КАЛЯДЫ - самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі. Гэта першае свята сонца, якому старажытныя славяне шчыра пакланяліся. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць па небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася - як сустрэнеш калядны навагодні вечар - такі будзе і ўвесь год.
Сцэнарый свята "Калядкі"
Усе дзеці становяцца паўколам і спяваюць:
(Гучыць песня «Добры вечар, госцi»)
1.Добры вечар, госці!
Просім вас мілосці.
Добры вячор, шчодры вячор.
2.Ой ды нашы хлопцы
Пайшлі шчадраваці.
Добры вячор, шчодры вячор.
3.Пайшлі шчадраваці
Ледзь іх даганяці.
Добры вячор, шчодры вячор.
4.Ой ды шчадравалі
У окны заглядалі.
Добры вячор, шчодры вячор.
5.На новае лета
Радзі божа жыта.
Добры вячор, шчодры вячор.
Добры вячор, шчодры вячор.
Шчодра:
Добры вечар, шчодры вечар,
Добрым людзям на ўвесь вечар!
Зараз Каляду сустракаць будзем
Гасцей частаваць будзем!
Гаспадыня:
А хто гэта да нас стукае?
Калядоўшчык: Добры дзень, таму хто ў гэтым даму!
Калядоўшчык: Мы ад хаты да хаты ідзем, Каляду з сабою вядзем.
Усе: Каляда, калядзiца.
Добрая маладзiца.
Калядоўшчык: Каб мелi вы грошы ды жылi ў раскошы.
Калядоўшчык: Каб у кожнай хаце было багацце.
Усе: Каляда, калядзiца.
Добрая маладзiца.
Калядоўшчык1:
Ехала Каляда ў чырвоным вазочку,
У чырвоным вазочку, на сівым канёчку!
Калядоўшчык2:
Добры вечар табе, пане гаспадару,
Радуйся, ой радуйся зямля,
сын божы нарадзіўся!
Усе: Каляда, калядзiца.
Добрая маладзiца.
Калядоўшчык: Стары год канчаем Новы пачынаем.
Калядоўшчык: Хай будзе ён здароў. Нам прышле дароў.
Калядоўшчык: Каб усяго было даволi, а бяды нiколi.
Усе: Каляда, калядзiца.
Добрая маладзiца.
Механоша:
Ідзём талакою,
усіх віншуем з Калядою,
Сеем, веем, рассяваем,
з Калядою ўсіх вітаем!
Звяздар:
Добры вечар таму,
хто ў гэтым даму!
Пусціце пашчадраваці,
ды вас павіншаваці!
Ці дазволіце каледаваць?
Гаспадыня:
Праходзьце, госцейкi дарагiя!
Мiласцi просiм да нас у госцi! (Кланяецца).
Дзякуй вам за вашы пажаданкі.
Адкуль вы?
Калядоўшчык: Мы ходзілі, гулялі, спявалі, калядавалі.
Калядоўшчык: Прыйшлі і ў вашу хату.
Калядоўшчык: Цi рады вы нам?
Гаспадыня: Рады, рады!
Калядоушчык: Гаспадыня добрая! гаспадыня шчодрая! Пачастуй нас!
Гаспадыня: Каб гасцiнцы зарабiць,
Трэба нас павесялiць.
Шчодра: Мы спачатку пагуляем,
Вам загадкі загадаем.
Загадкі
Белы лёгкі і пушысты
Ён укрыў зямлю ўсю чыста.
Як прынёс яго я ў дом -
Ён разліўся ручаём.
(снег)
Ён нарадзіўся на страсе,
Вялікім вырас пакрысе.
На сонцы грэцца ледзь пачаў,
Заплакаў моўчкі і прапаў.
(лядзяш)
Белым пухам замяло
І палеткі, і сяло.
Мост праз рэчку хутка ляжа.
А што гэта, хто падкажа?
(зіма)
Аж два тыдні мы святкуем:
І варожым, і шчадруем.
Адкажыце, што за свята
Надышло цяпер? (Каляды)
Што за беленькая мушка
Апусцілася на вушка,
Ледзь чутно паказытала
І праз міг яе не стала?
(сняжынка)
Шыпіць патэльня на пліце.
Па хаце смачны пах ідзе.
Прыйшлі да нас Калядкі,
Гатуем мы... (аладкі)
Ён без фарбаў і алоўка
На акне малюе лоўка.
Лапкі елак, пальмаў вецце.
Як жа той мастак завецца?
(мароз)
Дзе махне яна хвастом –
Жыта вырасце кустом.
Дзе ўпрэцца рогам –
Будзе жыта стогам.
