В период с 02.05.2018 по 30.09.2018 проводился республиканский конкурс методических разработок «ВОСПИТЫВАЮЩАЯ СРЕДА КАК ФАКТОР СТАНОВЛЕНИЯ И РАЗВИТИЯ ЛИЧНОСТИ» среди педагогических работников учреждений профессионально-технического и среднего специального образования Республики Беларусь.
Методическая разработка "ИСПОЛЬЗОВАНИЕ ЭТНОГРАФИЧЕСКОГО УГОЛКА «БЕЛОРУССКАЯ ХАТКА» С ЦЕЛЬЮ ФОРМИРОВАНИЯ ГРАЖДАНИНА И ПАТРИОТА СВОЕЙ СТРАНЫ (из опыта работы)" стала финалистом конкурса и отмечена ДИПЛОМОМ III степени в номинации "Почетная миссия-быть гражданином своей страны".
ПОЗДРАВЛЯЕМ ХОНОВУ НАТАЛЬЮ СЕРГЕЕВНУ С ЗАСЛУЖЕННОЙ ПОБЕДОЙ!!!!!!!!!
У рабоце прадстаўлены матэрыялы з практычнага вопыту па арганізацыі дзейнасці этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка” ва ўстанове адукацыі "Бярозаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў".
Практычнае значэнне работы заключаецца ў тым, што выкарыстанне разнастайных формаў, метадаў і прыёмаў работы будуць садзейнічаць развіццю дапытлівасці навучэнцаў, спрыяць выхаванню цікавасці да духоўнай спадчыны народа, яго нацыянальнай культуры, побыту, вусна-паэтычнай творчасці, развіваць творчы патэнцыял падлеткаў.
Прадстаўлены вопыт можа быць выкарыстаны выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры ў пазакласнай працы і куратарамі вучэбных груп у выхаваўчай дзейнасці і прызначаны для паглыбленага вывучэння гісторыі, культуры роднага краю.
Аўтар: Хонава Наталля Сяргееўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік этнаграфічнага кутка “Беларуская хатка” УА “Бярозаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў”
Экскурсія “Таямніцы беларускай хаты”
Экскурсія “Таямніцы беларускай хаты”
Мэты экскурсіі:
- пазнаёміць навучэнцаў з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце;
- развіваць уменні працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, аналізаваць атрыманую інфармацыю;
- садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да гістарычнага мінулага роднага краю і Беларусі.
Ход экскурсіі:
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі…
Трэба ведаць і пра тое,
Апраналі што? Якое?..
П.Броўка
Выкладчык:
– Сёння я запрасіла вас у наш этнаграфічны пакой, каб расказаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды,чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як вялі сваю гаспадарку.
Экспанаты, якія вы бачыце збіраліся настаўнікамі і вучнямі не адзін год. Некаторым з іх больш чым за сто гадоў. Хочацца адзначыць, што адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу.
Вы бачыце, што наш этнаграфічны пакой пабудаваны ў выглядзе беларускай хаткі.
Як і ў любой вясковай хаце ёсць месца, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар.
Вядучы 1:
Покуць – так называецца гэтае пачэснае месца ў хаце, не забытае Богам. Лічылася, што покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень, і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. І ні абы як, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў-прадзедаў, частаваліся.
Лічылася, што покуць – гэта частка храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы – з выявамі Ісуса Хрыста і святых.
Покуць заўсёды прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі-набожнікі. На покуці мясціліся стол і лава. Стол выконваў ролю своеасаблівага хатняга алтара, таму ставіліся да яго з павагай і дапусціць, напрыклад, на стол ката лічылася вялікім грахом, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль.
Выкладчык:
-Чым жа любілі займацца нашы продкі?
Вечарамі, асабліва ў зімовы час, сялянская хата ператваралася ў майстэрню. У доўгія вечары тут рабілі лыжкі і посуд, плялі лапці і пралі, ткалі, шылі адзенне і вышывалі.
Вядучы 2:
Адно з самых старажытных промыслаў беларусаў – ткацтва.
На працягу стагоддзяў яно перадавалася з пакалення ў пакаленне. Сыравінай для ткацтва быў лён або авечая воўна.
Лён – улюблёная расліная славянскіх народаў. З яго валакна выраблялі вопратку, вяроўкі і нават абутак. Вырашчаны лён трэба было сабраць, звязаць у снапы, а потым раскласці на полі, каб пад уплывам сонца, ветру і дажджу адышла кастрыца (адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні). Гэта патрабавала шмат намаганняў і часу. Цяжка было пераўтварыць льняныя сцяблы ў валакно, а затым у тканіну.
Выкладчык:
У нашай музейнай хаце знаходзяцца некаторыя прылады ткацтва: калаўрот, прасніца, шчотка, сукала, верацяно, матавіла, пранік, чаўнок. Асобнае месца займае ткацкі станок (калі пража была гатова, то гаспадыня сядала за станок і пачынала працу).
Хоць і цяжка жылося нашым продкам, але не страцілі яны пачуцця прыгожага. Звярніце, калі ласка, увагу, якую вопратку насілі сяляне. Усё рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі на ручніках і посцілках. Некаторым ручнікам больш чым за 100 год.
Ручнікі (паказ экспанатаў) не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах.
Вядучы 1:
Сцежкамі ў полі ўздоўж дарожных даляў
вышытыя розна ручнікі ляжалі,
белыя, даўгія – гэтак ў час мяцелі
студзень каля хатаў чысты снег пасцеле.
А на іх рукою вышыты жаночай
сінія валошкі з макамі ў вяночак,
галубок і пеўнік, ягады каліны,
нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні.
Па канцах карункі тонкім павуціннем
альбо пераплётам фрэндзлі зіхацелі.
Ў покуці павесіць, на абраз у хату,
альбо перакінуць цераз плечы
свату ручніка такога не ўстыдно дзяўчыне,
знача з працавітых, калі поўна скрыня,
няхай паглядаюць і сваты, і госці –
колькі вышыванай, любай прыгажосці.
Выкладчык:
Вялікая колькасць ручнікоў выкарыстоўвалася ў цэлым радзе святаў, асабліва сямейна-родавай накіраванасці: пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі і ў час пахавання. Пералічым толькі некаторыя сітуацыі.
Вядучы 2:
- Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывала немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік.
- Калі дзіця станавілася непаслухмяным, каб выправіць сітуацыю патрэбна было запрасіць на Вялікдзень за адзін стол сватоў, што сваталі бацькоў, і кумоў, што хрысцілі дзіця. Перад тым, як запрасіць іх за стол, ім прапанавалі вымыць рукі і выцерці новым ручніком. Затым трэба было зрабіць так, каб тым жа ручніком выцерлася і дзіця. Затым гэты ручнік хавалі і тры гады не мылі.
- Перад тым, як блаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям'ёй), апаясаўшы спецыяльным ручніком.
Вядучы 1:
- Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якія былі на ручніку, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты.
- Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статусам. Яго захоўвалі ўсё жыццё як залог шчаслівага сямейнага жыцця.
- Выключным статусам сярод народных знахароў карыстаецца ручнік, на якім апускалі ў магілу труну з памерлым. Ёсць многа пацвярджэнняў таму, як з іх дапамогай лечацца найцяжэйшыя псіхічныя захворванні дзяцей і дарослых (асабліва эпілепсія).
- На вяселлі хлебам-соллю на ручніку сустракалі маладых пасля вянчання ў царкве. Ужываўся ручнік і ў якасці падножніка, на які станавіліся маладыя ў час вянчання. Самых паважаных гасцей падчас урачыстасцей і зараз сустракаюць хлебам-соллю на прыгожых ручніках.
Выкладчык:
У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты. Лыка дралі найчасцей з маладой ліпы, сушылі ў клеці або на гарышчы хаты. Потым палоскі кары, каб яны не ламаліся, размочвалі ў цёплай вадзе. І плялі лапці (падыходзіць і паказвае).
Плялі лапці звычайна мужчыны. Сярод іх былі сапраўдныя майстры: сплеценыя імі лапці, лёгкія і зграбныя, прыгожа глядзеліся на любой назе. У іх было добра і на працы, і ў танцы.
Усё сваё адзенне нашы продкі хавалі ў куфар.
Частка нашай экспазіцыі прысвечана гаспадарчым рэчам.
Вядучы 2:
Качалка – прыспасабленне для разгладжвання вырабаў з тканіны. Вопратку раскачвалі валікам – гэта драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі і ручкай. Зубцы размяшчаліся шчыльна адзін каля аднаго (паказ экспанатаў).
