Галоўная»Практычны раздзел»Творчыя заданні да тэмы 3.11. Янка Журба
I. Зрабіце канспект наступных пытанняў:
1. Лірычная пранікнёнасць вершаў для дзяцей. Выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў у апісанні прыроды ў розныя поры года.
2. Пазнавальнае і развіццёвае значэнне вершаў Янкі Журбы для дзяцей “Дзед Мароз”, “Коцік”, “Напрадвесні”, “Шпак”, “Пчолка”, “Першыя сняжынкі”.
II. Падрыхтуйце электронную прэзентацыю-выставу кніг Янкі Журбы для дзяцей дашкольнага ўзросту па схеме: гісторыя стварэння, афармленне, змест, героі, цікавыя, займальныя, павучальныя цытаты з вершаў.
III.Складзіце міні-даследаванне: “Гэта цікава і займальна ў вершах Янкі Журбы для дзяцей дашкольнага ўзросту”.
IV.Зрабіце пісьмовы літаратурна-мастацкі аналіз верша “Як люблю я цябе, Беларусь”. Пры аналізе верша неабходна звярнуць увагу на:
a) асаблівасці эмацыйнага выказвання паэта пад уплывам патрыятычных пачуццяў і перажыванняў, як адна з праяў духоўнасці асобы;
б) асаблівасці стварэння лірычнага вершаванага тэксту: уплыў адносін аўтара да родных мясцін, на вобразную сістэму твора;
в) роля вобразных (эпітэт, метафара і інш.), рытмічных сродкаў у лірычным вершаваным творы, адметнасць аўтарскай інтанацыі;
г) падрыхтуйце ілюстрацыі да верша.