Агінскім і Пшэздзецкім.
Менавіта князі Дэспаты – Зяновічы зрабілі Смаргонь сваёй рэзідэнцыяй. Прадстаўнік гэтага роду пабудаваў у Смаргоні каменны храм – Кальвінскі збор, які захаваўся па сёняшні дзень.
Больш за 170 гадоў Смаргонь уваходзіла ў склад вялікіх уладанняў Радзівілаў. У гэты перыяд тут існавала знакамітая “Мядзвежая акадэмія”. Смаргонь традыцыйная лічыцца радзімай абаранак, якія пачалі выпякаць тут для касалапых артыстаў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795г.) Смаргонь увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1873 г. праз Смаргонь прайшла Лібава-Роменская чыгунка. Мястэчка становіцца буйным цэнтрам гарбарнай вытворчасці. І ў 1904 казепнае мястэчка Смаргонь набывае статус горада.
Войны не абмінулі наш горад. Падчас вайны Масковіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. у Смаргоні знаходзілася стаўка маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, а ў 1709г – стаўка шведскага караля Карла XII, куды да яго прыязджаў польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі.
У снежні 1812 г. у Смаргоні знаходзіўся імператар Напалеон і начаваў галоўнакамандуючы рускай арміяй М.І. Кутузаў. Але самай трагічнай старонкай у гісторыі горада стала Першая Сусветная вайна. Горад загінуў. Смаргонь атрымала назву “мёртвы горад”.
У канцы XIX - пачатку XX стст. мястэчка Смаргонь перажывала перыяд бурнага росту. Калі па перапісу насельніцтва 1897 г. у ім жыло 8098 чалавек, то ў 1904 г. налічвалася ўжо 10733 жыхара (з іх 5287 мужчын і 5446 жанчын). У гэты час у Смаргоні налічвалася 13 вуліц, 6 завулкаў, кірмашовая плошча. У канцы XIX - пачатку XX стст. у Беларусі развіваецца ў асноўным мясцовая легкая прамысловасць. Смаргонь развівалася як цэнтр гарбарнай прамысловасці. Каля 1/3 рабочых-гарбароў заходніх абласцей Расіі сканцэнтравалася менавіта тут. У горадзе ў пачатку XX стагоддзя налічвалася 44 гарбарных завода і 212 рамесных майстэрняў ці арцеляў.
Акрамя гарбарнай прамысловасці, тут размяшчаліся 2 піваварных, 2 вінокуранных, 2 махорочна-тытуневыя і 10 гарбарна-саф'яновых заводаў, 13 майстэрняў па пашыве абутку.
На стромкім павароце гісторыі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Заходняя Беларусь, у тым ліку Смаргоншчына, адышла да Польшчы. На стэндзе адлюстравана Смаргонь 30-х гадоў мінулага стагоддзя і змагары за лепшую долю. Многія экспанаты, якія характэрызуюць побыт сялян і гараджан гэтага часу, прадстаўлены ў этнаграфічным кутку “Гэта – спадчына святая”.
Вялікая Айчынная вайна
Крывавы след, балючую памяць пакінула Вялікая Айчынная вайна на Смаргоншчыне. Памяць аб тых днях, подзвігі землякоў, аддаўшых сваё жыццё за сённяшні светлы дзень горада, навечна адлюстраваны ў граніце, бронзе, у назвах вуліц.
У нашым музеі захоўваюцца матэрыялы аб мужнасці і гераізме салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, партызан, падпольшчыкаў. Памяць аб іх будзе жыць у нашых сэрцах.
Прадметы хатняга інтэр’ера і побыту эпохі сацыялізму
Учарашні дзень – гэта так сама ўжо гісторыя. Музей папаўняецца рэчамі, якія шырока ўжываліся некалькі дзесяцігоддзяў таму назад, але пакаленне 21 стагоддзя ужо шмат чаго не ведае. Мінулае – гэта правадное радыё. Цэлая навука: здымаць і рабіць фотаздымкі. Сучаснае пакаленне з лёгкасцю карыстаецца электроннай поштай і адпраўляе смс-паведамленні, але не ведаюць, што можна ўзяць ручку і напісаць цёплае віншаванне, або ліст сябрам, знаёмым, родным.