Свята “Веснавы калаўрот”

ГУКАННЕ ВЯСНЫ

Дзень сустрэчы вясны. Святкавалася ў апошні дзень масленага тыдня.

Гэта язычніцкае свята, якое адзначалася ў дахрысціянскія часы на пачатку года, з першага сакавіцкага дня.

Вясна ўяўлялася нашымі продкамі ў выглядзе маладой прыгожай дзяўчыны. У рытуалах і адрадах клікалі вясну, прыносілі ёй ахвяраванні (печыва ў выглядзе птушак і інш.), дзеля яе наладжвалі гульні, карагоды, спевы, прасілі сонейка хутчэй сагрэць зямельку.

А памажы, Божа, вясну-красну клікаць.

Рытуальныя вясеннія святкаванні пачыналіся са спальвання зімы. Абрадавыя карагоды праходзілі на горках, бо так было бліжэй да неба, сонейка. На высокіх пагорках за сялом моладзь разводзіла агні, на якіх “палілі зіму”: спальвалі льняное мяллё, якога было дастаткова ў кожным двары пасля апрацоўкі лёну, зношанае адзенне і абутак, розныя непрыгодныя ў хатнім ужытку рэчы. Ля вогнішча са смехам і жартам гулялі ў розныя гульні, пераскоквалі праз агонь, спявалі песні-вяснянкі.

ВЯЛІКДЗЕНЬ

У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў каталікоў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, ці дакладней, перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.

Напярэдадні свята ў “чысты чацвер” старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні. Зранку ў суботу завешвалі новыя фіранкі, набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы, рыхтавалася святочная страва, абавязкова фарбаваліся яйкі ў цыбульным шалупенні .

Яйка з’яўлялася вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой сусветную прастору, нашу галактыку, кругаварот і бясконцасць жыцця.

Вечарам з кожнай сям’і ішлі ў храм “на ўсенашную”. З сабой бралі па кавалачку кожнай стравы, якую па заканчэнню набажэнстваў свяшчэннікі асвяшчалі.

У гэту ноч імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся.

Пасля “ўсенашнай” усе спяшаліся дадому. Гаспадыня накрывала святочны стол. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а затым смачна снедалі.

У госці да дзяцей прыходзілі хросны бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзяцькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка.

Паўсюдна па вёсках у першыя два дні хадзілі валачобнікі, якія спявалі песні, што ўсхвалялі гаспадароў і іх дзяцей. Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў стравай са святочнага стала.

Любімай гульнёй была гульня “ў біткі”. Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго пераможцу.

На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць – да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не – будзе чакаць наступнага года.

Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі:

“Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў.”

Свята “Веснавы калаўрот”

( Сцэна па-святочнаму упрыгожана: стаіць стол, засланы абрусам. На стале - абрадавыя стравы “Масленіцы”: бліны, сыр, масла, тварог, варэнікі. Заднік сцэны ўпрыгожаны эмблемай з усміхаючымся сонцам, дрэвамі і кветкамі. Гучыць матыў беларускай народнай песні. На сцэну, прытанцоўваючы, выходзяць вядучыя: Васіль і Васілінка, Баечніца, Знахарка.)

Васіль. Гэй, народ! Збірайся!

К нам вясна ідзе,

Сонейка нясе!

Васілінка. Спяшайцеся, людзі добрыя!

Спяшайцеся, людзі званыя!

Міласці просім

Завітаць да нас у госці!

Баечніца. З намі разам пойдзем

І вяселле знойдзем!

Знахарка. Будзем песні спяваць

Весяліцца, гуляць

Ды вясну сустракаць!

Пад песню “Добры дзень, людзі!” на сцэну выходзяць усе астатнія дзеці – удзельнікі свята.

Добры дзень, людзi

Добры дзень людзi, добры дзень у хату,

Будзьце здаровы, жывiце багата.

Мы беларусы, шчырым застольем,

Вас сустракаем хлебам ды солью./-2р

Добры дзень свату, добры суседу,

К нам прыхілiся i з намi паснедай.