Калі вы ўважліва паглядзіце, то ўбачыце калекцыю жалезных прасаў. Працавалі яны на вуглях. Каб працаваць такім прасам, спачатку неабходна было ўнутар пакласці гарачыя бярозавыя вуглі. Каб зноў распаліць патухшыя вуглі, трэба было падуць ці памахаць прасам з боку ў бок.
Вядучы 1:
А вось перад вамі – бойка. Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой. Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.
Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка бегала зверху-ўніз, зверху-ўніз. Бегала доўга і без перадыху, каб смятана ў бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплай бульбай.
Вядучы 2:
Звярніце, калі ласка, увагу на гліняны посуд. Ён і сёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзіцца ён і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале. А ў нашых прашчураў гліняныя вырабы былі на любы густ і для розных патрэб.
Збанок – пасудзіна добра вядомая. У ім звычайна трымалі малако: доўга не скісае, а ў гарачыню – халоднае. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменчыкам лілося ў міску ці ў кубак.
Гарлачык – старэйшы за збан. Яны падобныя, як браты, толькі гарлачык без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.
Жорны – ручны млын, традыцыйная прылада для памолу зерня.
У музеі вы бачыце плеценыя кошыкі, посуд, пад столлю вісіць калыска.
Вырабы гэтыя звычайна рабіліся з лазы.
Выкладчык:
Падышла да канца наша экскурсія. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды, прадзеды, трэба. Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.
Нясем сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках,
Шануем песню матчыну –
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць.
Дзякуй за ўвагу! Да новых сустрэч!
Гульня “Што? Дзе? Калі?” (Абрады і звычаі на Беларусі)
Гульня “Што? Дзе? Калі?”
(Абрады і звычаі на Беларусі)
Анатацыя
Дадзенае мерапрыемства падрыхтавана ў форме гульні, што дае магчымасць у незвычайнай форме пазнаёміцца з абрадамі і звычаямі беларускіх свят.
Матэрыял разлічаны на ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай, а таксама можа быць выкарыстаны ў якасці дадатковай інфармацыі на занятках па краязнаўству, на пазакласных мерапрыемствах і выхаваўчых гадзінах.
Мэты і задачы:
- Пазнаёміць навучэнцаў з абрадамі і звычаямі Беларусі.
- Садзейнічаць выхаванню патрыятычнага пачуцця да Радзімы.
- Выпрацоўваць навыкі самастойнай работы.
- Развіваць хуткасць мысліцільнай рэакцыі.
Абсталяванне і афармленне: кафедра для вядучага, свечка, вянок, пацеркі, пярсцёнкі, балея з вадою.
Падрыхтоўчая работа: жадаючых прыняць удзел у гульні падзяляюць на дзве каманды па 5-6 чалавек. Падрыхтоўваюць вядучага, навучэнцаў, якія будуць чытаць вершы.
Ход мерапрыемства
Вядучы: Добры дзень, паважаныя знаўцы беларускіх звычаяў! Сёння мы сабраліся тут, каб прыняць удзел у гульні “Што? Дзе? Калі?”, прысвечанай беларускім святам. Паважаныя гледачы давайце павітаем нашых удзельнікаў.
(На сцэну выходзяць удзельнікі дзвюх каманд і займаюць свае месцы)
Такім чынам, я маю гонар аб’явіць пачатак нашай гульні. Спадзяемся, што не толькі ўдзельнікі,але і нашы паважаныя гледачы будуць дапамагаць нам у пошуках правільных адказаў. Але я вымушана папярэдзіць, што любая падказка з боку гледачоў азначае ануляванне пытання. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымліваюць па аднаму балу. На абмеркаванне пытанняў даецца па адной хвіліне. Каманда, якая першая падняла руку – адказвае першай.
А зараз пачынаем гульню.
1 тур
Гучыць урачыстая мелодыя
Вядучы: Як вы ведаеце, адным з самых улюблёных святаў на Беларусі з’яўляюцца Каляды. Колькі смеха, жартаў мы чуем напярэдадні гэтага свята. А ці ведаеце вы, калі святкуюцца Каляды?
Адказ: Каляды святкаваліся з вечара 24 снежня (каталіцкае Ражаство) і з вечара 6 студзеня праваслаўнае Ражаство).
Вядучы: Так. Усе беларусы звязвалі з Калядамі вялікія спадзяванні. Яны чакалі, што ўсё дрэннае застанецца ў мінулым годзе. Такім чынам, увага! Першае пытанне:
– Якія абрады беларусы выконвалі ў час гэтага свята і напярэдадні?
Адказ: Яны ўсцілалі саломай сталы, падлогі ў хатах, выпякалі пірагі, гатавалі куццю. Апошні неабмалочаны сноп жыта, што захаваўся ад жніва, ставілі на покуце, і ён сімвалізаваў будучы багаты ўраджай.
Вядучы: А цяпер разыграем другі бал. Хто ведае, які вельмі цікавы старажытны звычай выконваўся ў многіх мясцовасцях Беларусі?
Маленькая падказка – ён быў звязаны з каляднай стравай куццёй.
Адказ: Перш чым пачаць вячэру, гаспадар браў гаршчок з куццёй і тройчы абыходзіў хату, затым стукаў у акно, а жонка з хаты пытала:
«Хто там стукае?»
Гаспадар адказваў:
«Сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясной, з гарачым небурлівым летам, з сухой і багатай восенню».
Жонка павінна была сказаць: ”Просім да хаты”.
Вядучы: Наступнае пытанне:
– А якія існуюць віды куцці?
Адказ: Усяго на Каляды было тры куцці:
– першая (вялікая) – сямейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва – звычайная ячная каша з алеем або мёдам;
– другую называлі шчадрэц. Яна была мясной. Акрамя кашы гатавалі бліны, каўбасу, мяса. Частку ежы адкладвалі для продкаў. На навагоднюю куццю быў звычай гадаць, варажыць;
– трэцяя – посная (перад Вадохрышчам). Падчас яе акраплялі вадою будынкі.
Вядучы: Як вы ведаеце беларусы любілі прадказаць сваю будучыню ў час Каляд.
Існавалі шматлікія прыметы, звязаныя з надвор’ем. Назавіце, калі ласка, дзве з такіх прыкмет.
Адказ:Калі, напрыклад, першы дзень Каляд выдаецца пагодлівы, ясны – будзе неўраджайны год, а калі пахмурны і снег ідзе,то будзе ўраджайны. Калі ў калядны вечар і ноччу на небе шмат зорак – летам будзе шмат грыбоў, калі снег – будуць добра раіцца пчолы.
Вядучы: А цяпер будзе пытанне, якое хутчэй адносіцца да дзяўчат. Яны,
як вядома, заўсёды цікаўныя і хочуць даведацца аб сваёй будучыні і аб тым, за каго і калі яны выйдуць замуж. Дык вось, калядныя варожбы, што вы ведаеце аб іх? (За кожную варажбу прысуджаецца 0,5 балаў).
Адказы: Для таго, каб даведацца, ці будзе дзяўчына ў будучым годзе ў пары, яна брала на двары бярэмя дроў і несла ў хату. У тым выпадку, калі колькасць іх аказвалася цотнай, значыла, што ў новым годзе абавязкова прыйдуць сваты і дзяўчына выйдзе замуж.
Дзяўчаты беглі да плоту і, беручыся рукой за кожную дошку па чарзе, гаварылі: “Хлопец, удавец, распушчанец”. На якое з гэтых слоў выпадала апошняя дошка ў плоце, такога лёсу і чакалі для сябе дзяўчаты.
Дзяўчаты хадзілі ноччу ў хлеў і лавілі авечак: калі зловяць барана – выйдзе замуж, а калі авечку – не.
Вядучы: Вось мы і пазнаёміліся з каляднымі абрадамі. Але ёсць яшчэ некалькі святаў. Напрыклад, Гуканне вясны. Увага! Наступнае пытанне:
– Што гэта за свята, якія спадзяванні звязвалі з ім беларусы?
Адказ: Гуканне вясны на Беларусі святкавалася ў розных мясцінах і ў розныя дні. Людзі сустракалі вясну і развітваліся з зімой.
Вядучы: Гэта, канешне так. Але як яны гэта рабілі, мы зараз даведаемся. Ці можаце вы назваць асноўную атрыбутыку гэтага свята? Што рабілі беларусы падчас яго?
Адказ: Асноўнай атрыбутыкай свята Гуканне вясны былі ўзвышаныя мясціны, вогнішчы, арэлі, на якіх гушкаліся цэлы дзень, спяваючы вясновыя песні.
