Візітоўка вэб-квэстА

Мэта і задачы

Мэта - павышэнне ўзроўню грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнтаў на падставе паляпшэння ведаў у галіне беларускай мовы, гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі, культуры, архітэктуры.

Задачы:

1. Выхаванне пачуцця гонару за мінулае і будучае Рэспублікі Беларусь.

2. Стварэнне сістэмы мэтанакіраванай дзейнасці па фарміраванні ў студэнтаў патрыятычнай свядомасці, гатоўнасці да выканання грамадзянскага і патрыятычнага абавязку.

3. Фарміраванне ў студэнтаў сістэмы ведаў, разумення гістарычнай і прычыннай абумоўленасці, уяўленняў аб ролі асобы ў гісторыі, яе адказнасці за свет, навакольнае асяроддзе, калектыў, грамадства і сям'ю.

Прадметная галіна

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне

Міжпрадметныя сувязі

Мова, літаратура, гісторыя, мастацтва, культура, архітэктура, музыка


Звесткі пра вэб-квэст


Неабходныя пачатковыя веды, уменні, навыкі

Удзельнікі вэб-квэста павінны:

Ведаць: асноўныя тэарэтычныя пытанні ў галіне беларускай мовы, гісторыі, літаратуры, мастацтва, музыкі, культуры, архітэктуры.

Умець характарызаваць: асноўныя адзінкі сінтаксісу; асаблівасці слова, словазлучэння і сказа; асноўныя віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях і адзначаць іх асаблівасці ў параўнанні з рускай мовай.

Валодаць навыкамі: вылучэння з тэксту асноўных адзінак сінтаксісу; поўнага сінтаксічнага разбору словазлучэнняў; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; самастойна асэнсоўваць і тлумачыць розныя моўныя з’явы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.

Этапы вэб-квэста

Скласці верш з пазлаў, здагадацца, хто аўтар і як называецца верш.

Этап 2. «Музычныя кветкі»

Суаднесці музычны твор з кампазітарам, які яго напісаў.

Этап 3. «Гістарычныя кветкі»

Назвы (выявы) гістарычных падзей суаднесці з датамі.

Этап 4. «Галерэя кветак»

Мастакі Беларусі і іх творы - злучыць

ЭТАП 5. «З кветкамі ў танцы»

Танцавальныя кампазіцыі (відэазапіс) суаднесці з назвай танца.

ЭТАП 6. «Літаратурная кампазіцыя з кветак»

Урыўкі з вядомых твораў суаднесці з назваю твора (або яе аўтарам).

ЭТАП 7. «Кветкі ў часе»

На стужцы часу размясціць партрэты вядомых дзеячаў, пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і г.д.

ЭТАП 8. «Архітэктурныя кветкі»

Выявы палацаў ці збудаванняў нашай краіны суаднесці з апісаннямі пра іх у творах мастацкай літаратуры.

ЭТАП 9. «Геаграфія кветак»

Суаднесці геаграфічнае месцазнаходжанне тых ці іншых месцаў Беларусі, звесткі пра іх.

ЭТАП 10. «Майстэрня пляцення вянкоў»

Зборнае заданне з усіх папярэдніх этапаў.



Матэрыялы, неабходныя для правядзення вэб-квэста


Абсталяванне

Планшэт, ноутбук або камп’ютар.

Праграмнае забеспячэнне

Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.

Матэрыялы на друкаванай аснове

Падручнікі і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме вэб-квэста.

Іншыя прыналежнасці, калі неабходна

Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.

Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце

Паколькі мы толькі распрацоўваем праект, то плануем, што спасылкі на інфармацыйныя крыніцы, будуць з'яўляцца падчас напісання праекта.

Web-сервісы

Сервісы Web 2.0

КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ

  1. Малюнак Беларусачкі

  2. Малюнак Беларуса

  3. Фонавы малюнак 1 (загаловак)

  4. Фонавы малюнак 2(загаловак)

  5. Фонавы малюнак 3(загаловак)

  6. Фонавы малюнак 4(загаловак)

  7. Фонавы малюнак (этап 1)

  8. Фонавы малюнак 1, фонавы малюнак 2 (этап 2)

  9. Фонавы малюнак (этап 3)

  10. Фонавы малюнак (этап 4)

  11. Фонавы малюнак (этап 5)

  12. Фонавы малюнак (этап 6)

  13. Фонавы малюнак (этап 7)

  14. Фонавы малюнак (этап 8)

  15. Фонавы малюнак (этап 9)

  16. Фонавы малюнак (этап 10)


Аўтар вэб-квэста

Лапкоўская Алена Мікалаеўна

Вітаю Вас, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!

Я ўпершыню стварыла выхаваўчы вэб-квэст. Буду спадзявацца, што вам спадабаецца тое, што я тут прыдумала. Поспехаў!