На Беларусi так павялося,

Век добра елась, добра пiлося./2р

Добры дзень тата, добры дзень маці,

Мы ў Беларусі, як у роднай хаце,

Дзе б мы ні былі, блізка, далёка,

Чуем спрадвеку бусліны клёкат/-2р

Знахарка. Прыйшла вясна, а разам з вясною прыйшло і свята, якое ў народзе называюць Масленкай.

Васіль. А ў нас сёння Масленіца!

Прыляцела ластавіца!

Села-пала на калу,

Кідала масла па каму.

Васілінка. А мы Масленку чакалі –

Усю нядзельку выглядалі.

А мы думалі Масленка сем нядзелек,

Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

Баечніца. Вось і дачакаліся мы з вамі вясёлай Масленкі, з блінамі, маслам, варэнікамі.

А каб свята было сапраўднае, трэба паклікаць Масленіцу. Зробім гэта ўсе разам (словы запісаны на экране):

Масленка, Масленка, шырокая Масленка.

Ладу Ладу, ой, Ладу Ладу.

Блінамі багатая, госця тараватая.

Ладу Ладу, ой, Ладу Ладу.

Госця нагасцілася, з зімачкай прасцілася.

Ладу Ладу, ой, Ладу Ладу.

Я гуляла з вамі, цяпер села ў сані.

Ладу Ладу, ой, Ладу Ладу.

Знахарка. А ці ведаеце вы, як святкавалі Масленіцу нашы продкі?

Хлопчык 1. Увесь Маслены тыдзень, ад панядзелка да нядзелі праводзіўся шумна. Нават па вечарах не працавалі. Хадзілі адзін да аднаго ў госці, а моладзь паўтарала каляднае гулянне.

Дзяўчынка 1. Дзяўчаты насілі хусткі з доўгімі махрамі, каб вырас доўгі лён. Сяляне гаварылі: “Масленіца ў вятху, дзяржы пшаніцу ў мяху; сей пшаніцу ва ўсю руку, калі Масленіца ў маладзіку”.

Хлопчык 2. На провады Масленіцы ездзілі на конях са званочкамі, шумам, гіканнем і песнямі, зляталі на санках з высокіх пагоркаў, вадзілі карагоды.

Знахарка. У народзе кажуць:

Хто на Масленку сумуе,

Таму ў годзе не шанцуе.

Таму давайце зараз

Будзем гульні граці,

Зіму праважаці,

Вясну сустракаці.

Дзяўчынка 2. А на гары ўжо народ збіраецца,

Там карагод - гульня пачынаецца.

Знахарка. Хадзіце, дзяўчаты, па левы бок ад мяне, а хлопцы — па правы. Патанчым “Проса”. (танец - гульня “Проса”)

ДЗ. - А мы проса сеялі, сеялі!

ХЛ.- А мы проса вытапчам, вытапчам!

ДЗ.- Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць?

ХЛ. - А мы коней выпусцім, выпусцім!

ДЗ.- А мы коней пераймём, пераймём!

ХЛ. - А мы коней выкупім, выкупім!

ДЗ.- Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць?

ХЛ. - А мы дадзім 100 рублёў, 100 рублёў!

ДЗ.- Нам не трэба й тысячы, тысячы!

ХЛ. - А нам трэба дзеўчынку, дзеўчынку!

ДЗ. - Дык вазьміце дзеўчынку, дзеўчынку!

ХЛ.- А вось гэта трэба нам, трэба нам!

(хлопцы імкнуцца злавіць дзяўчынак, якія стаялі перад імі)

Васілінка. Мы на свеце пабывалі,

Масленку сустракалі.

Наша Масленка гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Усе дзеці выконваюць песню “Бывай, Масленіца!”

Прощай, Масленица

Припев: Прощай, прощай, Прощай, масленица.

1. Маслену мы провожали,

Тяжко по ней воздыхали.

Прощай, маслена, прощай,

А на тот год приезжай,

Поскорее. Припев: Прощай, прощай, Прощай, масленица.

2. Масленица, воротися,

До Велика дня протянися.

Говорила семь недель.

А остался один день.

День последний. Припев: Прощай, прощай, Прощай, масленица.

Приди, весна,

С великой радостью,

С великой милостью

И благодатью!

Васіль. Трэба нам далей ісці.

