Шырко Васіль. “Дзед Манюкін і ўнукі”: казкі. Дзед ведае многа казак. Чуў ён іх ад свайго дзеда, а той – ад свайго. Дарослыя не вельмі вераць яго словам і называюць рознымі мянушкамі: то, Манюкін, то Мюнхаўзен. А дзеці ад яго не адходзяцца, ловяць кожнае яго слова! Хочаце даведацца, як змагаўся дзед з нячыстай сілай, як шчасліва рыбачыў ці як ратаваўся ад мядзведзяў і ваўкоў? То не лянуйцеся, пачытайце казкі, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу. Чэснае слова, не пашкадуеце.