Вясна… У канаўках абапал дарогi ўжо цурчыць вадзiчка ад растопленага цёплым сонцам снега ды хлюпае гразь пад нагамi на неўпарадкаваных, з выбаiнамi ад колаў вулачках старога пасёлка. Пачынаецца сакавiк…
Хутка зямля прачнецца ад зiмовай спячцы, зазелянее на ёй трава, а паветра напоўнiцца водарам сапрэўшага восеньскага лiсця ды гукамi прыляцеўшай птушынай шпаны. Прылятуць, як i летась, у пасёлак белыя насатыя буслы – сапраўдны сiмвал пасёлка. У iх ужо гатовая «кватэра» - гняздо на тоўстым галiнастым дрэве, што добра бачна пры ўездзе ў мястэчка. Iм застанецца яго толькi адрамантаваць крышачку, бо, вiдаць, яно знасiлася за доўгiя, як снежаньскiя ночы, зiмовыя месяцы. I iзноў пачнецца спрадвечны кругаварот: прылёт, упарадкаванне свайго гнязда, потым з’явяцца бусляняты, якiх трэба пахвiлiнна кармiць, лётаючы раз за разам на блiжэйшы балоцiсты дол, затым вучыць iх усяму, што ведаюць самi бацькi… I вось настане момант, калi маладому пакаленню трэба будзе пакiнуць бацькоўскае гняздо i шукаць свайго «шчасця ў жыццi». Так было ранней, так будзе i ў далейшым – гэта закон жывой прыроды. …Кожны год да нас у пасёлак прылятаюць буслы, а значыць жыве наш пасёлак, не гледзячы нi на што! Значыць у яго будзе светлая будучыня!.. Так хочацца верыць у гэта!..
Прапанум вашай увазе невялічкую экскурсія па нашым пасёлку. Згодны!?. Тады "паехалі"!..
Калі з'ехаць са шляху М1 (Е30) недзе каля 405-га кіламетра і праехаць па гасцінцы яшчэ пару кіламетраў, то Вы апынецеся ў пачатку галоўнай вуліцы паселішча - вуліцы Цэнтральнай, якая праходзіць амаль праз увесь пасёлак.
На вуліцы Цэнтральнай размешчана дзяржаўная ўстанова адукацыі "Чарніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа", які наведваюць каля 70 навучэнцаў і выхавальнікаў. Установа разам з сельскім клубам лічыцца цэнтрам культурнага жыцця паселішча.
У памяшканні установы адукацыі размяшчаецца Чырвонасцяжская сельская інтэграваная бібліятэка, якую з задавальненнем наведваюць жыхары пасёлка.
За паркам знаходзіцца будынак сельскага клуба, на якім устаноўлена памятная шыльда
Каля школы знаходзіцца яшчэ адно знакавае месца - гэта парк, у цэнтры якога знаходзіцца помнік нашаму земляку Герою Савецкага Саюза Віктару Андрэевічу Тумару.
Едзем далей па Цэнтральнай і пасля павароту ўправа-улева аказваемся на шырокай грунтоўцы, якая выводзіць на Чэрвеньскі шлях... Наша міні-экскурсія cкончылася!.. Але яшчэ засталіся ў пасёлку месцы, на якія можна звярнуць увагу...