Трэба ўсю Зямлю прайсці.

Людзям песенькі пяяць,

Людзей з Вясной вітаць.

Хлопчык 3. Гэй, народ!

Вясна ля варот!

Дзяўчынка 3. Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

Дзяўчынка 4. Будзем усе разам спяваці, скакаці,

Вясну-красну гукаці!

( Выходзяць хлопцы і дзяўчаты ў беларускіх народных касцюмах, пачынаюць спяваць і вадзіць карагод “Вясна-Красна”)

Карагод “Вясна-Красна”

Вясна-Красна, падзі сюда! Гу!

А ты Зіма ступай за ляса! Гу!

Надаела нам, ды наскучыла,

усе сустаўчыкі прымарозіла, Гу!


Вясна-Красна, праганяй Зіму,

Праганяй Зиму сустрачай лета, Гу!

Вясна-Красна, падзі сюда! Гу!

А ты Зіма ступай за ляса! Гу!


Надаела нам, ды наскучыла,

усе сустаўчыкі прымарозіла, Гу!

Баечніца. Давайце ўсе разам паклічам вясну! Падыміце да сонца сваіх птушачак ды паўтарайце за намі.

Дзяўчынкі. Ой, вясна-маці,

Хадзі да нас гуляці! (дзеці паўтараюць).

Хлопчыкі. Хадзі гуляці

У карагодзе скакаці! (дзеці паўтараюць).

Дзяўчынкі. У карагодзе скакаці,

Песні спяваці! (дзеці паўтараюць).

Баечніца. А мы запрашаем зараз усіх заспяваць вясёлую песеньку “Я вясну гукаю”.

Я вясну гукаю

1. Я вясну гукаю.

Я вясну гукаю.

Прылятайце, птушкі,

З сонечнага краю.

Я вясну гукаю.

2. Я вясну гукаю.

Я вясну гукаю.

Прыбягай, лісічка,

З пушчы цёмнай, гаю.

Я вясну гукаю.

3. Я вясну гукаю.

Я вясну гукаю.

Выплывай, вясёлка,

К нам з-за небакраю.

Я вясну гукаю.

Баечніца. Прыйшла Вясна! Прыйшла Вясна! Людзі добрыя! Дзеці мілыя! На здароўе, на радасць, на ўраджай багаты, на хлеб насушчны!

Дзяўчынка. Вясна, вясна ў нашым краі.

Усіх у госці на Вялікдзень

Сардэчна запрашаем!

Знахарка. Самае вялікае свята ва ўсяго хрысціянскага люда – Вялікдзень! А ці ведаеце вы, калі нашы продкі святкавалі Вялікдзень?

Хлопчык 6. Вялікодны тыдзень пачынаецца з Вербнай нядзелі. Галінкі вярбы, упрыгожаныя ядлоўцам і кветкамі – сімвал гэтага свята. Асвячоныя ў храме галінкі вярбы захоўваюцца ў хаце цэлы год. Галінкі прыносяць з царквы ці касцёла, вярбой сцябуць адзін аднаго. Вярбой выганяюць першы раз кароў на пашу.

(Выходзяць Знахарка і Баечніца з вербачкай, пачынае свянціць дзяцей.)

Знахарка. Вярба б’е,

Не я б’ю.

Сёння Вялікдзень,

Будзь здаровы,

Як тая вярба,

Будзь вясёлы,

Як тая вясна.

Баечніца. Слухайце бацькі,

Слухайце маці,

Не забывайце ўсім памагаці

Старэнькім, маленькім,

Ці хворым, можа,

А вам усім няхай

Бог дапаможа!

Дзяўчынка 6. У чысты панядзелак і аўторак Вялікоднага тыдня мылі і бялілі хату, прыбіралі на панадворку. У сераду ў хаце мылі ўсё драўлянае. Пад страху клалі хлеб, соль і мыла. У чысты чацвер мыліся ў лазні.

Хлопчык 7. У пятніцу - вялікую, пакутную, пасцілі шчырым постам. Субота – вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі. А уноч з суботы на нядзелю многія ідуць у царкву ці ў касцёл на ўсяночную. У Храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу.

