Гаршчок (гарнец, чугунок) - ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы (варылі кашу, парылі малако, заварвалі лекавыя расліны.), захавання сыпкіх рэчываў.
Pot.
Гляк – гэта гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў – алею, квасу, вады.
Jug.
Ваза - ёмістасць плеценая з саломы з адкрытым верхам на ножцы і падстаўцы.
Vase
Кораб - (шыян, карабан, саламянік). Ёмістасць для пераноскі сыпучых прадуктаў (збожжа, мукі, круп, гароху і інш.), сплеценая з саломы.
Box
Трапло - прылада для ачышчэння (трапання) льнянога ці канаплянага валакна ад кастрыцы.
Beater for cleaning flax fiber.
Качалкі - прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзен-ня).
Kachalki for smoothing fabrics.
Пранік - пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12 ст.
Portage.
ПРАС - прылада для адгладжвання бялізны і адзення. Вугальны. Награваўся пры дапамозе гарачага вугалю, які засыпаўся ўнутр. З драўлянай ручкай.
Капылы - кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Абуўная калодка. Прыстасаванне для нацягвання скуры пры пашыве абутку.
Block.
Лапці - традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой - на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.
Bast shoes.
Саламянкі - зімовы абутак, плецены з саломы.
Bast shoes.
Чаўнок - ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання.
Shuttle.
Верацяно (без нарэзаных кольцаў) -прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі.
Spindle.
Матавіла - прылада
для змотвання i
размотвання маткоў
пражы.
Сукала - прылада для намотвання нітак на цэўкі.
Калаўрот -
1. самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лену iвоўны ў хатніх ўмовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы- стаяк iляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавя рабочыя часткі: кола, педаль, якой кола прыводзілася ў pyx, iпрадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня iразмешчанай на iм шпулькі для намотвання пражы iмаленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У калаўрот-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертикальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўрот-слежаку - збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўрот з'явіўся ў 16 стагоддзі на мануфактурных прадпрыемствах. У славянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19 стагоддзя.
2. прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг.
Distaff
Бёрда - (у драўлянай раме) - ткацкая прылада, што служыць для прыбівання ўтку ў кроснах.
Birdo.
Кудзеля - ільняное валакно, атрыманае пасля часання лёну на грэбні.
Tow, forge.
Прасніца - драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.
Spinning wheel.
Кросны (гарызантальны ткацкі стан) - ткацкі стан з навітай асновай для ткання ў хатніх умовах. Часткі кроснаў: ставы (апорны каркас), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, у якія накідалася аснова; берда з набыліцамі для прабівання ўтку; панажы, кацелкі для прывядзення ў рух нітоў і ўтварэння зева пры тканні.
Krosna a loom.
Палавікі (паласатыя). Doormats.
Абрус (настольнік) - тканы выраб, прызначаны для засцілання стала.Складаецца з 2 сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. На светлым карычневым фоне больш цёмныя стылізаваныя кветкі . Упрыгожана махрамі(14 см), звязанымі кручком, светла-карычневага колеру. Лён
Tablecloth.
Пояс- прадаўгаваты кавалак даматканіны з шарсцяных нітак. Вытканы папярэчнымі палосамі зялёнага (1,5 см) і чорнага (2 см) колеру. Па краі аздоблены махрамі зялёнага колеру (7 см)
Belt.
Дыван - тканы выраб. Геаметрычны арнаментальны ўзор з нітак карычневага і белага колеру. Сшыты з двух полак. Пераборнае ткацтва.Лён.
198×133 см
Carpet.
Падкова (малая) - жалезная дугападобная пласціна якае прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць слізгацення. Падковы прыбіваюць да капыта спецыяльнымі цвікамі-вухналямі, у зімовы час у яе ўкручваюцца тры шыпы.Ёсць невялікая адтуліна.
Small horseshoe.
Вілы - ручная прылада працы для падняцця і пераносу снапоў, сена, саломы. З 2 пальцамі (зубамі) даўжынёй 26 см.Без асады.
Pitchfork.
Серп - прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, проса, аўса). Паўкруглай формы, зроблены з жалеза.
Sickle.
Багор (бусак) - прылада для падцягвання бярвёнаў на сплаве, пры пажаратушэнні (39,5 см). Востры крук з адгалінаваннем. Без асады.
Gaff.
Нажніцы спружынныя. Прылада для стрыжкі авечак.Дзве жалезныя пласціны з асіметрычна заточанымі краямі (лязом), авальна загнутыя і злучаныя паміж сабой на адным канцы, шырыня ходу (развод) рэгуляваўся хамуцікам ці шнурком, што надзяваліся на нажніцы (91 см).
Spring scissors.
Сякач - прыстасаванне для змяльчэння гародніны. Syakach knife.
Астрэча (восці) - рыбалоўная ўдарная металічная прылада працы. Ostrech for fishing.
Рагач (ухват) - служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць упеч або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыцыйнай сялянскай хаты вілкі займаюць месца каля печы ў качарэжніку, разам з качаргой, чапялой і іншым пячным інвентаром. Grip.
Кош - плеценая з лазы ёмістасць для захавання і транспарціроўкі сыпучых і штучных рэчываў, пераважна харчовых прадуктаў.
Wicker basket .
Зэдлік - невялікі услончык (выш.30 см).Зроблены з карэнішча з 4 адгалінавання – ножкамі, з сядзеннем з дошкі
Начоўкі (ночвы) - ночвы, карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, якую ссыпалі затым у бочкі, мяса для каўбас і іншага. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны, ліпы), колатага папалам; ёмістасць выдзёўбывалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі скобляй, разцом. З сярэдзіны 20 стагоддзя замест драўляных усё часцей ужываюцца металічныя начоўкі, якія бытуюць і ў наш час. Невялікія начоўкі для ачысткі зерня называюцца апалушкі. (Nochevki)
Маслабойка - бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Лакальная назва – біянка. Вызначалася разнастайнасцю форм і канструкцый. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У на-крыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (па-шыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы бойкі выдзёўбвалі з суцэльнай калодкі. На Беларусі (пераважна на Палессі) былі вядомы бойкі цыліндрычнай формы гарызантальнага прафілю (у выглядзе двудоннай бочачкі, у якой было “акенца” з за-соўкай); масла збівалі вярчэннем ручкі, што прыводзіла ў рух ло-пасці. У даўнім сялянскім побыце масла збівалі ў ганчарных пасу-дзінах (гаршку, макітры) з дапамогай драўлянай лыжкі ці калатоўкі. На ўсходнім Палессі гэты способ захаваўся да пачатку 20 стагоддзя.
Збанок - гарлач ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринъ». Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем. У гісторыі развіцця ганчарных быў прататыпам збана. Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленныя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна-хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
Jug
Ступа - традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалася і для іншых мэт. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі ці выпальвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом – тоўстай выструганай палкай з паўкруглымі канцамі. Зерне перад апрацоўкай сушылі, а ў працэсе таўкачэння для таго, каб лепш аддзялілася шалупінне, крыху змочвалі вадой. Стоўчаныя крупы прасявалі на рэшаце ці ачышчалі пры дапамозе апалушак.
Ліхтар - прыстасаванне з дрэва і шкла(вышынёй 16 см), з дном і верхам квадратнай формы (16×16). Унутры месца, куды ўстаўлялася свечка. Зверху пры дапамозе металічнага ланцужка прымацавана драўляная ручка для зручнасці пераноскі.
Lamp
Калыска (зыбка, люлька) Від мэблі. Дзіцячы ложак падвешаны на трынозе Cradle