ЭТАП 5. «З КВЕТКАМІ Ў ТАНЦЫ»

ЭТАП 5. «З КВЕТКАМІ Ў ТАНЦЫ»


Выкананыя заданні на папярэдніх этапах прывялі вас да наступных выпрабаванняў.

Вы ведаеце, што беларусы - вясёлы народ! У спадчыну нам дасталося мноства танцавальных кампазіцый: «Лявоніха», «Крыжачок», «Юрачка», «Мяцеліца», «Кола», «Галубец», «Бульба», «Таўкачыкі», «Трасуха» і іншыя. На пятым этапе вам неабходна будзе ўважліва паглядзець відэа і паслухаць музычнае суправаджэнне беларускіх танцаў, а затым падпісаць назву танца пад адпаведным яму відэаролікам.

Будуць цяжкасці, калі ласка, завітайце да Васілька! Рубрыка «Карысная інфармацыя» вам у дапамогу!

І ведайце: выканалі заданне правільна - атрымалі кодавае слова!

Жадаю поспехаў!

Карысная інфармацыя!

Прэзентацыя «Беларуская народная харэаграфія»

ЗАДАННЕ 1

ЗАДАННЕ 2

Гэта не проста воблака слоў - гэта воблака са слоў-назваў беларускіх народных танцаў. Праўда, не ўсе словы - назвы танцаў, а толькі 15. Ваша задача выпісаць іх ў пуцявы ліст. Поспехаў!