Дзеці спяваюць песню “Чырвонае кока”

Чырвонае кока

1. Чырвонае кока ўжо недалёка,

Вясна-красна на ўвесь свет!

2. Цыбульку лупiцi, яечкi хварбiцi,

Вясна-красна на ўвесь свет!

3. Яечкi хварбiцi, хлопчыкам дзялiцi,

Вясна-красна на ўвесь свет!

Дзяўчынка 7. А ў нядзелю на досвітку абавязкова хадзілі глядзець, як “грае сонца”. У печы ў першы велікодны дзень не паляць. Стол засцілаюць бялюткім абрусам, упрыгожваюць зелянінай. На стол ставяць ”свянцоныя” яйкі, соль, пірагі, вяндліну. “Разгаўляцца” пачынаюць з свянцонага яйка. Днём моладзь гушкалася на арэлях, якія ладзілі ў кожным двары. Усе адорвалі адзін аднаго чырвонымі яйкамі і гулялі з імі.

Гульня з яйкамі “Біткі”. Гуляюць хлопцы, падчас гульні гучыць дыялог:

- Ну што, будзем біцца?

- Будзем, але раней дай паспрабаваць.

- Ой, вельмі ж тваё моцнае – пайду далей!

- Дык можа памяняемся?

- Не, давай тады сваімі.

- А ў цябе не смалянка (залітае смалой)?

- А ў цябе ці не ад цасаркі яйка?

- Не, ну дык трымай – буду біць!

- Не, перш ты трымай – а я потым!

1 дзяўчынка. Вялікдзень - свята ачышчэння,

Свята сонца і вясны,

З пакалення ў пакаленне

Аднаўляюць нас яны.

2 дзяўчынка. Зноў ад ранку ў цэрквы

Мы спяшаем прычасціцца…

Молім Бога і анёлаў:

―Хоць на міг з вышынь зірніце.

Фінальная песня Развітальная

Развiтальная

1. За-а-сiяла сонца.

Ой, да на чыстым небе.

Прыпеў:

Дабра, шчасця жадаем

Вам ад душы!

Вас вiтали сёння мы /2 р.

2. Мы вас не пазабудзем,

Успамiнаць усе будзем.

Прыпеў.

3. I вы нас не забудзьце,

Песнi и танцы нашы.

Прыпеў.

4. Да пабачэння, людзi,

А мы да хаты едзем.

Прыпеў.


Беларуская народная гульня-карагод «Хустачка»

(Выбiраецца "гаспадыня" (дзяўчынка) цi "гаспадар" (хлопчык). Дзецi бяруцца за рукi i ўтвараюць круг. У сярэдзiне-"гаспадыня", якая трымае ў руцэ хустачку. Усе iдуць карагодам, прамаўляюць, а "гаспадыня" скача:

Гаспадыня, гаспадыня,

кiдай сваю пражу,

Зiма прайшла,

Адчыняй свае дзверы,

Завi нас у госцi!

(Так дзецi прамауляюць 2—3 разы, але у любы момант нечакана "гаспадыня" падкiдвае хустачку ўверх. Усе хлопцы iмкнуцца злавiць. Той, хто гэта здолее, будзе выконваць ролю "гаспадара". Калi ў сярэдзiне карагода знаходзіцца «гаспадар», хустачку павiнны лавiць дзяўчынкi).

Гульня "Ластаўка i мошкі".

Пры дапамозе лічылкі вызначым ластаўку.

Пайшла курка ў аптэку,

Закрычала: "Кукарэку!

Дайце пудры i духоў,

Каб прывабіць петухоў!"

Пасля таго, як вызначылі ластаўку, усе астатнія стануць мошкамі. Ластаўка будзе лавіць мошак. Да каго яна дакранецца, той выбывае з гульні. І так да таго часу, пакуль не застанецца апошняя мошка, якую ластаўка ператварае ў сваю сяброўку, такую ж ластаўку.

(Гучыць вясёлая музыка.)

Гульня “Прыляціце, птушачкі!”

Запрашаем 5 жадаючых хлопцаў. Кожны з вас атрымае птушачак ( складзеныя з паперы і размаляваныя папяровыя птушкі). Вам трэба адправіць сваіх птушачак як мага далей. Чые птушачкі даляцяць далей, той і пераможца.

