Navoshta i jak mozhna pisacj
pa-bielarusku lacinskaj abecedaj?
pa-bielarusku lacinskaj abecedaj?
Ну добра, напішам крыху кірылічнай азбукай, каб было лягчэй пачаць.
Вельмі хочацца верыць, што эўрапейская краіна Беларусь цалкам адрадзіць сваю эўрапейскую беларускую мову, і менавіта таму яна мае патрэбу адбудавання сваёй сапраўднай эўрапейскай ідэнтычнасці праз вяртанне не толькі да сваёй мовы, але і да сваёй лацінскай абэцэды. На тое ёсць шэраг паважных прычын.
Прабачце за непасрэднасць, але Вам хлусілі пра спрадвечнасць і безальтэрнатыўнасць кірыліцы. Насамрэч беларускай мове патрэбна лацінка, таму што яна не толькі аднаўляе сувязь з сапраўднай гісторыяй, а яшчэ натуральна працуе ў глабальным інфармацыйным асяроддзі, візуальна аддзяляе ад расейка-маскоўскай мовы і забяспечвае беларускую мову сістэмай пісьма, арыентаванай на яе будучыню.
Першыя артэфакты беларускай зямлі з лацінскімі надпісамі і рымскімі лічбамі дайшлі да нас у скарбах рэчных гандлёвых шляхаў яшчэ з антычных часоў. Напрыклад знойдзена целая масса рымскіх манетаў, якія датуюцца першым стагоддзем, а гэта азначае што былі кантакты продкаў беларусаў з лацінскім альфабэтам на цэлых 800 год раней, чым была вынайдзена кірыліца ў Булгарыі.
Насуперак папулярнаму міфу, першая кніга Беларусі — гэта дакладна не "руська" Біблія Францыска Скарыны выданая ў 1517 годзе ў Празе. Да вынаходніцтва кнігадруку, кнігі стваралі і перапісвалі ўручную. Такімі лацінскімі кнігамі хутчэй за ўсё карыстаўся і першахрысціцель Полацкага Княства святы Торвальд Кодрансан. Ён быў ісландцам, які прыбыў па запрашэнню Рагнеды і Ізяслава ў 986 годзе і заснаваў манастыр. А лацінскі запіс 1009 года пра міссію святога Бруна-Баніфацыя Кверфуртскага каля Пінска і Турава дакладна з'яўляецца першай летапіснай згадкай Літвы. Таму не дзіва, што першая захаваўшаяся кніга з тэрыторыі Беларусі — псалтыр Codex Gertrudianus, які быў ствараўся па-лацінску пачынаючы з 1044 года княжной Гертрудай, якая тады жыла ў Тураве. У той час хрысціянства было адзіным і не дзялілася на каталіцтва і праваслаўе.
Праўда ў тым, што ні лацініца ні кірыліца не былі створанымі спецыяльна для беларускай мовы. Тут варта вызнаць, што кірыліца і сапраўды была праз некаторы час адной з папулярных формаў пісьменства ў Полацкім Княстве, праўда побач са скандынаўскімі рунамі, лацінскімі і грэчаскімі альфабэтамі.
Паслядоўнае аб'яднанне Полацкай Русі з Літвой у 1300, а далей з Польшчай у 1385 дапамагло павярнуць дамінаванне менавіта лацінскай абэцэды. Лацінскія літары надалі пісьмовую форму адразу некалькім мовам, распаўсюджаным тады на тэрыторыі Беларусі: лацінскай, польскай і літоўскай. Пазней была лацінізавана і так званая «старабеларуская», а дакладней русінская мова — варыянт царкоўна-славянскага пісьма з мясцовымі асаблівасцямі. Пры гэтым ёсць доказы таго, што размоўная беларуская мова 1500-х гадоў была нашмат бліжэйшай да сучаснай літэратурнай беларускай мовы, чым да канцэлярскай русінскай. Знакамітыя статуты Вялікага Княства Літоўскага хаця і складаліся кірыліцай на русінскай мове, але былі зацверджаны Вялікім Князям і таму набывалі юрыдычную моц насамрэч менавіта ў перакладзе на лацінскую мову ў багатых выданнях з каляровымі ілюстрацыямі. Славутая паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" 1523 года была напісана і выдадзена цалкам на лацінскай мове. Ды як русінская мова магла быць галоўнай дзяржаўнай мовай ВКЛ, калі пакуль не знойдзена ніводнай манэты ВКЛ з надпісам кірыліцай?
