1945-1977 год

Пасля вызвалення Дзярэчына ад фашысцкіх захопнікаў з восені 1945 года зноў пачала працаваць Дзярэчынкая сямігадовая школа. Дырэктарамі школы пасля вайны працавалі: Каляда – настаўнік геаграфіі, потым Шклярава – настаўніца гісторыі.

З 1947-1948 года Дзярэчынская сямігодка пачала працаваць як сярэдняя школа. Быў адкрыты 8 клас. А праз тры гады, у 1950 годзе, школа зрабіла першы выпуск. Дзесяты клас закончылі 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.

З 1 красавіка 1967 года па 29 жніўня 1996 года дырэктарам працаваў Гаўрон Ігар Антонавіч. У школе было 460 вучняў. 9-ых і 10-ых класаў было па тры – “А”, “Б”. “В”, з 5-ых – 8-ых было па 2 – “А” і “Б”.

У 1976-1977 г. быў пабудаваны новы будынак школы, які быў злучаны з раней пабудаваным будынкам. Школа пачала працаваць у адну змену і па кабінетнай сістэме. У абсталяванні прадметных кабінетаў, у набыцці тэхнічных сродкаў навучання вялікую дапамогу аказаў загадчык РАНА Давідзэня М.І. Школа ўпэўнена заняла вядучае месца сярод школ раёна. На базе школы праходзілі раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары.