Народная фольклор всегда являлся одним из сильнейших средств нравственного, познавательного и эстетического развития детей. С каждым годом интерес и внимание к народному творчеству в нашей стране возрастает. Все чаще люди говорят о необходимости приобщения детей к истокам белорусской народной культуры, о возрождении народных праздников, обычаев, традиций.
С 2016/2017 учебного года в нашей школе проводится инновационная деятельность по внедрению модели формирования и развития исследовательской компетентности учащихся на основе изучения духовного и культурного наследия. В рамках данной деятельности мною была организована проектная работа, направленная на изучение учащимися начальных классов белорусского детского фольклора.
В этом учебном году мы с учащимися вторых классов осуществляем проект «Мне так пасуе вышыванка!», в котором изучали вопросы истории белорусского народного костюма, особенностей его кроя и декоративного оформления, характерные элементы вышивки.
Также в ходе творческого проекта мы попытались воссоздать некоторые элементы традиционной белорусской одежды в современных образах и, как результат своей поисковой работы, продемонстрировали свои творческие достижения на Фестивале белорусской народной песни и игры “Свята ў нашай хаце”.
Для подготовки к Фестивалю была организована совместная деятельность руководителей проекта Литовчик Н.Н., Кока А.А. и учителя музыки Нестер О.И. по поиску, разучиванию и исполнению белорусских народных песен.
Данный творческий проект рассчитан на учащихся начальной школы, стимулирует рост их духовности через вовлечение в традиционную вокальную деятельность, способствует развитию эстетического восприятия музыкального фольклорного искусства, приобщению учащихся к истории и культуре своего народа, воспитанию любви к своей Родине.
Литовчик Наталья Николаевна, учитель начальных классов высшей категории ГУО «Средняя школа №55 г. Минска»
Вядучая:
– Добры дзень, вам, госцейкі дарагія!
Ці то лесам, ці то полем ішлі тры падарожніка. Ішлі яны 3 дні і 3 ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы: “Відаць жаваранак”. “Не, -кажа другі, - гэта лес шуміць”. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: “Дык гэта ж зямля наша спявае!”
Родная песня – скарбніца народнага розуму, гумару, суму. Родная песня – наш нацыянальны гонар, наша слава.
А якая ж яна, наша беларуская песня? Ды самая розная, ад вясёлай да тужлівай. Нехта назваў яе дзівоснай кветкай народнай душы.
І сёння мы запрашаем усіх на свята беларускай песні.
(гучыць песня “Прывiтальная”, аўтар народны ансамбль “Вязанка”)
Прывітальная
1. Запрашаем вас да нас,
Сёння госці вы ў нас.
Калі ласка, калі ласка!
Калі ласка, калі ласка!
2. Будзем шчыра вас шанаваць,
Танцаваць і песні спяваць.
Калі ласка, калі ласка!
Калі ласка, калі ласка!
3. Вам жадаем жыць сто гадоў
А здароў'я сорак пудоў!
Калі ласка, калі ласка!
Калі ласка, калі ласка!
Вядучая:
Беларус і беларуска,
Па сцяжынцы крочаць вузкай
Між азёраў і бароў –
На сустрэчу да сяброў.
І спяваюць людзям песні
Пра любімы родны край,
Што, як птушкі напрадвесні,
Саграваюць небакрай.
Уладзімір Мазго
– А зараз вучні 2 “Б” класа заспяваюць нам песню пра вясёлую птушку галку.
(гучыць беларуская народная песня “Кацілася чорна галка”)
Кацілася чорна галка
Па бару, па бару,
А за ёю ясны сокал
Паблізу, паблізу.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
Я - убога сірацінка,
А ты пан, а ты пан,
Пашукай сабе дзяўчынку,
Як ты сам, як ты сам.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
Абляцеў я ўсе, усе апушкі,
Яшчэ й лес, яшчэ й лес.
Не знайшоў нідзе такое птушкі,
Як ты ёсць, як ты ёсць.
Пастой, чорна галка,
Ты мая, ты мая.
Яна яму шчабятала:
Не твая, не твая!
Беларуская народная гульня “Гусі ляцяць!”
