Дзярэчын, Дзярэчын,

наш мілы Дзярэчын,

Што на скрыжаванні шляхоў...

Мы славім цябе і чакаем сустрэчы.

Ты - наша калыска і наша любоў...


П.М. Марціноўскі

Дзярэчын (або Маленькі Версаль) - гэта аграгарадок, які знаходзіцца ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці.

Размешчаны на скрыжаванні аўтадарог Слонім — Дзярэчын — Масты Р41, Мядзвінавічы — Дзярэчын — Зэльва Р142, за 34 км ад горада Слонім, і за 103 км ад горада Гродна. Праз пасёлак працякае рака Сіпа.

Дзярэчын мае вялізную і цікавую гісторыю, мноства легенд і прыгожую інфраструктуру. Пра дадзены населены пункт можна казаць гадзінамі, ну а мы ў сваю чаргу паспрабуем паказаць Вам усё цікавае тут! На сайце мы пазнаёмім Вас з Дзярэчынам, з яго гісторыяй, пакажам навочна славутасці аграгарадка і раскажам пра легенды Дзярэчына.

Пасля таго, як Вы праглядзіце ўвесь сайт і вывучыце цікавы матэрыял, мы просім перайсці зноў на галоўную старонку сайта і згуляць у гульню! Тут можна праверыць веды па трох раздзелах сайта і праверыць самога сябе на ўважлівасць!