Калi ехаць па прамой, як стужка, дарозе ад Смалявiчаў у бок Жодзiна праз так званы Апутак, то можна заўважыць рассыпаныя навокал маленькiя вёсачкi з адметнымi назвамi: Лiпкi, Верх Возера, Чорная Сцежка, Жураўшчына, Осава… А калi павярнуць каля вялiкага, як рэкламны шчыт, жоўтага дарожнага знаку з выявай карты дарог усяго Смалявiцкага раёна, то праз нейкiя чатыры кiламетры мудрагелiстай язды па даволі добрым асфальтавым гасцiнцы Вас сустрэне невялiчкi пасёлак, якi завецца Чарнiцкi…
На гэтым сайце прадстаўлена інфармацыя аб невялічкім пасёлку Мінскай вобласці, які вядзе адлік свайго існавання з 1812 года... На сайце Вы знойдзеце матэрыял з гісторыі паселка, яго асаблівасцях, паўдзельнічаеце ў міні-экскурсіі па школьным музеі. Прыемнага прагляду!..