Вядучы: Мы працягваем нашу віктарыну. Вельмі любяць беларусы святы. І адным з самых вясёлых з’яўляецца Масленіца. А ці ведаеце вы, калі яна святкавалася і як праводзіўся масленны тыдзень?
Адказ: Святкавалася Масленіца ў другой палове лютага – першай палове сакавіка. Масленны тыдзень праводзіўся шумна. Наладжвалі гульні.
Ездзілі на конях, каталіся на санках.
Вядучы: Так, а ці ведаеце вы звычаі, якія выконваліся на Масленіцу?
Адказ: У многіх паветах існаваў масленічны звычай вазіць бабу на пачастунак. Унукі самі запрагалі ў санкі і везлі ўрачыста сваю бабку-павітуху да сябе на бліны.
Вядучы: Усё гэта вельмі добра. А зараз слухайце мяне ўважліва. Бліны, аладкі маюць круглую форму. Да таго ж, на Масленіцу быў звычай ездзіць вакол вёскі. Дык вось, было звычаем выпякаць кругавыя прадметы, рабіць кругавыя рухі. А ці ведаеце вы, што гэта азначала?
Адказ: Усе кругавыя рухі, кругавыя прадметы дапамагалі сонцу хутчэй зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.
Вядучы: Канешне! Ну, а што было заключным момантам Масленіцы?
Адказ: У час развітання з зімой спальвалі чучала Масленіцы – палена з накручанай саломай.
Конкурс балельшчыкаў
Вядучы: Я вельмі задаволены нашай гульнёй, але мне здаецца, што нашы ўдзельнікі прытаміліся. Няхай яны трохі адпачнуць, а мы аб’яўляем конкурс сярод гледачоў на лепшы беларускі верш.
Вядучы: Спадзяюся, што паважаныя ўдзельнікі гульні адпачылі. А зараз аб’яўляю другі тур нашай гульні. Аб’яўляем пераможцаў першага тура.
2 тур
Паважаныя знаўцы, як вы ведаеце, Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым рэлігійным святам. Увага! Слухаем пытанне:
– Калі святкуюць гэты дзень?
Адказ: Вялікдзень не мае пэўнай прымеркаванасці ў народным календары. Яго дата залежыць ад вясновага раўнадзенства. Таму Вялікдзень адзначаюць у першую нядзелю. Карацей кажучы, у перыяд пасля 4 красавіка да 8 мая.
Вядучы: Вельмі добра. Вы ведаеце, што гэта свята праслаўляе ўваскрасенне Ісуса Хрыста. Але ж ёсць і другая прычына святкавання. Хто ці што з’яўляецца аб’ектам свята?
Адказ: Сонца.
Вядучы: Наступнае пытанне:
– На другі або трэці дзень пасля Вялікдня па вёсках ходзяць спевакі і выконваюць песні, прысвечаныя гэтаму ўрачыстаму дню. Як называюць гэтых спевакоў?
Адказ: Іх называюць валачобнікамі.
Вядучы: Хто не ведае старажытнае абрадавае свята свету і агню Купалле! Язычніцкае Купалле ўпамінаецца ў летапісах 1175 г. Калі адзначаецца Купалле? Якая легенда звязана з гэтым святам?
Адказ: Існуе легенда, вядомая не толькі беларусам. Паводле якой у купальскую ноч, нібы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі.
Вядучы: А зараз увага новае пытанне. Напярэдадні Купалля на двор зносяць усялякія старыя рэчы: боты, анучы, адзенне. Вывозяць хлам на поле і там пакідаюць да ночы. Ноччу яго падпальваюць. Што гэта азначае?
Адказ: Гэта азначае расставанне з усім старым, аджыўшым, шкодным.
Бліц-турнір
Вядучы: Зараз мы разыграем бліц -турнір.
За кожны правільны адказ – 0,5 бала.
Увага, пытанне! (паказвае на рэчы: балею з вадою, 2 палкі, 1 свечку, вянок з кветак). Пакажыце, як варажылі на Купалле?
Каманды па чарзе паказваюць: на вянок кладуць 2 палкі на крыж, пасярод якіх прымацоўваюць запаленую свечку. Вянок пускаюць на ваду.
Вядучы: Калі вянок паплыве – дзяўчына выйдзе замуж. Калі стаіць на месцы – пакуль не пойдзе. Калі вянок круціцца…
Закончыце фразу.
Адказ: Калі круціцца – дзяўчына застанецца ў старых дзевах.
Вядучы: А зараз мы адпачнём і паслухаем вершы, прысвечаныя наступнаму святу Жніво.
(Чытаюць верш ”Касьба” Ц. Гартны.)
3 тур
Вядучы: Працягваем нашу гульню. Лічу, што вы адпачылі ў час гэтай паэтычнай паўзы. Вядома, што свята Жніво характарызавалася разнастайнасцю звычаяў і абрадаў. Напрыклад, жніво пачынае самы прытны жнец або жнейка і г.д. Увага! Слухаем пытанне:
– З якой мэтай жнеяк аблівалі вадой?
Адказ: Каб жніво ішло хутка.
Вядучы: Усе вы ведаеце аб існаванні двайнога коласа. Наступнае пытанне:
– З якім павер’ем ён звязаны?
Адказ: Дзяўчына, якая знойдзе двайны колас, павінна была хутка выйсці замуж, хлопец – ажаніцца, жанчына – нарадзіць двайнят.
Вядучы: А зараз апошняе пытанне:
– Вядома, што пасля трох зажынаў жыта жнейкі звычайна левай рукой зразалі адно сцябло і затыкалі сабе за пояс. З якой мэтай?
Адказ: Жняя робіць гэта, каб спіна гнулася, як сцябло.
Вядучы: А зараз журы неабходна падлічыць вынікі і вызначыць пераможцу. А мы паслухаем песні, якія спяваюць напярэдадні жніва.
Гаварыла поле шырокае, жыта ядронае:
Жнейкі, жнейкі мае маладыя, сярпы, залатыя,
Прыходзьце ка мне заўтра рана, каб я не стаяла,
Не хачу я ў полі стаяці, коласам махаці
Вядучы: Вялікі дзякуй усім нашым удзельнікам і гледачам. Спадзяемся, што гульня дапаможа нам зацікавіцца беларускай культурай. Да пабачэння!
Конкурсна-гульнёвая праграма“Бярозаўшчына – наша бацькаўшчына”
Конкурсна-гульнёвая праграма
“Бярозаўшчына – наша бацькаўшчына”
Анатацыя
Метадычная распрацоўка дадзенага мерапрыемства падрыхтавана ў форме конкурсна - гульнёвай праграмы, што дае магчымасць не зусім звычайна пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй Бярозаўскага раёна, са славутымі людзьмі нашага горада, а таксама паглыбіць веды падлеткаў аб родным краі, аб традыцыях і звычаях нашых продкаў. Распрацоўка карысна куратарам вучэбных груп і выкладчыкам сацыяльна-гуманітарных прадметаў для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў і ўрокаў.
Мэты:
- Садзейнічаць паглыбленаму вывучэнню гісторыі, веданню нацыянальнай культуры, выхаванню самасвядомасці, патрыятызму;
- Развіваць навыкі самастойнай пошукавай і даследчай работы;
- Выхоўваць любоў да роднага краю, павагу да памяці продкаў.
Афармленне:
- На сцэне прымацаваны пытальнікі рознага колеру і памеру, словы: «Што? Калі? Дзе?».
- Haпiсаны даты 1477, 1648. 1654, 1700, 1795,1863, 1812,1934, 1940, 2000.
- Вызначаны месцы для каманд і вядучага. На экране змяняюцца слайды – выгляд сучаснай Бярозы, яе краявіды, будынкі, вуліцы, помнікі, фотаздымкі, звязаныя з мінулым.
Мал. 1. Камсамольскі сквер Мал. 2. Горад Бяроза
Мал. 3. Парк афганцаў
Напісаны маляўніча словы:
1.Мы ўзышлі не з насення ,
Што ветрам занесена
Мы не з дзікай травы
Самарослыя парасткі
У глыбінях зямлі, гераічнай
І песеннай
Нашых душ карані
З вузлякамі ўпартасці.
2. Пачнём збіраць зярно к зярняці
Былое ў думках уваскрашаць
Каб быт на новы лад пачаці
І сяўбу новую пачаць.
Ход мерапрыемства
На фоне музыкі «Жураўлі на Палессе ляцяць» на сцэну выходзяць вядучыя
Вядучы 1: Спытаюцца: Адкуль ты родам?
І адкажу:
З палескай той раўніны,
Якая з даледніковых часоў
Пароднена і з доляй , і з нядоляй.