Хто нам можа адказаць,
Як завуць яе? (Каза)
Калядоўшчык:
Мы прыйшлi з казою шэраю -
Вельмi смелаю!
А ну, каза, скачы!
(Калядоушчыкi спяваюць песню, а каза скача)
1. Тупу – тупу – туп, Каза
Тупу – тупу, дзераза.
Тупу на Калядкi.
Тупу на аладкi. (2 р.)
2. Тупу – туп, Коза ногой
Тупу – туп, Коза другой.
Тупу на Калядкi.
Тупу на аладкi. (2 р.)
3. Тупу – тупу, слiзкi лёд.
Тупу –тупу, Новы год.
Тупу на Калядкi.
Тупу на аладкi. (2 р.)
4. Тупу – тупу – туп, Коза.
Тупу – тупу, дзераза.
Ты, Козачка, не зявай,
А хутчэй нас даганяй!
(Каза даганяе дзяцей i падае на падлогу)
Гаспадыня: Ай, ай, памерла, Каза! А Божа ж мой!
Калядоўшчык: У мяне каза вучоная, любіць пачастункі, хоча падарункі.
Калядоўшчык: Гаспадыня, схадзi, каўбасу прынясi. Не устае?
Усе: Не ў стае.
Калядоўшчык: Тры кускi сала, каб каза ўстала! Не ўстае?
Усе: Не ўстае.
Калядоўшчык: Адну мерку аўса, каб каза пайшла. Не ўстае?
Усе: Не ўстае.
Калядоўшчык: Адну мерку жыта, каб каза была сыта.
Каза: а цяпер са мной усе ў карагод!
(Каза устала. Гучыць «Го-го-го каза»)
ГО-ГО-ГО, КАЗА
Го-го-го, каза,
го-го, шэрая!
Дзе рожкі дзела?
На соль праела.
Го-го-го, каза,
го-го, шэрая!
Дзе каза ходзіць,
там жыта родзіць.
Го-го-го, каза,
го-го, шэрая!
Дзе каза - рагом,
там жыта - стагом.
Го-го-го, каза,
го-го, шэрая!
Дзе каза - нагой,
там жыта – капой…
Го-го-го, каза,
го-го, шэрая!
Дзе каза - хвастом,
там жыта - кустом.
Дзе каза бывае -
Там шчасце вітае.
А дзе не бывае -
Там яно мінае.
Шчодра: Якая малайчына, якая разумніца ваша каза!
Гаспадар:
Ну, каза, - закладай рогі
Ды падбірай ногі,
З хаты выхадзі -
Бяду вынасі.
Гаспадыня:
Засядзеліся госці нашы.
Няхай цяпер для нас паскачуць.
(Танец-гульня “Ішоў казёл па лесу”)
Шел козел по лесу
Шел козел по лесу, по лесу, по лесу.
Нашел себе принцессу, принцессу, принцессу.
Припев: Давай, коза, попрыгаем, попрыгаем, попрыгаем.
И ножками подрыгаем, подрыгаем, коза.
И ручками похлопаем, похлопаем, похлопаем.
И ножками потопаем, потопаем, коза.
И хвостиком помашем, помашем, помашем.
И просто так попляшем, попляшем коза.
Головкой покачаем, качаем, качаем.
И снова начинаем парам-па-па-пам-па.
Шел козел по мостику, по мостику, по мостику,
Нашел козу без хвостика, без хвостика козу.
Припев
Шел козел тропинкою, тропинкою, тропинкою.
Нашел козу с горбинкою, с горбинкою козу.
Припев
Шел козел канавою, канавою, канавою.
Нашел козу корявую, корявую козу.
Гаспадыня: А чым вы нас яшчэ парадуеце?
Калядоўшчык: Дай табе, гаспадынечка,
Каб у каморы i амбару
Было заўсёды, што дацi.
Шчодра:
А хто гэта да нас яшчэ завітаў?
(Уваходзяць цыгане з мядзведзем)
Цыган1:
Я цыган багаты! У мяне ў адной кішені - вош на аркане; а ў другой - блыха на цэпе. Здалёк іду - мядзведзя вяду. Ён танцуе, спявае і нават размаўляе.
Цыган:
У нас мядзведзь калматы,
Злавіў яго дзед барадаты,
Зараз ён пацешыць нас,
Ён паслухмяны ў нас.
Пакажы, Мішка, як гаспадынька цеста месіць.
(Гучыць беларускi народны танец «Мiтусь»)
А як дзяўчаткі перад люстеркам упрыгожваюцца?
(Гучаць «Гарадскiя наiгрышы»).
А як Вовачка скача, калi 10 атрымае?
