ткацтва.pptx

Нам продкаў кемнасць захавала

Шмат весцяў дзіўных з быўшых год,

Хоць гэтых весці ўжо нямала

У няпамяць кінуў сам народ.

Усѐ ж яшчэ штось засталося

Унукам з прадзедаў жыцця...

Я. Купала

Ткацтва – самабытная мастацкая з’ява ў нацыянальнай культуры беларусаў. Гэта адзін з самых старажытных відаў мастацкага рамяства, які атрымаў надзвычай шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі нашай краіны і на працягу шматлікіх стагоддзяў набываўся і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Менавіта ткацтва адлюстроўвае гаспадарчую дзейнасць народа, яго сацыяльнае становішча, прыналежнасць да пэўнай этнічнай групы і з’яўляецца паказчыкам узроўню культуры народа на пэўным гістарычным этапе яго развіцця.

Дадзены праект адлюстроўвае сістэму працы па вывучэнні традыцыйнага ручнога ткацтва ў Бярозаўскім рэгіѐне і дае неацэнную магчымасць для вывучэння традыцыйнай культуры і каштоўнасцей беларускага народа, якія ўплываюць на духоўную і матэрыяльную культуру сучаснасці.

Прылады працы для апрацоўкі лену

Прылады працы для прадзення

Састаўныя часткі кроснаў

Тканыя вырабы Бярозаўскага раёна