Гуляючыя выбіраюць вядучага, а самі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падае каманды: “Гусі ляцяць!”, затым: “Качкі ляцяць!”, “Вароны ляцяць!”, “Шпакі ляцяць!” і г.д. ігракі падымаюць рукі ўгору і махаюць імі, нібы птушкі крыламі, пры гэтым гучна гавораць: “Ляцяць!”. Потым хутка апускаюць рукі. Час ад часу вядучы спрабуе заблытаць ігракоў, кажучы: “Карасі ляцяць!”, “Зайцы ляцяць!”. Гуляючыя могуць дапусціць памылкі і памахаць крыламі. Той з ігракоў, хто памыліўся, атрымлівае штрафное ачко. Перамагае той ігрок, які ні разу не памыліўся. Праз пэўны час (па дамоўленнасці) гуляючыя мяняюць вядучага.
Вядучы:
Міхасёк зімовым ранкам,
Захапіўшы ў сенцах санкі,
Выйшаў, стаў сярод двара:
Дзе ж гуляе дзетвара?
Тут з'явіўся Дзед Мароз
І адразу - цап за нос.
Ну а потым, быццам жартам,
Ушчыкнуў за вуха раптам.
Хлопчык здзекаў не стрываў -
Драпака адразу даў.
На крутую горку ўцёк
Ад марозу Міхасёк.
Павел Саковіч
– І пабег Міхасёк гасцей збіраць разам з дзецьмі з ансамбля народных інструментаў “Бліскавіца”.
Беларуская народная гульня “Міхасік”
Для правядзення гульні патрэбна мець некалькі кольцаў, але па колькасці іх павінна быць на адно менш, чым ігракоў.
Кольцы раскладваюцца па крузе, і вакол іх становяцца ігракі. Адзін з гуляючых гаворыць такія словы:
Ты, Міхаська, не зявай, не зявай!
Лапаточкі абувай, абувай!
Гучыць музыка, гульцы, танцуючы, рухаюцца па крузе. Як толькі музыка заканчваецца, усе спыняюцца і стараюцца як мага хутчэй “абуць лапці” – заняць свабоднае месца ў адным з кольцаў. Гулец, які застаўся без “лапцяў”, з гульні выбывае. Пасля гэтага забіраецца адзін абруч і гульня працягваецца да той пары, пакуль не застанецца адзін ігрок. Ён лічыцца пераможцам. Гульцы маюць права заняць месца ў адным з абручоў толькі пасля заканчэння музыкі. Рухаюцца по крузе, састаўленым з кольцаў, дазваляецца толькі з яго знешняга боку.
Вядучы:
Грышка, Мішка і Шчыпай
Ехалі на чоўне.
Грышка моркву грыз,
Як зай.
Толькі вока поўні
Бачыла,
Як Мішку
Цеслі неслі
Міску,
Вычасаную з кары,
Быў у місцы
Сыр сыры.
– А вось, як праводзяць свой вольны час Саўка ды Грышка, заспяваюць нам вучні 2 “В” класа.
(гучыць беларуская народная песня “Саўка ды Грышка”)
Саўка ды Грышка
Саўка ды Грышка ладзілі дуду -
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Ду ду ду ду
Ду ду ду ду
Ды прагнаць нуду.
Як разышліся музыкі гуга,
Згінула гора, згінула туга.
У ха ха ха
У ха ха ха
Згінула туга.
Дзядок старэнькі, ёлкі ўзяўшы скрут,
Кіем на дзьверы паказаў ім тут.
Ту ту ту ту ту
Паказаў ім тут.
Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,
Толькі не страшце малага хлапца.
Го ца ца ца
Го ца ца ца
Малага хлапца.
Саўка ды Грышка ладзілі дуду -
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Ду ду ду ду
Ду ду ду ду
Ды прагнаць нуду.
Вядучы:
Зелянелі лагі,
Зацвіталі сады, —
З маладою сваёй
Я спаткаўся тады.
Вецер косы яе
Расплятаў, спавіваў,
Прыпадаў да грудзей,
Калыхаў, напяваў...
Абняліся мы з ёй,
Божым сном паплылі
Ўдаль да сонца ўдваіх
Па зялёнай зямлі.
Янка Купала
– Так пісаў пра першае каханне Янка Купала. А вучні 2 “А” класа заспяваюць нам пра рамантычную сустрэчу Яся і Касі песню “Ехаў Ясь на кані…”
(гучыць беларуская народная песня “Ехаў Ясь на кані…”)
Ехаў Ясь на кані
Ехаў Ясь на кані
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.