О, нездарма яна, мая старонка,
І Белым возерам глядзіць,
І Чорным возерам як вечнасць глядзіць,
Як памяць…
Вядучы 2: Бярозаўшчына!
Жылкаю блакітнай
Пульсуюць Ясельдай у цябе скроні
Вясёлыя гаі твае бярозавыя
Нітуюцца з барамі ды з дубравамі,
Каб з травамі, імхамі і чаратамі
Няўзнак на ўвесь зеленасвет Еўропы выжыць.
Вядучы 1: Адкуль наш род?- зусім не значыць
Чужое ганьбіць, адмаўляць,
Вось за чужым свайго не бачыць
Не вывучаць, не шанаваць-
Злачынствам будзе без сумлення
Бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй чужое аж да пакалення,
Сваё любі да самазабыцця.
Вядучы 2: Мы сардэчна вітаем тых, хто сабраўся ў гэтай зале.
Вядучы 1: А таксама тых, хто любіць свой край і паважае традыцыі продкаў.
Вядучы 2: Прашу ўсіх прысутных сесці зручна і прыслухацца да размовы, якая будзе весціся паміж камандамі, што любяць і ведаюць свой край, шануюць традыцыі.
Вядучы 1: Спадзяюся, што вы будзеце не толькі слухачамі, але і самі прымеце ўдзел у нашай размове, бо таксама цэніце той вопыт, які набыты папярэднімі пакаленнямі.
Вядучы 2: Дазвольце пазнаёміць вас з камандамі ... (называюцца)
Пазнаёмцеся з паважаным журы ........
Вядучы 1: На сённяшні конкурс зацверджаны прызы:
- за эрудыцыю;
- за знаходлівасць;
- за гумар;
- за артыстызм.
Вядучы 2: Вызначым, якая каманда пачынае.
Аб'яўляецца размінка каманд (кожнай камандзе па 12 пытанняў, на абмеркаванне 30 секунд. За правільны адказ –1 бал.)
Размінка
1. Перакласці назвы кветак на беларускую мову.
(Кожнай камандзе вядучыя па чарзе называюць кветкі)
ландыш – (канвалія)
бессмертник – (сухавей)
клюква – (журавіны)
можжевельник – (ядловец)
шиповник – (шыпшына)
мать и мачеха – (падбел)
ирис – (касач)
анютины глазки – (браткі)
бархатцы – (аксаміткі)
подснежник – (пралеска)
2. Будаўнічая лексіка. Растлумачыць значэнне слова ці перакласці на рускую мову.(Кожнай камандзе вядучыя па чарзе называюць словы).
Кляштар – (запазычана з народнай латыні. Памяшканне для жыцця манахаў.)
Дах – крыша
Гмах – (вялікі парадны пакой)
Мур, мураваць– (рабіць з цэглы)
Рыштаванне – (леса)
Комін – (труба)
Тынк – (штукатурка, раствор для абмазвання сцен)
Кафля – (абпаленая плітка)
Крэйда – (ад лацінскага «прасеяная зямля»)
Альтанка – (лёгкі летні будынак у садзе для адпачынку).
3. Ядомыя грыбы
Баравік, падасінавік, падбярозавік, махавік, масляк, страчок, ваўнянка, смарчок, апенька, сыраежка, шампіньён, грузд, рыжык, лісічка, таўстуха, свінуха, валуй, бялянка.
4. Адзінкі вымярэння
Цаля –2,54 см
Аршын – 71,12 см
Сажань – 3 аршыны; 2,134 м
Вярста –1,06 км
Пуд – 40 фунтаў; 16,3 кг
Фунт– 409,5 г
Вядучы 2: Калі ласка, паважанае журы, падлічыце балы за размінку!
Раўнд 1. Гісторыя Бярозаўшчыны
Вядучы 1: Увага! Пачынаем гульню. Першы раўнд. За правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны – 0.
(Для падрыхтоўкі адказу – 1 хвіліна. У выпадку няправільнага адказу – слова даецца камандзе супернікаў). Пытанні будуць звязаны з гісторыяй Бярозаўшчыны.
Каму належаць словы «Бярозаўшчына, жылкаю блакітнай пульсуе Ясельда ў цябе на скроні» (Ніна Мацяш)
Калі з' явіўся першабытны чалавек на тэрыторыі сучаснага Бярозаўскага раёна? (VII – VI стаг. да н.э.)
Дзе на тэрыторыі сучаснай Бярозаўшчыны з'явіліся першыя пасяленні (каля в. Зарэчча на берагах Ясельды).
Якія былі асноўныя заняткі тых першых людзей? (паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва).
Да якога перыяду адносяцца пасяленні каля вёсак Спорава, Здзітава, Высокае, Старамлыны? (да IV — III ст. да н.э.)
Прадстаўнікі якіх саюзаў славянскіх плямёнаў насялялі нашы землі? (дрыгавічоў, драўлян).
Калі нашы землі ўваходзілі ва ўладанні Кіеўскага княства Яраслава Мудрага, сына знакамітай Рагнеды? (у XI ст.)
У склад якіх княстваў яны ўвайшлі пазней, у сярэдзіне XII ст.? (Уладзіміра Валынскага, а потым Турава-Пінскага княства).
Калі ўпершыню ўспамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе адно з самых старажытных пасяленняў Бярозаўшчыны в. Здзітава? (1252 г).
3 якога года вядома вёска Сялец і якому знакамітаму князю, вялікаму патрыёту Беларусі, яна належала? (з 1397 – Вітаўту)
Калі ўпершыню ўпамінаецца Бяроза і да якой дзяржавы яна належала? (1477 – ВКЛ)
Вядучы 1: Прашу журы падвесці вынікі 1 раўнда і размінкі.
Раўнд 2. Побыт продкаў
Вядучы 2: Паглядзім, як нашы каманды ведаюць побыт сваіх продкаў.
Галоўнае ў жыцці чалавека – хата. Каб яе пабудаваць, трэба было многа ведаць.
а) дзе яе не будавалі,
б) якіх дрэў не бралі,
в) калі нарыхтоўвалі дрэва?
Вядучы 1: «Былі тут розныя будынкі
Гуменцы , гумны і адрынкі
Хлявы і сгайні і аборы
Дабра, набытку былі горы.
Растлумачыць прызначэнне пабудынкаў: гумна, адрыны (пуні), хлява, стайні, аборы.
Вядучы 2: А зараз пытанне, звязанае з нацыянальнымі стравамі.
Стаяў асобна ў місцы скорам
Сяго-таго для верашчакі
Хоць невялікія прысмакі –
Цыбуля, перчык, ліст бабкоў.
Растлумачыць, што такое скорам, верашчака, ліст бабкоў.
Вядучы 1: Глядзелі хлопцы, як на дзіва,
Як дзядзька цеста замяшаўшы,
Качаў галушкі, міскі ўзяўшы
Што гэта за страва — галушкі? 3 чаго і як іх рабілі?
Вядучы 2: Давайце заглянем на тагачаснае поле, калі там выспеў ураджай.
Прыйдзі пад вечар ты на поле,
I палюбуйся ім, саколе,
У якія роўныя шнурочкі
Цяпер пакладзены снапочкі?
I як прыгожа, слаўна бабкі,
Якія ладныя іх шапкі.
Вядучы 1: Прыгадаем адзенне нашых продкаў, абутак.
У дзве нядзелькі па Пакровах
Прывезлі Яську ў лапцях новых.
За ім два боты без абцасаў —
Насіў іх Яська з даўніх часаў
Ад брата «Юксы» засгаліся –
На ўсялякі выпадак нясліся.
А сам дарэктар, з вузел ростам
У сваім уборы бедным, простым,
У зрэбных портках і кашулі,
Стаяў як бы яго прыгнулі
Такім мізэрным і маўклівым
У халаце суконным сівым.
-3 чаго вырабляліся лапці?
- 3 чаго шыліся зрэбныя порткі? Халат?
Вядучы 2: А цяпер згадаем пра святочныя дні. У згаданых ужо радках упамінаюцца Пакровы – пост перад Калядамі.
Пра якія святы вы можаце расказаць. (Масленіца. Вербніца ).
Вядучы 1: Прыгадаем прылады асвятлення.
Паспрабуйце адгадаць загадку: «Ідзе певень па кладачцы, услед кладка
гіне» (лучына)
Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік, які жыве ў ЗША, а рос у Беларусі піша:
«Па вечарах, рвучыся з каленяў
маці, маленькім, я цягнуўся да «жыжы» – (не вадкасць)
Што такое «жыжа?» (лучына)
Вядучы 2: Пра выхаванне дзяцей у канцы XIX – пачатку XX ст. піша
Я. Колас, бацька якога казаў:
«А будзе ісці навука туга
Дапоўніць радкі (паможа бацькава папруга)
Слова журы.