Першая кніга, надрукаваная на тэрыторыі сучаснай Беларусі — гэта зноў не кірылічная прадукцыя Скарыны, а насамрэч Брэсцкі Катэхізіс, выдадзены лацінскім альфабэтам у 1553 годзе. Дарэчы сам славуты доктар Францыск Скарына вучыўся ў Полацку на лацінскай мове, што дазволіла яму адразу працягнуць сваю адукацыю і здабыць ступень бакалаўра ў сталіцы Рэчы Паспалітай — Кракаве, і далей — магістра ў дацкім універсітэце ў Копенгагене, а таксама ступень доктара навук у італьянскім Падуа.
Першыя прыклады лацінізацыі русінскай мовы, якія стварылі падмурак беларускай лацінкі — гэта Моладаўскі Звон 1573 года, Хроніка Быхаўца 1574 і выданне Статута ВКЛ 1595. Пераважная большасць кніг у ВКЛ былі выдадзены лацінскай абэцэдай, таму фактычна аж да падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 лацінская абэцэда абсалютна дамінавала на тэрыторыі Беларусі.
Таму не дзіва, што літаратурная беларуская мова натуральна паўстала, пісалася і выдавалася менавіта лацінскімі літарамі ў 1800-х. Такія знаёмыя са школы аўтары як Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Паўлюк Багрым, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч і Цётка (Алаіза Пашкевіч) — яны ўсе пісалі і выдаваліся першапачаткова лацінкай, і толькі пазней іх выбраныя творы былі перавыдадзены ці трапілі ў падручнікі кірыліцай.
Насаджэнне кірыліцы адбылося пад уплывам маскоўскай акупацыі і стала сапраўды масавым толькі са з'яўленнем камуністаў. Пры гэтым стандартная кірыліца, у адрозненні ад лацінкі, і дагэтуль не перадае істотную розніцу паміж асобнымі беларускімі гукамі [г] і [ґ], якія абодва пішуцца адной і той жа літарай Г.
З вызваленнем Беларусі ад засілля маскоўшчыны, адраджэнне выкарыстання лацінскай абэцэды напэўна эфектыўна падкрэсліць еўрапейскую ідэнтычнасць Беларусі і яе вельмі багатую заходне-еўрапейскую спадчыну.
Лацінская абэцэда з'яўляецца самай распаўсюджанай у свеце, яе застасаванне значна палегчыць беларусам доступ да міжнародных рэсурсаў, тэхналогій, адукацыі, турызму і бізнес-камунікацый.
Напрыклад адрасы імэйл і імёны ў пашпартах не падтрымліваюць літары з кресачкамі, кірыліцу, арабіцу ці іерогліфы не таму што гэта тэхнічна немагчыма, а таму што без адзінага, сусветнага, усім зразумелага простага стандарту, камунікацыя паміж рознымі культурамі будзе літаральна адкінута назад, ледзь не да ўзроўня жэстаў каменнага веку.
А Вы ведалі, што магло бы стацца, калі б адрасы імэйл падтрымлівалі бы спецыяльные сымбалі? Вось уявіце сабе, што захоча хтосці Вам напісаць электронны ліст з Перу, Японіі, Эгіпта ці Францыі, а ў Вашым адрасе раптам літара Ŭ — і ўсё тут, ліст не дойдзе, таму што ну не ведаюць яны такой літары, дык і няма ў іх на клавіятуры такой кнопкі. Менавіта таму электронныя адрасы складаюцца толькі з асноўных 26-і лацінскіх літар.