- Касенька ты мая,
Напаi каня.
- Я каня паiць не буду,
Бо я жонка не твая.
- Хоць ты не жонка,
Але ж каханка.
Напаi мне конiка,
Бо яму так жарка.
Конь воду п'е, п'е,
Ножкаю б'е, б'е.
- Уцякай, Касенька,
Бо цябе заб'е.
- Хай забiвае,
Хай абкусае.
Я не буду уцякаць,
Буду я цябе кахаць.
Ехаў Ясь на канi,
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.
Беларуская народная гульня “Явар”
Два чалавекі бяруцца за рукі, падымаюць іх над галавой, утвараючы "мост". Астатнія ўдзельнікі ўтвараюць карагод, прабягаючы пад гэтым мастом. Калі песня заканчваецца, тыя, што рабілі "мост", ловяць бягучых з карагода, а тыя імкнуцца выслізнуць. Злоўленыя таксама становяцца "мостам" і становяцца побач. Перамагае той, каму ўдаецца найдаўжэй ўцячы ад "моста". Пры гэтым усе спяваюць песню:
Явар, яваровы людзі,
Што вы тут рабілі,
Мы рабілі моста
На пана староста,
Сцежачкамі застаўлялі,
Аднаго нам пакідалі,
Першая пуста,
Друга распуста,
Перша малявана,
Друга затрымана.
Вядучая:
Жонка мужа знаравіла
Тры дні ў печы не паліла
Тая печка акалела
Няма дроў а ні палена
Жонка мужа запрагае
У лес па дровы выязжае
А вы хлопцы тое знайце
Жон с пасагам не шукайце
Хто с пасагам жонку мае
На гарбу дровы цягае.
(з беларускай народнай песні)
– А бывае і так, як у жартоўнай песні “Пасеяў дзед грэчку”. Гэту песню нам выканаюць вучні 2 “Д” класа.
(гучыць беларуская народная песня “Пасеяў дзед грэчку”)
Пасеяў дзед грэчку
1.Пасеяў дзед грэчку, баба кажа:-Мак!
-Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!
Няхай так,цi не так,няхай з грэчкi будзе мак!-2р.
2.Пашыў дзед сярмяжку, баба кажа:-Фрак!
-Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!
Няхай так,цi не так,хай з сярмягi будзе фрак!-2р.
3.Купiў дзед збаночак, баба кажа:-Гляк!
-Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!
Няхай так,цi не так,хай з збаночка будзе гляк!-2р.
4.Злавiў дзед раз шчуку, баба кажа:-Рак!
-Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая!
Няхай так,цi не так,хай са шчукi будзе рак!-2р.
5.Каркала варона, баба кажа:-Шпак!
-Ой,ой,жонка мая,няхай будзе воля твая,
Няхай так,цi не так,хай з вароны будзе шпак!-2р.
Беларуская народная гульня “Сляпец”
Аднаму з дзяцей завязваюць вочы. Гэта сляпец. Яго раскручваюць у цэнтрф кола і пытаюць: На чым стаіш?
- На бочцы!
- Што п’еш?
- Квас!
- Лаві мышэй, а не нас!
Сляпец пачынае навобмацак лавіць дзяцей з кола, а тыя пляскаюць ў далоні. Калі сляпец ідзе на сцяну, стол або іншы прадмет, яму крычаць:
- Гарыць, гарыць!
Калі сляпец зловіць каго-небудзь, той становіцца на яго месца. І гульня працягваецца.
Вядучая:
Хай той запляскае ў ладкі,
Хто любіць з бульбы аладкі.
А за ім па парадку,
хто любіць зразы і бабку,
Хто клёцкі, бульбяную кашу, салянікі,
А потым, хто любіць дранікі!
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Будзем бульбінку вітаць!
Бульбу ўсе ў нас шануюць,
Ёй заўжды гасцей частуюць!
З бульбы добрай нашай робяць клёцкі, кашу,
Пірагі з грыбамі, з мясам, з буракамі.
Бульбу вараць, бульбу смажаць.
Бульба наша – любата.
З беларускай бульбы стравы – смаката.
– Вітаем дзетак 2 “Г” класа з песняй “Бульба”
(гучыць песня “Бульба”)
аўтар: Аляксей Жыгалковiч
Ехалі ў Галандыю бульбашы спяваць
Пачалі Яўропу ўсю бульбай частаваць.
