Маляваны слоўнік для дзетак “Радзіма майго дзяцінства”

Маляваны слоўнік для дзетак

“Радзіма майго дзяцінства”

Уступная гутарка

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы ўрок мы з вамі прысвячаем нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь.

Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрам, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Беларусь – цудоўная краіна ў цэнтры Еўропы, дзе захаваліся некранутыя ландшафты i традыцыйная культура. Яе насяляе адзін з усходне-славянскіх народаў – беларусы.

Настаўнік або падрыхтаваны вучань чытае пад музыку верш (на выбар), ствараючы адпаведны настрой.

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца, свеціцца сама,

Жыве, як мара запаветная,

І роўных ёй — нідзе няма.

Яе праменнямі сагрэтая,

Наліта сілай маладой,

Іду, нястомная, па свету я

Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,

Што вырасла на той зямлі,

Якую клічуць Руссю Белаю,

Што тут дзяды мае жылі.

М. Шаўчонак. Мая Радзіма

Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.

Я. Жабко. Да апошня бярозкі ...

Не голас, сэрца гаворыць гэтыя словы — з любоýю, з гонарам, з душэýнай пяшчотай. Тут — наша гiсторыя. Тут — мае каранi. Тут — напеýная родная мова. Тут — жывём мы!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —

Гэта значыць

За родны край згараць на дым,

Па-беларуску чуць і бачыць

На гэтым свеце і на тым

Р. Барадулі. Быць

Мая Беларусь... Еўрапейская дзяржава — зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Вакол нас — карагод краiн: Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча. Беларусы здаýна жывуць мудрымi запаветамi прашчураý: «Сонца — на ýсiх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое».

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

Твая Беларусь

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак (малую радзіму) як часцінку нашай Бацькаўшчыны.

Вучні спачатку на карце паказваюць абласныя цэнтры, родны горад (раён), расказваюць цікавыя звесткі, легенды і паданні пра малую радзіму, а потым пачынаюць маляваць куточкі сваёй Радзімы.

Ланцужок слоў - Якімі словамі ты можаў назваць усё, што звязана з тваёй радзімай, дзяцінствам, сям'ёй, сябрамі?

А – Айчына, азёры, абрады, архітэктура, аладкі.

Айчына – родная старонка.

Айчына – родная зямля.

Айчына – матчына гаворка.

Айчына – Беларусь мая.

Б- Беларусачка, бусел, Брэст, Буг, Бацькаўшчына, бяроза, Белавежская пушча, бабуля, бэз, балушкі, бізун.

Ў вышынi расправiў крылы бусел,

I блакiт раскiнуўся вакол,

Бусел – сiмвал нашай Беларусi,

Ён нясе нам шчасце і пакой.

В – васілёк (валошка), Віцебск, Вітаўт, Вялікдзень, вёска, валачобнікі, весялуха, выцінанка, вяселле, вілы, вянок, Вялікдзень.

Вёска маёй бабулі,

Дзе на лаўцы каля бэзу

Дзецьмі мы бавілі гулі

І ганялі гусей, як гарэзы.

Г –ганчарства, гойдышка, гамонка, гукаць, гікаць, горад, граблі, гульня, гарышча, ганак.

Зрабіў дзед гойдышку на дзічцы,

для ўнучкі забаўку знайшоў.

Ніяк ураніцы не спіцца:

Хутчэй пагойдацца, бягом!

Гульні, гульбы, гульбішчы.

Гуляць – не перагуляць.

Так не хацелася дамоў ісці,

Калі маці клікала спаць.

Д – дубровы, дойлідства, Дняпро, дзядуля, дранікі.

Дзяцінства маё ты малое.

У думках з табой я ізноў.

Як быццам на цягніку часу.

Вяртаюся зноўку дамоў.

Ж – жалейка, жаўрук, жаліцца, жадзіна, жменя, жмуркі.

Жмуркі, хованкі, лапта,

Клёк і выбівалка.

Буду памятаць заўжды,

Як у іх гулялі змалку.

З – зямля, зубры, заклічкі, заляцацца, зычыць, зязюля, забаўка.

К – кумпяк, кілбаса, клёк, квас, коцікі, Купалле, кубел (кубелец), клёцкі, картопля, клічка, клёк, каўтун, крынка.

Л – лясы, лён, Лявоніха, ледзянец, лужок.

М – матуля, малозіва, міска, Мінск, мазіцца.

Н – Нарач, Навагрудак, Нясвіж, народная песня, надворак.

П –продкі, “Песняры”, песня, печка, паляндзвіца, пазуха, паліца.

Р – родная мова, Радзіма, рушнікі, рыдлёўка, рондаль, разгавецца, раніца, роў.

Радзіма... У ёй да сканчэння вякоў

прастору душа набывае.

Магчыма, бывае малая любоў,

Радзіма малой не бывае.

Роў – мая рачулка плыткая,

А над ім – матыль і авадзень.

Там лавілі ёршыкаў мы спрытна

І нырца давалі цэлы дзень.

С – сенцы, семкі, слончык, салома, салёнікі, сала, селядзец.

Т –торф, туліцца, таполя, трактар, тырчаць.

У - узгорак, уплятаць (аладкі).

Ф – фіранка, фанда, файны.

Х – хваліцца, хованкі, Хрысціны, хата, хутар.

Ч – чартапалох, чапяла, чапляцца.

Ш – штандар (гульня), шкварка, шуляк, швэндацца.

Я – яблык, язмін, ядловец.

Творчае заданне

Размясціць на сваіх малюнках словы або чатырохрадко’і, звязаныя са зместам малюнка.

Праводзіцца выстава.