Здаецца, што недасканалую сыстэму транслітерацыі беларускіх імёнаў у пашпартнай сыстэме незалежнай Беларусі не хаяў толькі лянівы, а яна тым часам усё адно дазваляе практычна беспамылкова пазнаць сваіх родных беларусаў за мяжой выключна праз спецыфічные спалучэнні простых лацінскіх літар.
Калі глядзець шырэй, то пераход на лацінку паспрыяе прыняццю Беларусі ў кола самых цывілізаваных краін свету. Само візуальнае ўспрыняцце краіны ў міжнародным асяроддзі адназначна палепшыцца, таму што большаць краін свету ўжо і так піша і чытае лацінскімі літарамі.
Павяртанне да лацінкі таксама значна палегчыць беларусам чытанне замежных тэкстаў і надпісаў, а замежнікам — чытанне па-беларуску.
Адным з аргументаў застасавання лацінкі з'яўляецца імкненне падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і візуальна адрозніць яе ад маскоўска-расейскай мовы, якая была насаджана гвалтам і зрабілася інструментам этнацыду многіх народаў, якія былі акупаваныя маскоўскай імперыяй.
Вас можа гэта здзівіць, але вось аб'ектыўны факт: кірыліцай карыстаецца ўсяго-та меньш за 3% людзей на Зямлі і доля яе застасавання ў свеце няспынна паменшаецца. На лацінскі альфабэт паспяхова перайшлі румынская, малдаўская, азербайджанская і туркменская мовы, а казахская і узбекская знаходзяцца ў стане пераходу з кірыліцы на лацініцу.
Што датычыцца беларускай мовы, то вяртанне да лацінскага альфабэту напэўна дапаможа ўзмацніць самасвядомасць і адбудаваць моўную ідэнтычнасць на шляху дэкаланізацыі і дэкамунізацыі Беларусі. Візуальная дыферэнцыяцыя беларускай мовы ад украінскай, булгарскай ці монгольскай моваў таксама спрацуе на карысць Беларусі. Лацінская абэцэда можа таксама стаць натуральным бар'ерам для распаўсюду маскоўскай пропаганды, якая зараз прасочваецца ў Беларусь нават без перакладу.
Для маладога пакалення беларусаў, якое актыўна ўжывае хэштэгі, слухае заходнюю музыку і карыстаецца глабальнай ангельскай мовай у інтэрнэце, гульнях і сацыяльных сетках, лацінская абэцэда можа быць больш натуральнай і прывабнай.
Лацінізацыя беларускай мовы адназначна паспрыяе большай яе папулярызацыі ў сацсетках і сучасных дыгітальных медыяпрасторах.
Вывучэнне замежных моваў будзе істотна лягчэйшай для беларускіх вучняў, а іншастранцам будзе лягчэй вучыць і ўспрыймаць беларускую мову, таму што большасць моваў свету ўжо выкарыстоўвае лацінскі альфабэт. Практычна ва ўсіх галінах навукі для беларускіх студентаў знікне бар'ер на шляху вывучення навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, якую можна будзе адаптаваць у беларускую мову наўпрост з ангельскай з мінімальнымі зменамі.
Разам з пераходам на лацінскую абэцэду можна было б правесці і рэформу правапісу, накіраваную на яго спрашчэнне, мадэрнізацыю і ўдасканальванне, што яшчэ больш палегчыць вывучэнне, застасаванне і распаўсюд беларускай мовы.
Паскольку, ні лацініца ні кірыліца не былі створаны спецыяльна для беларускай мовы, існуе два падыходы для пазначэння гукаў, якіх няма ў запазычаным альфабэце: альбо стварэнне новых літар, альбо ужыванне дзвух і болей літар на адзін гук. На дадзены момант і беларуская лацінка і кірыліца з'яўляюцца нелагічнай мяшанкай гэтых двух метадаў: спецыяльная літара Ŭ чамусці у адной сыстэме з діграфам CH, нават вельмі длінная кірылічная азубка не змясціла ў сабе асобную літару для гука ДЗ. А ці не варта была бы прытрымлівацца нейкага адзінага сыстэмнага падыходу?