Раўнд 3. Багацце роднай зямлі
Вядучы 1: Чым багаты нетры нашай зямлі і як мы імі распараджаемся? Размова пойдзе пра карысныя выкапні нашай мясцовасці.
Вядучы 2: Гісторыя геалагічнага развіцця Беларусі вельмі складаная і разнастайная: тут былі вулканы і землятрусы, невялікія горы і лававыя плато, раўнінная лужа і моры з рознай глыбінёй і салёнасцю, азёры і рэчкі, лясы. Кожная геалагічная эпоха пакінула пасля сябе своеасаблівыя пароды з характэрнымі для іх карыснымі выкапнямі.
Вядучы 1: Здаўна на нашай тэрыторыі вядзецца здабыча карыснага выкапню, які вы ўсе добра ведаеце. У савецкі час на Беларусі яго здабыча дасягала 50% саюзнай вытворчасці. Назавіце яго. (торф)
1) Дзе знаходзіцца радовішча мелу? (за 2 км ад Кабакоў)
2) Якія яшчэ карысныя выкапні здабываюцца на тэрыторыі Бярозаўскага раёна? (сілікатны і будаўнічыя пяскі, гліны, пясчана-гравійны матэрыял)
3) Дзе на тэрыторыі Бярозаўшчыны знойдзены пароды з кавалкамі бурштыну? (Белаазёрская янтараносная плошча; на глыбіні 150-170 м каля горада Бяроза, каля азёраў Спораўскае, Белае, вёсак Стрыгінь, Імяніны)
4) Што выпускае прадпрыемства «Бярозабудматэрыялы», якое знаходзіцца на вуліцы Камсамольскай? (цэглу, мінералаватныя вырабы, плітку, сценавыя блокі)
5) На якім прадпрыемстве Бярозы ёсць цэх па здабычы вапны, мелу, пяску? (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў)
6) Дзе яшчэ вырабляюцца будаўнічыя матэрыялы? (в. Бронная Гара ААТ "Ізаляцыя»)
7) Якую прадукцыю выпускаў Бярозаўскі завод жалезабетонных вырабаў? (блокі сцен, піламатэрыялы, бетон, зборны жалезабетон, сталярныя вырабы)
8) Якое з прадпрыемстваў Белаазёрска пастаўляе свае вырабы на будаўнічыя пляцоўкі?(Белаазёрскі завод ячэістага бетона).
9) Якія яшчэ прамысловыя прадпрыемствы размешчаны на нашай тэрыторыі? (Бярозаўскі сыркамбінат, мясакансервны, завод па рамонту рухавікоў, «Цеплапрыбор», камбікормавы завод, Рыбхоз «Сялец», друкарня, завод тары, «Белкельме», Белаазёрскі ЭМЗ, Бярозаўская ГРЭС).
10.Назавіце будаўнічыя арганізацыі Бярозаўшчыны. (ДСП «Бярозабуд», ПМК-4, СПМК-22, СПМК-56, ДСПМК-26, УС ГРЭС, ПМК-54, СПМК-9)
Раўнд 4. Конкурс балельшчыкаў .
Вядучы 2: Хутка чытаю пытанні, на якія балельшчыкі 1-ай каманды павінны адразу даць адказ.
1. Каму належаць словы:
Хто забыў сваіх продкаў —
Сябе губляе.
Хто забыў сваю мову —
Усё згубіў. (Ул. Караткевічу)
2. Другі хлеб беларусаў (бульба)
3. Цар грыбоў (баравік)
4. Птушка — сімвал Беларусі (бусел)
5. Чым малолі зерне? (жорнамі)
6. Цар пушчы (зубр)
7. Што расце без кораня? (камень)
8. У агне не гарыць, у вадзе не тоне (слова)
9. Ці можа певень назваць сябе птушкаю? (не, бо не ўмее гаварыць)
10. Без чаго чалавек не можа жьщь? (без імя)
11. Назваць пяць дзён па парадку без датаў і назваў дзён (пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра)
12. Поўна хата людзей, шчасце льецца з грудзей (вечарынка)
13. Множы лік назоўніка чалавек (людзі)
14. Хатні Дзед Мароз (халадзільнік)
Вядучы 1: Хутка чытаю пытанні, на якія балельшчыкі 2-ой каманды павінны адразу даць адказ.
Вядучы 1: Пачынае народныя прыкметы, балельшчыкі дапаўняюць:
1. Шмат снегу(шмат хлеба)
2. Шмат вады(шмат травы)
3. Май халодны(будзеш галодны)
4. Зіма снежная(лета дажджлівае)
5. Сон на заўтра адкладзі, (а справу сёння зрабі)
6. Хто рана ўстае (таму Бог дае)
7. Любіш катацца (любі і саначкі вазіць)
8. Слоўка, як птушка(выпусціў — не зловіш)
9. Есць хлеб (будзе і песня)
10. Не працаваць(хлеба не відаць)
11. Хлеб ад зямлі, (а моц ад хлеба)
12. Пасееш у пару(збярэш хлеба гару)
Слова журы.
Вядучы 1: А зараз падышоў час праверыць дамашняе заданне (малюнкі родных краявідаў).
Каманда-суперніца павінна назваць, што бачыць на малюнку.
Раўнд 5. Беларуская сядзіба
Вядучы 2: А зараз даведаемся,што было на падворку і ў хаце беларуса:
1) Якія збудаванні меліся ў сядзібах паноў?
2) Якія зерневыя культуры вырошчвалі?
3) Якіх хатніх жывёл разводзілі?
4) Якімі яшчэ справамі займаліся нашы продкі?
5) Якімі спецыяльнасцямі валодалі?
Вядучы 1: Адметнай рысай нашага часу з’яўляецца ўзнікненне малых прадпрыемстваў і камерцыйных фірм.
1) Назавіце тыя, што існуюць у Бярозе. («Варыянт», «Катарына», «Контур», «Гермес», «Палессе», «Прамень», «Прэста», «Будаўтаторгцэнтр», «Бярозабудсервіс», «БярозаГАЗ , аўтасэрвіс»).
2) Якія абслугоўваючыя арганізацыі маюцца ў Бярозе? (КБА, Пошта, Электрасувязь, Бярозаміжрайгаз і г.д).
3) Колькі сельскагаспадарчых аб'яднанняў (калгасаў, саўгасаў)
Раўнд 6. Кім ганарыцца Бярозаўшчына сёння?
Вядучы 1: Які вядомы беларускі мовазнаўца нарадзіўся 20.07.1963 г. у в. Хамічы (Віктар Пятровіч Красней)
Акадэмік АН БССР нарадзіўся 15.01.1900г. у г. Бяроза. Хто? (Павел Восіпавіч Горын-Каляда)
Удзельнік грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў. Нарадзіўся ў Песках (Сцяпан Іванавіч Любарскі (Сірыська)).
Публіцыст, рэвалюцыйны дзеяч, нарадзіўся 4.07.1904 г. у г.Бяpoза (Анатоль Адамавіч Альшэўскі)
Авіятэхнік нарадзіўся 06.11.1960 г. у г.Бяроза, загінуў у Афганістане (Віктар Галоўка).
Вядучы 2:Загінуў пры вызваленні г. Бярозы (Капітан Грыгарэнка Пётр Сямёнавіч).
Беларускі пісьменнік, уласны карэспандэнт «Літаратурнай газеты», нарадзіўся ў 1946 г. у Горску.
Заслужаны будаўнік, які пасля вайны адраджаў г.Бярозу. (Анатоль Андрэевіч Карповіч).
Паэт еўрапейскага ўзроўню, чые кнігі друкуюцца ў Польшчы, Балгарыі, Германіі. Нарадзіўся ў в.Сялец (Алесь Разанаў).
Беларускі вучоны, акадэмік НAН Беларусі, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўраазіі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, дырэктар НДУ парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук. Нарадзіўся 6.08.1936 г. у г.Бяроза. (Пётр Аляксандравіч Віцязь).
Аўтар паэтычных зборнікаў, перакладаў, кніг для дзяцей, жыла ў Белаазёрску. (Ніна Мацяш)
Мал. 4. Алесь Разанаў Мал. 5. Ніна Мацяш
Вядучы 2: Дзякуй усім за ўдзел у гульні !
Падводзяцца вынікі, уручаюцца прызы.
Краязнаўчая гадзіна “ Я вырас тут – і край мне гэты любы!”