(Гучыць беларускi народны танец «Весялуха»)
Шчодра: Дзякуй вам усім! Паскакалі з вамі, маладосць успомнілі. А мы яшчэ ў маладосці на калядную ноч гаданні вялі.
1 цыганка:
- А мы вам паварожым,
Шчасця-долі наварожым!
2 цыганка:
Хто хоча ведаць, якія адзнакі ён будзе атрымліваць у наступным годзе? З мяха трэба выцягнуць саломіну. Калі яна доўгая то будуць дзясяткі, калі кароткая - то дзявяткі.
3 цыганка:
Вынесь сала, не скупіся,
Каб твой ячмень урадзіўся!
Каб нажалі сто коп жыта,
Каб сям’я была ўся сыта!
Цыганкі хорам: - Пазалаціце ручку, каб спраўдзілася!
(атрымліваюць цукеркі – манеткі. Усе становяцца на развітанне)
Шчодра:
Ну, калі так, то мы зараз з вамі пагуляем у гульні. Можа пасля гульняў мы і расшчодрымся, і пачастуем вас і каўбаскай, і аладкамі!
Першая гульня называецца “Кароль”.
Гульня “Кароль”
Кароль сядзіць на лавачцы. Дзеці тайна ад яго дамаўляюцца, што будуць рабіць (мясіць цеста, есці рыбу і г.д.). затым дзеці падыходзяць да караля: Добры дзень, дзядуля Кароль!
Добры дзень, дзеці! Дзе вы былі?
На панскім двары!
Што вы там рабілі?
Мы не скажам, а пакажам.
Пасля гэтага дзеці імітуюць рухі, пра якія дамаўляліся, а кароль услых угадвае. Як толькі адгадае, даганяе дзяцей. Той, каго кароль зловіць, становіцца новым каралём і гульня працягваецца.
Гульня “Казёл”
Удзельнікі гульні становяцца ў кола, беручыся за рукі, у цэнтры – “казёл” (чалавек, які, увасабляючы сябе ў гэтай ролі, прыстаўляе да галавы ўказальныя пальцы абедзьвюх рук). Удзельнікі водзяць карагод, спяваючы альбо прагаворваючы рэчытатывам наступныя словы: “Ішоў казёл, наш казёл, ды па ельнічку, усіх у госці запрашаў на вячэрачку”. “Казёл” у гэты час гуляе ўнутры кола, але пры апошніх словах падыходзіць да каго-небудзь з удзельнікаў і кажа: “Запрашаю я цябе”. Той, да каго звяртаецца “казёл”, павінен адказаць: “Бе-е” і стаць за яго спіною. Тады ўдзельнікі лічаць: “Раз, два, тры”. На лік “тры” “казёл” і яго абраннік падскокам абарочваюцца на 180 градусаў, і цяпер апошні становіцца “казлом”, а былы “казёл” бярэцца за пояс новаспечанага і ўжо за ім ходзіць унутры кола пад спевы ўдзельнікаў. Новы ж “казёл” абірае сабе замену, і так да таго часу, пакуль лунцужок “козлікаў” здолее змяшчацца ўнутры кола.
Гульня “Дудар”
Дзеці ходзяць па крузе, узяўшыся за рукі і спяваюць песеньку. У цэнтры карагода варта “дудар”. Праспяваўшы песню хорам пытаюцца ў “дудара”: “Дудар, дудар, што баліць?”. “Дудар” адказвае: “Галава” (спіна, бровы, вушы. і г. д.). І ўсе дзеці, якія знаходзяцца ў карагодзе, адначасова правымі рукамі бяруць, які стаіць побач суседа за названае “хворае месца”. Песенька для “Дудара” спяваецца 2-3 разы і калі, у чарговы раз у “Дудара” пытаюцца: “Што баліць ?”, ён адказвае: “Здаровы!”. Выбірае з круга на сваё месца іншага і гульня працягваецца.
Гульня “У мядзведзя ў бары”
На пляцоўцы малююць дзве лініі на адлегласці 10 метраў адзін ад аднаго. За адной лініяй вадзячы - «мядзведзь», за другой - «дом», у якім жывуць дзеці. Дзеці выходзяць з «дома» ў «лес» збіраць грыбы і ягады. Яны падыходзяць да мядзведжай бярлогі са словамі:
«У мядзведзя ў бару
Грыбы, ягады бяру.
А мядзведзь не спіць,
І на нас глядзіць».
На апошніх словах «мядзведзь» выскоквае з «бярлогі» і стараецца злавіць дзяцей, якія ўцякаюць у свой дом. Злоўлены гулец сам становіцца «мядзведзем».
Шчодра.
