Смаргонь набыў гонар і як горад вайсковай мужнасці і славы, бо менавіта ён на працягу 810 дзён заставаўся адзінай непераможнай мясцінай – крэпасцю ад Балтыкі да Чорнага мора, стрымліваючы нямецкіх захопнікаў ў 1915-1917 гадах. Тады ж склалася пагалоска “Хто пад Смаргонню не бываў, той вайны не відаў”. 12 кастрычніка 1915 года упершыню немцы выкарысталі газ на смаргонскім участку фронта. У 1916 годзе газавыя атакі ўвайшлі ў разрад звычайных баявых дзеянняў. Горад быў поўнасцю разбураны нямецкай артылерыяй, перарыты шрамамі рускіх акопаў і траншэй. Нездарма газета “Ніва” № 25 за 1916 год назвала рэпартаж са Смаргоні “З мёртвага горада”, бо ён сапраўды на той момант быў “мёртвым” разбураным горадам без цывільнага насельніцтва.
Сведкам тых падзей стаў Смаргонскі Кальвінскі збор. Цяперашні яго выгляд і стан ёсць лепшы помнік тым падзеям. На падворку цяпер ужо Смаргонскага каталіцкага касцёлу захоўваецца і другі помнік з таго часу. Гэта бетонная частка ўмацавання з заклікам: “1917 ГОД. Въ. Ревалюци. СПАСЕНИЯ СОЛ. ГРАЖ.» (“1917 год У Рэвалюцыі выратаванне салдацкіх грамадзян” дадзены экспанат быў пераведзены у 90-х гадах ХХ стагоддзя з наваколяў в. Сінькі, калі ў сценах храма месціўся краязнаўчы музей.
Сведкамі былых баёў Першай сусветнай пад Смаргонню засталіся каменныя збудаванні, што сустракаюць кожнага, хто ўяджае ў горад.
Ім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей. Немцы прывезлі сюды вялікую колькасць бетона – амаль усе збудаванні арміраваныя спецыяльным металам. Будавалі доты, бліндажы, назіральныя пункты – усё з бетона, – распавядае гісторык Уладзімір Лігута. З абодвух бакоў (і абаронцаў, і захопнікаў) будаваліся цэлыя падземныя гарады.
Расійскія збудаванні – зямлянкі і бліндажы ў 5-6 накатаў, з нямецкага боку – каменныя збудаванні, складзеныя на вякі.
Менавіта абарона Смаргоні зблытала планы немцаў на іх шляху на Маскву.
Расійскія ваенныя збудаванні амаль не захаваліся, а нямецкія становяцца помнікамі. Тыя з іх, што знаходзяцца каля самой Смаргоні – рэстаўруюць, бетонныя збудаванні ў лясах і па вёсках чакаюць свайго часу.
“У верасні 1915 года пад Смаргонню, адыходзячы з баямі ад Вільна апынуўся ўвесь корпус расійскай гвардыі – гэта былі самыя найлепшыя жаўнеры тагачаснага расіейскага войска, -распавядае ў сваёй кнізе "У Сморгони под знаком Святого Георгия" Уладзімір Лігута.
- У іх шэрагах служылі адмыслова адабраныя па росту і нават па колеру вачэй і валос жаўнеры. Менавіта гэты корпус атрымаў ад вярхоўнага галоўнакамандуючага загад – “ ні кроку назад і стаяць тут насмерць! Утрымаць смаргонскія пазіцыі і не пусціць варага на Мінск і Маскву!”.
У першы дзень баёў немцы згубілі больш за 5,5 тысяч сваіх жаўнераў, а рускія каля 3 тысяч.”
У абароне Смаргоні ўдзельнічалі знакамітыя рускія пісьменнікі Міхаіл Зошчанка і Валянцін Катаеў.