Краязнаўчая гадзіна “Я вырас тут - і край мне гэты любы!”
Анатацыя
Краязнаўчая гадзіна, прысвечаная тэме малой радзімы, дае магчымасць паглыбіць веды навучэнцаў аб родным краі. Завочная экскурсія па сцежках бярозаўскай зямлі знаёміць падлеткаў з некаторымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі нашага краю і яго таленавітымі людзьмі. А займальная віктарына “Пазнай свой край ”, праведзеная ў час мерапыемства, дапамагае праверыць наколькі добра навучэнцы ведаюць свой родны край.
Распрацоўка суправаджаецца мульцімедыйнай прэзентацыяй і можа быць карысна куратарам вучэбных груп і выкладчыкам сацыяльна-гуманітарных прадметаў для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў і ўрокаў.
Мэты:
- садзейнічаць вывучэнню гісторыі і сучаснасці роднага краю;
- пазнаёміць з культурнай спадчынай нашага рэгіёна;
- развіваць пазнавальны інтарэс падлеткаў;
- садзейнічаць выхаванню самасвядомасці, патрыятызму;
- выхоўваць любоў да сваёй Радзімы, павагу да памяці продкаў.
Ход мерапрыемства
Гучыць музыка
Выкладчык:
Наша мерапрыемства пройдзе пад назвай «Я вырас тут — і край мне гэты любы!» і будзе прысвечана тэме малой радзімы, у гонар якой абвешчаны 2018 год.
— Што такое малая радзіма? (адказы навучэнцаў)
Сапраўды, у лёсе кожнага чалавека яна шматаблічная. Для многіх з нас — гэта вёска, пасёлак ці аграгарадок, дзе першым словам навучыла маці, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, дзе зрабіў свае крокі ў самастойнае жыццё.
Малая радзіма — гэта кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою, той куточак, куды заўсёды хочацца вяртацца, для якога хочацца зрабіць шэраг карысных спраў.
Вядучы 1:
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш — “Радзіма”
Пасля зразумееш — навек.
I будуць дарогі вяртацца
У той незабыты куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток.
Дзе змалку да болю знаёмы
I дрэвы, і твары людзей,
I роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.
Выкладчык:
Бярозаўшчына — наша маленькая радзіма. Гэта адзін з самых маляўнічых і цікавых куткоў Беларусі. Бярозаўская зямля шчодрая на прыгажосць прыроды, працавітых і мужных людзей. Гісторыя нашага краю звязана з многімі цікавымі падзеямі. Запрашаю вас прайсціся па сцежках бярозаўскай зямлі і пазнаёміцца з некаторымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі нашага краю і яго таленавітымі людзьмі.
Мал. 27. Горад Бяроза
Вядучы 2: У пісьмовых крыніцах наш горад упершыню ўпамінаецца ў 1477 г. як вёска Сялецкай воласці Слонімскага павета, а ўжо 3 1521 г. вёска Кобрынскага павета Вялікага княства Літоўскага. З 1629 упамінаецца як мястэчка. У 1648-89 гг. тут пабудаваны кляштар ордэна картэзіянцаў, які валодаў значным зямельным надзелам і з’яўлялся асноўным горадабудаўнічым ядром Бярозы.
Вядучы 1:
Кляштар і сёння займае пачэснае месца ў Бярозе. Яго ўваходная брама адлюстравана на гербе горада. Дзякуючы менавіта гэтаму кляштару, горад доўгі час называлі Бярозай-Картузскай.
Бярозаўскі кляштар, закладзены Казімірам Сапегам у сярэдзіне XVII стагоддзя, быў адзіным на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага кляштарам каталіцкага картузіянскага ордэна.
Мал. 28. Бярозаўскі кляштар
Вядучы 2:
Ад велічнага комплексу будынкаў сёння засталіся толькі рэшткі, згубіліся ў стагоддзях і больш як 2,3 тысячы тамоў кніг, якімі славілася мясцовая бібліятэка. Заняпад кляштара прыйшоўся на XIX ст., калі па загаду расійскіх улад старажытны будынак часткова разабралі, а цэглу скарысталі на будаўніцтва Чырвоных казармаў, сцены якіх захаваліся да нашых дзён. У будынку з кляштарнай цэглы пэўны час размяшчаўся сумнавядомы польскі ізаляцыйны лагер.
Відэаролік «Руины монастыря 17-го века»
Вядучы 1:
Вядомым архітэктурным помнікам з'яўляецца Пескаўская сядзіба Пуслоўскіх. Уваходная брама былой сядзібы Пуслоўскіх месціцца за 20 кіламетраў ад Бярозы ў вёсцы Пескі. Калісьці брама вітала знатных гасцей, якія наведвалі шыкоўную сядзібу, закладзеную ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. На жаль, час і пажары не пашкадавалі палацава-паркавы комплекс. Да нашых дзён акрамя высокай брамы засталіся толькі сядзібны дом, вінакурня ды рэшткі парку, а таксама мноства легендаў, якія распавядаюць пра былую веліч комплексу.
Мал. 29. Пескаўская сядзіба Пуслоўскіх
Вядучы 2:
Прываблівае ўвагу на нашай зямлі і мноства гістарычных помнікаў, якія ўвасобілі у сабе памяць пра нашых продкаў. Сярод іх можна назваць Брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан у Камсамольскім скверы.Тут пахаваны воіны, якія загінулі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пры вызваленні г.Бярозы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў .
Вядучы 1:
У старым парку нашага горада знаходзіцца помнік воінам-інтэрнацыяналістам. У вайне ў Афганістане прымалі ўдзел уражэнцы Бярозаўскага раёна — 10 воінаў загінулі.У 1993 годзе ва ўшанавнне іх памяці адкрыты гэты помнік.
Вядучы 2:
У небе Бярозаўшчыны ў чэрвені 1941 года загінула нямала нашых пілотаў, штурманоў розных авіяпалкоў. У памяць аб загінуўшых усталяваны помнік савецкім лётчыкам.
Мал. 30. Помнік савецкім лётчыкам.
Вядучы 1:
Каля вёсцы Здзітава праходзілі жудасныя баі партызанскіх брыгад імя Дзяржынскага, 345-га атрада супраць фашысцкіх захопнікаў. У 1975 годзе пабудаваны мемарыяльны комплекс “Здзітаўская абарона” — помнік гераізму і мужнасці партызан.
Мал. 31. Здзітаўская абарона
Вядучы 2:
Брацкая магіла ахвяр фашызма - мірных жыхароў (яўрэяў) розных краін Еўропы знаходзіцца ў вёсцы Бронная Гара.
Усяго захавана 50000, з іх 50000 – невядомых.
Спіс помнікаў нашага раёна можна працягваць доўга.
Гісторыка-культурная спадчына Бярозаўшчыны багатая і вельмі разнастайная. 15 аб’ектаў Бярозаўскага раёна занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Усяго ў нашым краі налічваецца114 помнікаў гісторыі і культуры.
Выкладчык:
У багатым і разнастайным Бярозаўскім краі нарадзілася нямала таленавітых людзей. Напрыклад, Раіса Баравікова праславіла сваю маленькую радзіму паэтычнымі і празаічнымі творамі, перакладамі.
Ніна Мацяш — аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў.
Пётр Віцязь, які “вырас” да пасады першага намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, зрабіў вялікі ўклад у развіццё ў нашай краіне новай высокатэхналагічнай галіны — парашковай металургіі.
Віктар Пятровіч Красней — выдатны беларускі мовазнаўца, педагог, прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Павел Восіпавіч Горын-Каляда — вядомы савецкі гісторык, дзяржаўны дзеяч БССР, ака Мал. 31. Раіса Баравікова Мал. 32. Ніна Мацяш
Віктар Хрыстафоравіч Галаўко — бартавы авіяцыйны тэхнік, старшы лейтэнант.Загінуў у Афганістане ў час выканання баявога палёта ў раёне ваенных падзей. Яго верталёт быў збіты ворагам. Праславілі Бярозаўшчыну таксама іншыя творчыя асобы .
Віктар Супрунчук — многія яго творы напісаны на мясцовым матэрыяле Берасцейшчыны.
Алесь Разанаў — нарадзіўся ў в.Сялец Бярозаўскага раёна.Творчасць Разанава вядома не толькі ў нашай краіне, але далёка і за яе межамі.
Як бачым, бярозаўская зямля ўзгадавала шмат таленавітых асоб. Вельмі радуе і тое, што сённяшняе маладое пакаленне імкнецца таксама праславіць сваю маленькую радзіму.