Няма ў свеце больш нічога, дранікаў спячы
Гэты смак дапамагае ўсіх перамагчы!
Бульба - гэта супер - клас
Абароніць бульба нас
Ад усякай ад эпічнай трасцы,
Бульба - гэта лад жыцця
Няма лепей пачуцця
Чым паесці смачна бульбы з мясцам.
Бульбу жараць у фрыцюры толькі за мяжой,
З'еш такое на дэсерт, у пузе наспакой.
Каб заўсёды быць здаровым бульбу адвары,
І адразу вырасціш дагары.
Бульба - гэта супер - клас
Абароніць бульба нас
Ад усякай ад эпічнай трасцы,
Бульба - гэта лад жыцця
Няма лепей пачуцця
Чым паесці смачна бульбы з мясцам.
У - у Бульба! У - у Бульба!
У - у Бульба! У - у Бульба!
Няма ў свеце лепш нічога, дранікаў спячы
Гэты смак дапамагае ўсіх перамагчы!
Бульба - гэта супер - клас
Абароніць бульба нас
Ад усякай ад эпічнай трасцы,
Бульба - гэта лад жыцця
Няма лепей пачуцця
Чым паесці смачна бульбы з мясцам.
Бульба - гэта супер - клас
Абароніць бульба нас
Бульба - гэта лад жыцця
Няма лепей пачуцця
Бульба!
Бульба!
Вядучая:
– Заканчваецца наша свята песні. Мы шчыра падзякуем ёй і адпусцім: хай радуе ўсіх людзей нашай зямлі. І падумаем: якія мы – такія ж нашы песні. Продкі нашы былі цудоўныя людзі, бо і песні пакінулі ў спадчыну такія ж. Давайце ж і мы будзем годныя іх, каб і песні свае мы пакінулі нашчадкам яшчэ лепшыя!
Спявайце!
Як ластаўкі ў сінім абшары.
Спявайце!
І знікнуць дажджлівыя хмары!
Спявайце!
І сонейка прамянямі
Высокае неба расчысціць над вамі!
(гучыць беларуская народная песня “Цячэ вада ў ярок”)
Цячэ вада ў ярок
Цячэ вада ў ярок,
Цячэ вада ў ярок,
Кладачку залило.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
Вочы мае чарны,
Вочы мае чарны,
Чаго вы косіце?
Бо яго тут няма,
Бо яго тут няма,
Каго вы любіце.
Бо яго тут няма,
Бо яго тут няма,
Каго вы любіце.
Іванка не прыйшоў,
Іванка не прыйшоў,
Я да яго пайду.
Вадзіцы з крыніцы
Вадзіцы з крыніцы
Яму я аднясу.
Вады піць не буду,
Вады піць не буду,
Вадзіца халодна.
Люблю Марусю я,
Люблю Марусю я,
Маруся – суджана.
Цячэ вада ў ярок,
Цячэ вада ў ярок,
Кладачку залило.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
Кладачка тоненька, вада халодненька,
А я малодзенька.
Падвядзенне вынікаў
– Наша свята скончылася. Мы з вамі пераканаліся, што беларускі народ мае багатую песенную спадчыну. І сёння мы рады адзначыць усіх удзельнікаў нашага фестывалю.
На сцэну для ўзнагароджання запрашаецца….
(Цырымонія ўзнагароджання).
І хачу я пажадаць вам, дарагія госці,
Дружна жывіце,
Край свой любіце.
Не таму любіце, што ён за ўсіх цяплейшы, ці прыгажэйшы,
А таму любіце, што ён мілейшы, за ўсё даражэйшы.
Выкарыстаныя крыніцы:
Песня “Прывітальная” - http://x-minus.me/track/97114/прывітальная
Фанаграмы песень - http://vkmonline.com/minusovki/artist/4065
Вершы - http://www.veselka.by/?p=6037
Беларускія народныя гульні - http://kroschin.baranovichi.edu.by/main.aspx?guid=2371;
https://muzruk.net/2012/03/starinnye-belorusskie-igry/
Пралыгіна, Н.В. Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры сродкамі народных гульняў/ Н.В.Пралыгіна. – Мазыр “ Белы Вецер”, 2007.- 73 с.