Як пісаць сачыненне
Этап
Рабі так
Звярні ўвагу
1. Выбіраем тэму
Падумай, што цікавага ў гэтай тэме.
Адкажы на пытанне: ці блізкая тэма асабіста табе?
Узваж, ці зможаш яе “раскрыць”.
Падумай, яую інфармацыю неабходна ўкласці ў сачыненне. Ці правільна ты зразумеў загаловак?
2. Збіраем матэрыял
Збірай матэрыял з твора.
Падкрэслі цікавыя цытаты. Занатуй галоўнае.
А што ты ведаеш пра
гістарычныя ўмовы, у якіх пісаўся твор?
Разгарні падручнік гісторыі, паразмаўляй з бацькамі, настаўнікамі.
Ці актуальная праблема цяпер?
“Правядзі” сачыненне праз уласны вопыт. Можа, штосьці падобнае адбывалася з табой?
3. Стварэнне плана
Сядзь і коратка выкладзі на паперы ўсё, што ведаеш. Добра, калі фразы кароткія. Пранумаруй думкі.
Да гэтага этапа ўсе задумкі проста не змяшчаліся ў галаве. Калі правільна падыдзеш да стварэння плана, зразумееш, што пісаць давядзецца не так і многа.
4. Напісанне чарнавіка
А зараз пішы!
Спыняйся, перачытвай папярэднія фразы. Гэта дапаможа адпачыць і зберажэ прыгажосць маўлення.
Структура! Не забудзь пра ўступ, асноўную частку, заключэнне. Менавіта ў такой паслядоўнасці!
Не перастарайся з уступам і заключэннем. Па-першае, пішы паводле тэмы, па-другое, не блытай іх з асноўнай часткай па памеры і тэматыцы.
Звяртай увагу на правільнае афармленне работы. Гэта зберажэ час пазней.
Цытаты ўпрыгожваюць твор. Галоўнае, не перастарайся.
5. Перачытванне чарнавіка,
праўкі
Паглядзі на сачыненне свежым вокам. У ім ёсць што выправіць!
Падумай, ці адказаў ты на пытанне тэмы.
Калі не ведаеш, як пішацца слова, замяні яго іншым.
Калі раней не хапіла часу на эфектную канцоўку, вярніся да яе яшчэ раз.
Прызнайся сабе: твая работа лагічная?
6. Кансультацыя настаўніка
Беражы час! Папярэдне зрабі паметкі.
Пытайся дакладна, па сутнасці. Не старайся перачытаць яму ўсю работу, пытаючыся пры гэтым: “Я тут правільна напісаў?”
7. Афармленне сачынення ў сшытку
Не спяшайся. Правільна раздзялі сачыненне на абзацы
А ці перачытаў ты чарнавік яшчэ раз перад перапісваннем?
Зачыны
Кожная нацыянальная літаратура – адбітак свайго грамадства. Кожны нацыянальны пісьменнік – прарок для свайго народа. Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, а сапраўдны літаратурны твор не шарэе, не нікне ў часе, бо ён выйшаў з-пад пяра вялікага майстра….
Ціха цікае гадзіннік, адмяраючы свой тэрмін усяму жывому на нашай планеце. Час ляціць хутка – не азірнуцца. І я са здзіўленнем гляджу на бацькоў, якія ўспамінаюць гады сваёй маладосці, нібы ўчорашні дзень. А падзеі васьмідзесяцігадовай даўніны? Няўжо і тады жылі людзі? Радаваліся, спрачаліся, працавалі? Няўжо былі яны падобныя да нас?..
Мы марым пра тое, каб нас любілі і паважалі. Без адчування такіх да сябе адносін чалавек робіцца самотным. Чалавечае грамадства не можа існаваць без узаемападтрымкі, спачування, дапамогі. Але ж чалавечая натура ўмяшчае ў сабе не толькі станоўчыя якасці…
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты. Мы раскрыем некаторыя цікавыя факты пра беларускую мову, пасля якіх вам захочацца на ёй размаўляць.