Алена Амялюсік — у 2007 годзе стала бронзавым прызёрам юніёрскага першынства Еўропы ў індывідуальнай велагонцы.
Мал. 33. Алена Амялюсік
Сёння наша будучае мы звязываем з імёнамі:
Браты Ігар і Вадзім Сігневічы – чэмпіёны сусвета па гіравому спорту.
Кацярына Муратава – удзельніца праекта “Поющие города”. Спявачка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга.
На фоне відэароліка навучэнец чытае верш
Калі спытаюцца: «Дзе твая Радзіма?»
З вялікім гонарам я адкажу:
– Бярозаўшчына – край мой!
Родны!
Любы!
Мілы!
Дзе ўжо сямнаццаць год жыву.
Дзе ўсё знаёма мне з маленства
І вельмі блізкі да душы –
Прыемны пах бяроз шумлівых
І плёскат Ясельды-ракі.
Тут вабіць вуліц прыгажосць бясконца,
Хвалюе сэрца смак вякоў былых,
Што на руіны кляштара ляглі бязмежна
І захавалі тут гісторыю сваю.
Святло прыгожых паркаў акрыляе,
Заве ў нябёсы цэркваў перазвон.
І благадаць зямная суцяшае,
Калі я крочу па зямлі маёй.
Я ганаруся тым, мая Радзіма,
Што носіш ты пачэснае імя,
Што нарадзіла ты сыноў
славутых
І дала ім народнае імя.
Ты ўзгадавала на старонцы роднай
Таленавітых песняроў бярозаўскай зямлі:
Мацяш, Разанаў і Баравікова –
Мне вашы словы вельмі блізкі да душы.
Табою ганарыцца буду зноў і зноў я
У сэрцы будзеш вечна жыць маім,
Бо менавіта ты дала жыццё мне
І навучыла мяне жыць.
Калі спытаюцца: «Дзе твая Радзіма?»
З любоўю я вам адкажу:
– Бяроза – горад мой любімы!
Я ў думках да цябе лячу!
Выкладчык:
Зараз прапаную вам паўдзельнічаць у віктарыне і праверыць наколькі добра вы ведаеце свой родны край. Самы актыўны навучэнец атрымае прыз.
Віктарына “Пазнай свой край”
1. Калі быў заснаваны горад Бяроза?
2. Колькі населеных пунктаў у раёне?
3. Якую плошчу займае раён?
4. З якімі раёнамі гранічыць Бярозаўскі раён?
5. У якую раку ўпадае Ясельда?
6. Каму належаць словы:«Бярозаўшчына, жылкаю блакітнай пульсуе Ясельда ў цябе на скроні…»
7. Якія вы ведаеце прыродныя заказнікі на тэрыторыі раёна? Чым яны адметны?
8. Калі Бярозаўскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?
9. Якія карысныя выкапні маюцца на тэрыторыі раёна?
10. У склад якіх дзяржаў уваходзіла тэрыторыя раёна на працягу ўсёй гісторыі?
11. Што гэта за помнік і дзе ён знаходзіцца?
12. Каму з паэтаў-землякоў належаць наступныя вершаваныя радкі:
“На рэчцы, дзе ціха шумяць вербалозы..”
13. Якія вы ведаеце помнікі архітэктуры на тэрыторыі раёна?
14. Як называецца нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэнні, які штогод праходзіць у Бярозаўскім раёне?
Выкладчык:
На заканчэнне мне хочацца вам пажадаць: любіце і шануйце свой родны край, беражыце і захоўвайце спадчыну, якая засталася нам ад нашых продкаў, бо менавіта ад вас, маладога пакалення, залежыць будучыня нашай Радзімы.Не забывайце той куточак, дзе прайшло ваша дзяцінства, дзе жывуць вашы бацькі.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi…
Дзякуй за ўвагу!
Урок пазнання Бацькаўшчыны “Мая Радзіма – Беларусь”
Урок пазнання Бацькаўшчыны “Мая Радзіма – Беларусь”
Анатацыя
Сцэнарый прадстаўлены ў выглядзе завочнай экскурсіі па гарадах Беларусі. Дадзеная распрацоўка ўключае вершы і песні пра Радзіму, цікавыя звесткі пра славутыя мясціны нашай краіны, а таксама закранае жыццё вядомых людзей Беларусі.
Мерапрыемства садзейнічае выхаванню самасвядомасці і патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў, любові да роднага краю.
Матэрыял можа быць выкарастаны на пазакласных мерапрыемствах і выхаваўчых гадзінах.
Выходзяць вядучыя
Вядучы 1:
О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць.
Вядучы 2:
Пахне збожжа свежым хлебам,
Сыпле золата жніво.
Жаўрукі звіняць пад небам —
Славяць свету хараство.
На бярозе белы бусел,
Пад бярозаю ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край!
Вядучы 1: Мы – беларусы, наша краіна – Беларусь, унікальная і непаўторная з неабдымнымі прасторамі палёў, з бяскрайнім морам зялёных лугоў, блакітных азёр і рэк. Гэта краіна, якая прываблівае нас буйнымі прыгожымі гарадамі, сваімі маленькімі маляўнічымі вёсачкамі, неабсяжнымі палеткамі, загадкавымі краявідамі.
Гучыць песня
Вядучы 1:
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццем вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
Вядучы 2: Гэтыя пранікнёныя радкі сталі своеасаблівай формулай выражэння любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас зямля — самая ласкавая і непаўторная. І дзе б мы ні апынуліся пазней, у якіх бы цудоўных палацах-музеях ні пабывалі, мы заўсёды вяртаемся на радзіму свайго дзяцінства. Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы выраслі і жывем, — ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі “Айчына”, “Бацькаўшчына”.
Вядучы 1: Берасцейская зямля – наша маленькая радзіма, дзе мы нарадзіліся і жывём. Якая ж яна наша цудоўная зямля?
Мал. 6. Брэсцкая вобласць
Вядучы 2: Брэст. Легендарны Брэст ляжыць у заходняй частцы краіны ў міжрэччы заходняга Буга і Мухаўца. З 14 ст. Брэст уваходзіць у склад ВКЛ і шырока вядомы як буйны адміністрацыйны цэнтр, які першы з беларускіх гарадоў атрымаў самакіраванне. Але ў ходзе кровапралітных войнаў 17 ст. горад быў практычна цалкам знішчаны.
Сучасную славу гораду прынеслі абаронцы Брэсцкай крэпасці. Яны першымі па закліку сэрца і абавязку змагаліся да апошняга патрона, да апошняй кроплі крыві. Сёння над Брэстам яснае неба. Вакол Брэста таксама нямала цікавых месцаў: сабор Аляксандра Неўскага ў Пружанах , дом-музей Суворава ў Кобрыне, Пакроўскі сабор у Баранавічах, палац у Ружанах.
Мал. 7. Брэсцкая крэпасць
Вядучы 1: Расказваючы пра Брэсцкую вобласць, нельга не ўспомніць пра Белавежскую пушчу, якая з’яўляецца жамчужынай прыроднай спадчыны Еўропы. У верасні 2009 г. адзначалася 600-годдзе ўстанаўлення запаведнага рэжыму.
Мал. 8. Белавежская пушча
Вядучы 1: Непадалёку ад Брэста, на шашы Брэст-Мінск знаходзіцца раённы цэнтр – горад Бяроза. Размешчаны горад на рацэ Ясельда. Чаму ж такую назву далі нашаму гораду? На гэта пытанне імкнецца адказаць вядомы беларускі паэт, наш зямляк, Алесь Разанаў.
Мал. 9. Горад Бяроза
Вучань:
На рэчцы, дзе ціха шумяць вербалозы,
Стаіць гарадок невялікі Бяроза.
Аб бераг пляскочуць злянелыя хвалі,
Чаму паэтычна так горад назвалі?
Мінаюць гады,праплываюць стагоддзі,
А слова жывое вандруе ў народзе.
–Аднойчы паходам, – легенда гавора, –
Тут з войскам ішоў палкаводзец Сувораў.
Стаміліся крочыць салдаты палямі,
Зрабілі прывал на зялёнай паляне.
Сувораў суніцы збірае па лесе
А пыльны картуз на Бяроз е павесіў.
Ці доўга , ці не на цяністым прывале
Салдаты з Суворавым адпачывалі,
Затым падаліся далей па дарозе,
Застаўся вісець той картуз на бярозе.
З тых пор каля ціхае Ясельды-рэчкі
Бярозай – Картузскай назвалі мястэчка.