A цi ведаеце вы, што напярэдадні Новага года icнyе звычай красці. Таму кожнага, хто прыходзіў у хату вечарам, прымалі за злодзея! Хавалі рэчы. Крадуць нават скаціну. Але на другі дзень прыносяць i прыводзяць да гаспадара ўкрадзенае, i той павінен ix частаваць. Вось так, мае даражэнькія.
Не стаміліся? Хочаце яшчэ пагуляць? Kалi хочаце. Давайце пагуляем. Гульня называецца "Шкута". Станавіцеся, калі ласка, у паўкола. Вось бачыце, у мяне ў руках пятак, ды не медны, а залаты. Зараз я пайду паўз паўкола, ды гэты залаты каму-небудзь з вас аддам. Трэба выбраць таго, хто знойдзе гэты залаты.
(Ідзе выбар. Выбралі.)
Слухайце далей. Той, каго выбралі, павінен знайсці залаты, калі знойдзе, то становіцца на мае месца, а той, у каго ён быў, пільнуе. Трэба таксама казаць словы:
Шкута ідзе, золата нясе.
А хто адгадае,
Той вялікае шчасце мае.
(Пад музыку ідзе гульня "Шкута".)
Калядоўшчык1:
Час настаў нам паказаць,
Як умеем танцаваць.
(танец “Маразуля”)
Калядоўшчыкі:
...
- Мы са святам вас вітаем,
шчасця, радасці жадаем!
...
- Каб у вашай хаце
было заўсёды што даці!
...
- Каб былі міскі, лыжкі памыты,
і вашыя дзеткі сыты!
...
- Каб пілося-елася
і яшчэ хацелася!
...
- Будзьце здаровы,
як рыжык баровы!
...
- Майце торбу грошай,
жывіце ў раскошы!
...
- Збожжа поўнае клецце,
павагу ў свеце!
...
- Усяго даволі,
а бяды – ніколі!
Шчодра: Вялікі дзякуй вам за пажаданні! Вось вам за гэта па кварце добрага квасу, па кальцу кілбасу, бліноў ладных ды караваяў здатных.
Калядоўшчык1:
Ну дзякуй гаспадарам за пачастунак
Каб у вашай хаце быў хлеб ды соль.
Каб была і скварка,
бульбы падполле, дзетак застолле.
Калядоўшчык1:
Прыйшлі Калядкі – бліны і аладкі!
(Песня “Ой, калядачкі, бліны-ладачкі”)
Ой, калядачкі, бліны-ладачкі,
Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі. (2 р.)
Ой, калядачкі, вы хутчэй-хутчэй!
Ой, люлі-люлі, вы хутчэй-хутчэй! (2 р.)
Каляда, каляда, каляда, каляда!
Напячэм бліноў мы з дражжэй-дражжэй,
Ой, люлі-люлі, мы з дражжэй-дражжэй! (2 р.)
А калядныя бліны - ладныя,
Ой, люлі-люлі, бліны ладныя! (2 р.)
Мы калядачкам нарады будзем
Ой, на ігрычшы ды хадзіць будзем,
Ой, люлі-люлі, ды хадзіць будзем (2 р.)
Каляда, каляда, каляда, каляда!
Калядоўшчык1:
На Новае лета
Хай родзіцца жыта...
Жыта, пшаніца,
Усякая пашніца!
Калядоўшчык1:
Мы цябе, гаспадар, не зневажаем,
А з Новым годам паздараўляем,
Шчасця-долі жадаем!
Шчодра: Ну дзякуй вам, госцейкі дарагія, парадавалі, пацешылі нас.
Гаспадыня:
Дзякуй вам, госцейкі добрыя,
За сустрэчу прыветную!
Каб доўгія гады жылі,
Каб здаровыя былі.
Гаспадар:
Каб добра вучылiся,
А бацькi вамi ганарылiся.
Каб пілося вам і елася
І спяваць заўжды хацелася!
Шчодра:
Запрашаем усіх за стол.
На свеце многа ёсць турбот
І спраў, мае сябры.
Хай прынясе вам Новы год
Найлепшыя дары.
Каб вы заўжды з малых гадоў
Шчаслівымі былі.
Расцілі шчырую любоў
Да роднае зямлі.
Ну, а зараз частуйцеся пiрагамі!
(Гучыць песня «Бывайце здаровы»)
1. Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
А мы ад, ад’язджаем
Да дому, да хаты
У зялёнай дуброве
Мы начаваць будзем
Эх, вашае ласкі
Ва век не забудзем.
2. Няхай у вас будзе
Шчаслiвая доля,
Каб мелi здароўе,
А гора – нiколi!
Каб песнi гучалi
Заўжды ў вашай хаце
Каб людзi спявалi
I ў буднi, й на свяце!