Архаічная лацінка па граматыцы Тарашкевіча 1918 года маральна састарэла не толькі таму что яна не ўлічвае рэалій новага тысячагоддзя, але яна ва многім празмерна складаная і нелагічная. Напрыклад, цвёрдыя зычныя гукі S, C, Z, DZ, N маюць свае мяккія адпаведнікі пазначаныя крэскамі: Ś, Ć, Ź, DŹ, Ń, а мяккі гук L чамусці наадварот такой крэскі не мае, затое цверды яго адпаведнік пазначаецца з нейкай халеры літарай Ł з крэскай! Дарэчы гэтая літара азначае у польскай мове гук, які гучыць больш як Ў чым Л, што заблытвае яшчэ больш, а пры гэтым робіць тарашкевічную лацінку візуальна падобнай да польскай мовы.
Насамрэч і апостраф і мяккі знак можна цалкам замяніць на лацінскую літару J без негатыўных наступстваў (такое рашэнне паспяхова застасована ў балканска-славянскіх мовах). Такім чынам, нават тыя, хто мае звычку дадатковага пазначэння мяккасці, цяпер маюць магчымасць пісаць лацінкай без крэсачак.
Спалучэннем простых літар можна паўнавартасна замяніць спецыяльныя літары і нязручныя дыякрытычныя знакі (так званыя «гачыкі»: šśčćžźńŭł). Ёсць нямала прыкладаў калі беларусы ўжо самі застасоўваюць Ж=ZH, Ш=SH, Ч=CH, X=Х ці Ў=W. Напрыклад целае пакаленне беларусаў на працягу 1992—2010 пісалі адзін аднаму на кнопачных тэлефонах сотні мільёнаў паведамленняў SMS лацінскімі літарамі без «гачыкаў».
У адрозненні ад трансліта, прынцыпы якога аднолькавыя для многіх моваў, рэфармаваная лацінка ўсё адно будзе адмысловай сітэмай пісьма, заснаванай на лацінскай традыцыі менавіта беларускай мовы: JE, JO, JU, JA замест YE, YO, YU, YA. А формула Ў=W напрыклад дазваляе, каб беларускае напісанне такіх імёнаў як "Леў Сапега" ці "Каліноўскі" была набліжана да іх гістарычнай формы: Lew Sapieha, Kalinowski. А з іншага боку адыход ад архаічных Ш=SZ і Ч=CZ дазволіць не блытаць пісьмовую беларускую мову з польскай.
Адначасова адсутнасць гачыкаў можа візуальна вылучыць беларускую мову таксама на фоне іншых заходне-славянскіх і балтцкіх моваў. Мінімалізм і візуальная лаканічнасць пісьма можа стаць істотнай часткай унікальнай ідэнтычнасці Беларусі.
Практычна ўсе сучасныя лічбавыя тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне і вэб-сэрвісы першапачаткова распрацоўваюцца на лацінскай графіцы. Пераход беларускай мовы на лацінку паскорыць і спрасціць набор тэкстаў, пошук інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама паменшыць колькасць непрыгожых абдруковак, балючых памылак, праблем са шрыфтамі, кадаваннем і сумяшчальнасцю. Нават неабходнасць у пераключэнні паміж раскладкамі клавіятуры можа пазастацца ў мінулым, калі знайсці дзейсны спосаб пазбягаць крэсак, гачыкаў, апострафаў.
