Кабінет беларускай мовы і літаратуры

 Загадчык кабінета беларускай мовы і літаратуры

Белановіч Марына Эдуардаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Правілы паводзін вучняў у кабінеце:

1. Кабінет адкрываецца за 10 хвілін да пачатку заняткаў;

2. Дзяжурныя вучні павінны падрыхтаваць да пачатку ўрока дошку;

3. Заходзіць у кабінет і выходзіць з яго ў час урока можна толькі з дазволу настаўніка;

4. Вучні пасля ўрока павінны прыбраць свае рабочыя месцы, пакінуць кабінет чыстым;

5. Вучні абавязаны выконваць патрабаванні правіл тэхнікі бяспекі і правілы карыстання кабінетам, беражліва адносіцца да мэблі, абсталявання, не дапускаць іх пашкоджання;

6. Вучні абавязаны прымаць меры па эканоміі электраэнергіі і цяпла (у час атапляльнага сезону);

7. Настаўнік і вучні павінны сачыць за выкананнем у кабінеце санітарна-гігіенічных нормаў;

8. У кабінеце забараняецца бегаць, карыстацца без дазволу настаўніка электрычнымі прыборамі;

9. Пасля ўрокаў ў кабінеце абавязкова праводзіцца вільготная ўборка. Адзін раз у месяц праводзіцца генеральная ўборка.