Вітаем Вас на старонках нашага рэсурсу!
Запрашаем у незвычайнае падарожжа па пуцявінах жыцця і творчасці таленавітага чалавека.
Анатоль Вячаслававіч - асаблівы прадстаўнік Прыдзвінскай зямлі: ён нарадзіўся не ў Бешанковічах, а прысвяціў гэтаму раёну амаль усю сваю працоўную, грамадскую і творчую дзейнасць.
Журналіст, гісторык, краязнаўца, даследчык...
Цяжка знайсці чалавека больш улюбёнага ў Бешанковіцкі край. Сотні артыкулаў прысвечаны гераічнаму мінуламу нашай Радзімы... А з якой павагай ён піша пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працавітых жыхароў раёна!
На старонках рэсурсу Вы пазнаёміцеся з біяграфіяй
А. В. Крачкоўскага, яго працоўнай і грамадскай дзейнасцю, краязнаўчымі выданнямі, вялікім архівам краязнаўчых артыкулаў, фотаальбомам.
Рэсурс мае зручную навігацыю і магчымасць пошуку.
Прыемнага знаёмства і натхнення!