НАШ ДЭВIЗ
“Вядзі наперад нас Васілёк!”
КААРДЫНАТАР
Пашко Святлана Анатольеўна
svetpashko@gmail.com
выкладчык інфарматыкі
Дзяржаўная бюджэтная прафесійная адукацыйная ўстанова Растоўскай вобласці
"Растоўскі каледж культуры" (ДБПАЎ РВ РКК)
г. Растоў-на-Доне,
Расійская Федэрацыя
1 ЭТАП
Аўтар - Максім Багдановіч
Верш “Слуцкія ткачыхі”
Выканаўца: Пашко Святлана Анатольеўна
2 ЭТАП
ЭТАП ЗАКЛЮЧНЫ
Як быць сапраўдным беларусам?
Трэба нарадзіцца і жыць у Беларусі? Неабавязкова. Быць сапраўдным беларусам значыць быць душой з Беларуссю. Адчуваць, што ты часцінка Беларусі.
Трэба любіць сваю родную мову. Неабавязкова размаўляць толькі па-беларуску, але і не забываць яго. Пры першай жа магчымасці пераходзіць на беларускую. Бо мова жыве, пакуль мы на ёй размаўляем.
Трэба ведаць гісторыю і падтрымліваць традыцыі. Бо ў тых, хто не памятае мінулага, няма будучыні.
Трэба захоўваць унікальную прыроду Беларусі, яе блакітныя азёры, густыя дубровы, раллі і лугі. Таму што прырода - наша агульная хата!
Трэба сапраўды працаваць на балазе Радзімы! Бо працавітасць - гэта нацыянальны характар беларусаў.
Трэба любіць сваю малую Радзіму - сяло, горад, вобласць. Бо ўсё вялікае пачынаецца з малога.
Трэба ганарыцца навукай, мастацтвам, музыкай, літаратурай Беларусі. Таму што ганарыцца - значыць памятаць і паважаць.