Карацейшы альфабэт аб'ектыўна з'яўляецца больш эфектыўным спосабам перадачы інфармацыі, што памяншае колькасць памылак. Недарма ангельская мова з 26 літарамі стала сапраўды галоўнай міжнароднай мовай для ўсяго прагматычнага свету. А ўся генэтычная інфармацыя жывой прыроды запісана ўсяго чатырма літарамі ДНК. Таму рацыянальна, што ўсе камп'ютары захоўваюць і апрацоўваць інфармацыю выключна дзвума "літарамі": 1 і 0. Фактычна дзвухлітарнай азбукай Морзе чалавек можна ўручную беспамылкова перадаваць тэкст амаль з размоўнай хуткасцю. З іншага боку, напрыклад камбаджыйская мова з альфабэтам даўжынёй у 74 літары вельмі цяжкая, а самымі складанымі для вывучэння і штодзённага карыстання з'яўляюцца мовы з іерагліфічнай пісьмовасцю ў якіх на кожнае слова — свая "літара".
Калі перадаваць асаблівыя гукі беларускай мовы не спецыяльнымі знакамі, а спалучэннем простых лацінскіх літар, то беларускую абэцэду можна эфектыўна скараціць з 32 да ўсяго-та 25 літар! Пры гэтым дзве літары на адзін гук — гэта ж не дзіва і для кірыліцы: гукі ДЖ і ДЗ нараканняў ні ў каго не выклікаюць, хаця гісторыя ведае спробы зрабіць і для ніх асобныя літары. А калі раптам такія двузнакі усё яшчэ кагосці пужаюць, то дастаткова ўспомніць нямецкае Ч якое пішыцца як "tsch", ангельскае У як "ough", ці французскае О як "eaux", кожны з якіх мае аж па чатыры літары на адзін гук. А як тыя цывілізаваныя людзі не скардзяцца на такую высокую колькасць літар на адзін гук, то можа і беларусы могуць неяк палюбіць пісаць некаторыя гукі усяго-та праз дзве літары?
Пераход на адзіную лацінскую сістэму пісьма для беларускай мовы дапаможа вырашыць праблемы з непаслядоўнай транслітарацыяй беларускіх брэндаў, геаграфічных назваў і імёнаў у міжнародных дакументах і кантэксце што адназначна будзе добра для бізнесу. Без гачыкаў, назвы беларускіх гандлёвых марак будуць адназначна супадаць з іх інтэрнэт-адрасамі і нікамі ў сацыяльных медыя, што дапаможа павялічыць беларускі экспарт у багатыя заходнія краіны, і напэўна пазітыўна адаб'ецца на эканоміцы.
Павысіцца хуткасць набору тэкстаў. Аб'ектыўна павысіцца і чытальнась тэксту і надпісаў, паменшыцца колькасць памылак, у тым ліку такіх дарагіх памылак як дарожныя аварыі. Напрыклад дыграфы SH, CH, ZH адназначна можна прачытаць з нашмат большай адлегласці чым іх адналітарныя адпаведнікі Ш, Ч, Ж ці Š, Č, Ž. Выдаткі на замену фізічных шыльдаў акупяцца ў кароткім абсяжным часе.
Дызайнерам аўтаматычна стануць даступныя абсалютна ўсе без выключэнняў лацінскія шрыфты свету для стварэння сапраўды якаснага дызайну на беларускай мове. Такім чынам не патрэбна будзе выдаткоўваць дадатковыя сродкі на лакалізаваныя шрыфты, клавіятуры, тэрміналы і складанае праграмнае забеспячэнне для якаснай і хуткай беларусізацыі Беларусі. Пісаць па-беларуску на абсалютна любым кампьютары, планшэце сі тэлефоне можна зусім бесплатна ужо зараз, зусім без анікакай настройкі.
Пры ўсім гэтым варта памятаць, што любыя змены правапісу не павінны мяняць вымаўленне нашай прыгожай і старажытнай мовы. Беларуская мова, запісаная кірыліцай, і беларуская мова, запісаная лацінкай з гачыкамі, ці без гачыкаў — усе яны павінны гучаць і ўспрымацца на слых абсалютна аднолькава.
Nu tady niama chaho chakacj, lacinka — heta abeceda buduchyni, jakoj mozhna karystacca wzho zaraz.