Факт першы Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-о-ота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне” або прачытаць верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”: Лілею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок здалёк Ляціць, віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк... Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагачнунасці. Яна абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага санорнага гука “ў”, які ўжываецца, а таксама падаўжэннем многіх зычных: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле... Факт другі Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”, “пляшка”, “лаўка”, “калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа”, “бутэлька”, “крама”, “студня”. Яшчэ адзін доказ багацця нашай мовы. Расіянін, да прыкладу, гаворыць: “Я люблю эту женщину. Я люблю котлеты с картошкой. Я люблю смотреть, как солнце заходит”. У беларускай мове на гэтыя тры выпадкі ёсць тры розныя словы. Факт трэці Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Беларуская мова адрозніваецца вялікай колькасцю не толькі дыялектных слоў, але і песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Зборнік “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі... czyli Сo spiewano w Feliksowie”, у які ўключаны песні, запісаныя ў вёсцы Феліксава Лідскага раёна, стаў сапраўднай з’явай у еўрапейскім мастацтве. Народныя творы беларусаў настолькі ўразілі музычных італьянцаў, што яны нават “перахрысцілі” іх у “Песні Атлантыды”. Аўтар публикацыі: Людміла МіНКЕВіЧ
Чытаць поны варыянт на партале «СБ»: http://www.sb.by/ng/kultura-5/article/samaya-samaya-mova-maya.html
ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ, ІХ ЗНАЧЭННЕ І РУСКІЯ ЭКВІВАЛЕНТЫ
Абое рабое – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога пара
Адзін пад адным – адзін менш другога (пра дзяцей) – мал мала меньше
Адводзіць душу – знаходзіць для сябе суцяшэнне ў якой-небудзь справе – отводить душу
Адрэзаная луста – чалавек, які аддаліўся ад сям’і, стаў самастойным – отрезанный ломоть
Адстаўной казы барабаншчык – чалавек, які займае невялікую пасаду, з якім не лічацца – отставной козы барабанщик
Ад’ядаць сэрца – мучыць, выклікаць небяспеку ў кагосьці – терзать сердце
Бáбкі (бíбікі) біць – гультаяваць – лынды бить, бить баклуши
Без задніх ног – быць вельмі стомленым – без задних ног
Бíтая гадзіна – доўга і без толку што-небудзь рабіць – битый час
Блёкату аб’еўся – страціў здольнасць думаць – белены объелся
Брацца за розум – станавіцца разважлівым – браться за ум
Браць за горла – настойліва прымушаць да чаго-небудзь – брать за горло
Вадзіць за нос – падманваць – водить за нос
Век-вечны – назаўсёды, навечна – во веки веков
Вярзці грушы на вярбе – падманваць – подпускать турусы на колёсах
Вісець на хвасце – даганяць каго-небудзь (пра ворага, пагоню) – висеть на хвосте
Вóмегам вылáзіць – няўдачна закончыцца, прынесці шкоду – боком выйти
Выкідáць каленца – зрабіць нешта незвычайнае, нечаканае – выкинуть штуку
Вылятаць у трубу – разарыцца, застацца без грошай – вылетать в трубу
Выходзіць сухім з вады – застацца непакараным – выходить сухим из воды
Вярнуць нос (ад чагосьці) – з грэбаваннем адварочвацца, інгараваць, не заўважаць – воротить нос
Вярэдзіць душу – выклікаць цяжкія ўспаміны – бередить душу
Гады ў рады – вельмі рэдка – в кои-то веки
Гайкі аслаблі (у кагосьці) – не ў стане што-небудзь зрабіць – гайки ослабли
Глядзець у рот – вельмі ўважліва слухаць – смотреть в рот
Грош цана ў базарны дзень – не мець ніякай вартасці – грош цена в базарный день
Дабраць розуму – зразумець, разабрацца – взять в толк
Даваць дыхту – вельмі лаяць – задавать перцу
Даць маху – памыліцца – дать маху
Даць жару – вельмі лаяць – дать дрозда
Даць лазню – вельмі лаяць - задавать баню
Два бота пара – аднолькавыя па сваіх якасцях – два сапога пара
Душа ў душу – у поўнай згодзе – душа в душу
Есці вачамі – пільна глядзець – пожирать глазами
Есці éжма – пастаянна папракаць, прыдзірацца – есть поедом
Забіваць бакí (камусьці) – падманваць – втирать очки
Заварыць кашу – пачынаць цяжкую, клапатлівую справу – заварить кашу
Зарубіць на носе – назаўсёды запомніць – зарубить на носу
Засесці ў галаве – назаўсёды запомніць – засесть в голове
Збіваць з толку (тропу, панталыку) – уводзіць у стан збянтэжанасці, нерашучасці – сбить с толку
З камароў нос – вельмі мала – с гулькин нос, как кот наплакал
Злажыць галаву – загінуць, памерці – сложить голову
З-пад крысá – патаемна рабіць што-небудзь – из-под полы
З усіх ног – вельмі хутка бегчы – со всех ног
І голаму за пазуху – вельмі мала – с гулькин нос, как кот наплакал
Ісці ў заклад – спрачацца на пэўную стаўку – биться об заклад, держать пари
Ісці ў гару – рабіць кар’еру – идти в гору
Кату па пяту – вельмі мала, мелка – с гулькин нос, курица вброд перейдёт
Кідаць словы на вецер – неабдумана абяцаць – бросать слова на ветер
Круціцца як вавёрка ў коле – быць вельмі занятым – вертеться как белка в колесе
Крывіць душой – быць няшчырым – кривить душой
Кідаць каменьчыкі ў агарод – насмешліва намякаць на каго-небудзь у размове – бросать камешки в огород
Класці пад абрус (сукно) – адкладваць рашэнне справы на доўгі тэрмін – положить под сукно
Куры не клююць – многа, багата – куры не клюют
Курам на смех – вельмі недарэчна – курам на смех
Ламаць галаву – доўга думаць, разважаць над цяжкім пытаннем – ломать голову
Лезці ў вочы – старацца звярнуць на сябе ўвагу – лезть на глаза
Ляйчына пад хвост папала – праяўляць упартасць – вожжа под хвост попала