Анатоль Вячаслававіч некалькі дзесяцігоддзяў прысвяціў вывучэнню гісторыі Бешанковіцкага раёна. Ён дэталёва даследуе архіўныя дакументы, пісьмы і гістарычныя артыкулы, каб аднавіць і захаваць памяць пра мінулае мясцовасці. 

 Пры ўдзеле Анатоля Вячаслававіча былі выдадзены значныя кнігі: “Памяць. Бешанковіцкі раён” у 1991 годзе, а таксама навукова-папулярныя “Нарысы Бешанковіцкага краю” у 2021 годзе. Акрамя таго А. В. Крачкоўскаму належыць больш сотні краязнаўчых прац, частка з іх выдадзена, некаторыя ўвайшлі ў калектыўныя выданні, а некаторыя падрыхтаваны да друку. У іх сабраны ўнікальныя звесткі і факты пра знакамітых землякоў, важныя падзеі мінулых гадоў.

  Працы краязнаўца – каштоўны рэсурс для ўсіх, хто хоча глыбей пазнаць таямніцы гісторыі роднага краю.