Вядучы 2: Шмат чаго цікавага можна даведацца пра наш горад, калі вярнуцца ў яго гісторыю.У пісьмовых крыніцах наш горад упершыню ўпамінаецца ў 1477 г. як вёска Сялецкай воласці Слонімскага, з 1521 г.- Кобрынскага паветаў ВКЛ. З 1629 мястэчка. У 1648-1689 гг. Тут пабудаваны кляштар ордэна картэзіянцаў, які валодаў значным зямельным надзелам і з’яўлялся асноўным горадабудаўнічым ядром Бярозы.
Мал. 10. Кляштар ордэна картэзіянцаў
Вядучы 1: У паўночную вайну 1700-1721 гг. шведскія войскі на чале з Карлам 12 авалодалі Бярозай і разбурылі яе. З 1795 г. Бяроза ў складзе Расіі –мястэчка Пружанскага павета Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. Хуткі рост і развіццё мястэчка пачаўся з 1870-х гг. у сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
Мал. 11. Камсамольскі сквер
Вядучы 2: Сёння Бяроза – гэта прыгожы, вядомы сваімі гістарычнымі помнікамі горад. Сярод іх можна назваць Брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан у Камсамольскім скверы. Тут пахаваны воіны, якія загінулі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пры вызваленні г.Бярозы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1944 г.
Вядучы 1: У старым парку нашага горада знаходзіцца помнік воінам-інтэрнацыяналістам. У 1979-1989 гг. у вайне ў Афганістане прымалі ўдзел уражэнцы Бярозаўскага раёна. 10 воінаў загінулі. У 1993 г. ва ўшанаванне іх памяці адкрыты гэты помнік.
Мал. 12. Помнік воінам-інтэрнацыяналістам
Гучыць песня
Вядучы 1: Ёсць на карце нашай Радзімы нямала такіх гарадоў, непаўторны каларыт якіх увабраў у сябе і таямнічую экзотыку даўніны, і мяцежны подых бітваў, і галавакружны поступ пераўтварэнняў. Сярод такіх можна назваць знакаміты горад палесскай зямлі г. Гомель. Горад узнік у канцы 1 тысячагоддзя н.э. на зямлі радзімічаў у сутоках ракі Сож і ручая Гомія. Галоўнымі славутасцямі Гомеля з’яўляюцца дварцова-паркавы ансамбль, драўляная Ільінская царква, прыгожы цэнтральны парк з лебядзіным прудом, рукатворнымі гротамі і зімнім садам.
Вядучы 2: Самы жывапісны горад Беларусі – Гродна! Знаходзіцца ў заходняй частцы Беларусі. Тут знаходзіцца храм святой Брыгіты Швецкай, жамчужына старажытнай архітэктуры на высокім беразе Нёмана – Барысаглебская (Каложская) царква. Фарны касцёл, які ўзвышаецца сёння над сэрцам старога горада – Савецкай плошчай, быў самым багатым у Рэчы Паспалітай. У горадзе можна наведаць мноства музеяў: гісторыка-археалагічны, гісторыі і рэлігіі, Максіма Багдановіча
Мал. 13. Герб г. Гродна
Вядучы 1: У пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці знаходзіцца шэдэўр беларускага дойлідства – Мірскі замак. Гэта ўнікальны помнік, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Мал. 14. Мірскі замак
Вядучы 2: Магілёў – адзін з самабытнейшых гарадоў Беларусі. У сярэдзіне 17 ст. Магілёў атрымоўвае наймагутнейшую сістэму абарончых збудаванняў, якія акружаюць горад трыма паясамі. У гэты ж перыяд горад пераўтвараецца ў буйны рамесна-гандлёвы цэнтр і транспартны вузел з рачным портам. Шматлікія войны, якія прайшлі праз усю беларускую зямлю, неаднаразова разбуралі сам горад, але ён выстаяў, а яго шматлікія збудаванні, якія дайшлі да нашых дзён з’яўляюцца асноўнымі помнікамі старога Магілёва.
Мал. 15. Герб Магілёва
Вядучы 1: Горад Віцебск з’яўляецца адным са старажытных гарадоў Беларусі. Буйны прамысловы і гандлёвы цэнтр краіны, ён заўсёды прывабліваў да сябе дзеячоў мастацтва і майстроў-рамеснікаў, што прынясло яму яшчэ і славу аднаго з самых багемных гарадоў Беларусі. Скарына, Семяон Полацкі, Колас, Шаўчэнка, Кадзінскі, Малевіч, Шагал і многія іншыя – усе яны жылі або працавалі ў гэтым горадзе.
Мал. 16. Герб Віцебска
Вядучы 2: Непадалёку ад Віцебска знаходзіцца горад Полацк з не менш багатай і цікавай гісторыяй. Сабор Святой Сафіі (пабудаваны ў 18 ст.) – асноўная славутасць Полацка.
Мал. 17. Сабор Святой Сафіі ў Полацку
Вядучы 1: Над Мінскам – сталіцай Рэспублікі Беларусь – прашумела шмат стагоддзяў. Лёс не быў спагадлівы да мінчукоў, і ім не аднойчы даводзілася ўзнімаць горад з руін пасля нашэсцяў розных заваёўнікаў. Вялікія выпрабаванні выпалі на горад у гады Вялікай Айчыннай вайны.
28 чэрвеня 1941 г. нямецкія захопнікі ўварваліся ў горад. Фашысты ў Мінску і яго ваколіцах знiшчылi звыш 300 тысяч чалавек.
Мал. 18. Герб Мінска
Але сённяшні Мінск — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны са сваёй дзіўнай гісторыяй і вялікай будучыняй.
Мал. 19. Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Мал. 20. Плошча Незалежнасці ў Мінску
Вядучы 1:
Мой родны Мінск,
Пад небам жураўліным
Жыві, квітней пад зоркай залатой.
Ты для мяне на ўсей зямлі адзіны,
Цябе люблю я ўсей душой!
Вядучы 2: Размешчаны непадалеку ад Мінску – Нясвіж. З’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў нашай краіны. Нясвіжам валодалі князі Радзівлы.. Тут Мікалаем Крыштафам Радзівілам быў пабудаваны замак.
Рис. 21. Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
Вядучы 1: Хатынь. Непадалёку ад Мінска знаходзіцца манументальны комплекс Хатынь – гэта свяшчэннае месца для кожнага беларуса. Нацысты спалілі гэтую маленькую вёску разам з усімі яе жыхарамі 22 сакавіка 1943 г. Зараз на месцы вёскі раскінуўся вялікі мемарыял, сканцэнтраваны вакол скульптуры “Непакораны чалавек”, якая адлюстроўвае адзінага застаўшагася ў жывых хатынца Юзэфа Камінскага.
Таксама тут знаходзяцца сімвалічныя могілкі, створаныя ў памяць185 іншых беларускіх вёсак, знішчаных акупантамі, мемарыяльны комплекс “Дымы Хатыні”, а таксама жудасная па-свайму зместу “Сцяна Памяці” – спіс нацысцкіх лагераў у Беларусі і іх ахвар з мемарыяльнай плітой і Вечным вогнішчам.
Мал. 22. Манументальны комплекс Хатынь
Вядучы 2: Цудоўная, загадкавая, мая Беларусь! Авеяная тайнамі, прасякнутая паданнямі, вядомая сваёй дзіўнай гісторыяй!Ты багата на славутыя імёны, каго гора-бяда не скарыла, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа. Хто ніколі не зрокся ад сваіх. Кім жа ганарыцца беларускі народ? У спіс дзеячаў сусветнай культуры занесены імёны Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай,Францішка Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча. Але да гэтых імён аднясём і лётчыкаў-касманаўтаў Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука, залатога прызёра алімпіяды 2004 г. Юлію Несцярэнка і іншых.
Мал. 23. Янка Купала Мал. 24. Якуб Колас Мал. 25. Ніл Гілевіч
Мал. 26. Касманаўты Уладзімір Кавалёнак і Аляксандр Іванчанка перад палётам у космас у 1978 годзе
Вядучы 1: Мая Радзіма дарагая,
Краіна любая мая.
Як моцна я цябе кахаю,
Як здзіўлены табою я.
Квітнееш ты, як сонца ззяе,
Чысцей ты ранішняй расы,
І вецер ціха абдувае
Твае даліны і лясы.
Лугі, палі, лясы, дубровы,
Ўсё дарагое нам паваж.
А птушкі, рыбы і жывёлы -
Во дзе наш гонар, скарб ўвесь наш.
І гэта ўсё адна краіна,
Яе я бачу і дзіўлюсь.
Мая славутая Радзіма -
Мая Радзіма - Беларусь!
Выстава-прысвячэнне “ Мой родны кут, як ты мне мілы!…”
Выстава “Беларускі ручнік”