(Гучыць музыка, удзельнікі па чарзе пускаюць размаляваных птушак.)

Гульня “У мядзведзя на бару”

Станьце ў круг, вазьміцеся за pyкi i паўтарайце за мной словы:

"У мядзведзя на бару

Грыбы, ягады бяру,

А мядзведзь на нас глядзіць

і вурчыць".

(У гэты час, пакуль развучваюць песню, мядзведзь прыносіць імітавапыя грыбы i ягады і раскладвае вакол сябе.)

Вось бачыце — паляна. На ей растуць грыбы i ягады. Але не надта ix проста ўзяць, бо гэтае дабро мядзведзь вартуе. Давайце будзем icцi па крузе i спяваць песеньку, якую ўжо вывучылі... Як толькі песенька скончыцца, кожны стараецца ухапіць сабе што-небудзь з палянкі. Каго мядзведзь запятнае, той з гульні выбывае, а хто спрытны ды ўдалы, атрымае прыз нямалы. Як музыка зайграе, гуляць усе пачынаем.

(Гульня працягваецца да таго часу, пакуль скончацца ўсе грыбы i ягады.)

Гульня "Вуціца"

Ставайце карагодам, бярыцеся за pyкi, бяжыце i спявайце:

Ой, ідзі, вутачка,

Ой, ідзі шэрая,

Па крутой...

У цябе сямёра дзяцей,

Восьмы селязень,

Дзевятая вутачка — цяцера...

У любы момант кожны з вас можа разарваць карагод, увесці за сабой i завярнуць клубком.

Перамагае самы вялікі клубок. Гуляюць некалькі разоў.

Гульня “Малако”

Сядайце ўсе ў кола, каб вольна было ўciм i ахоплівайце калені рукамі, прыцюкайце ix да грудзей. Гэта — "гладышыкі з малаком". Зараз трэба абраць "ката" i "гаспадыню".

"Гаспадыня" кліча "ката".

—Мяў, мяў, — адгукаецца "кот".

—Ты дзе гуляў?

—На двары.

—А мышку злавіў?

—Не.

—Чаму?

—Малака хачу!

—Выбірай "гладышак".

"Кот" абыходзіць "гладышыкі", дакранаецца да кожнага i аблізваецца. "Гаспадыня" пытаецца:

—Ну што, выбраў?

—Так.

—Калі здолееш, бяры! — i адварочваецца.

"Кот" зноў абыходзіць гульцоў, бярэ кожнага за плечы i, легка штурхаючы ўлева, гаворыць:

— Не хачу.

Дайшоўшы да выбранага, "кот" кажа: "Хачу!" — i нечакана штурхае гладышак управа. Калі ён паваліцца, то выбывае з гульні, а "кот" зноў пачынае перамовы з "гаспадыняй". Калі ж не, то "кот" мяняецца з ім ролямі i гульня працягваецца.

Гуляюць некалькі разоў.

Гульня "Чарадзей"

Уставайце ўсе падалей адзін ад аднаго. Няхай Міколка будзе першым разам "чарадзеем". Падыміце ўсе правую ногу i не апускайце нi ў якім выпадку. Kaлi да вас падыходзіць "чарадзей" i будзе рабіць якія-небудзь pyxi, то вы павінны ўсе за iм паўтарыць, але стоячы на адной назе. Kaлi саступіце — будзеце "чарадзеем". То пачынаем. Гульня паўтараецца некалькі разоў.

Гульня "Проса"

Уставайце ўсе ў шарэнгу i бярыцеся за рукі.

"Гаспадар " праходзіць уздоўж шарэнгі i спыняецца каля Дзяўчыны:

—Прыходзь да мяне проса палоць.

—Не хачу.

—А калі ecцi?

—Хоць зараз!

—Ах ты гультайка!

Пасля гэтых слоў "Гаспадар" бяжыць у любы канец шарэнгі. Адначасова з ім i "гультай" бяжыць, але за спінамі гуляючых. Хто першы схопіць за руку апошняга у шарэнзе, той становщца з iм побач, а другі займае месца "Гаспадара".

Так гуляюць некалькі разоў.