Барбоскіны ў пошуках новых слоў
Барбоскіны ў пошуках новых слоў
У далёкай мульцяшнай краіне жыве добрая і вясёлая сям'я Барбоскіных.
Дзеці таксама як і вы ходзяць у школу і вучацца. Выконваюць практыкаванні і рашаюць задачы. У іх нават падручнікі такія ж як у вас. На жаль, не ўсё ў іх атрымліваецца, значэнне не ўсіх слоў яны ведаюць, а калі трэба падабраць сінонімы ці антонімы, або калі зададуць падабраць фразеалагізмы, то яны дамоў сумныя прыходзяць. Мама з татам, канечне, дапамагаюць ім, таксама як і вам, але Барбоскіны вырашылі самі пра ўсё даведацца і матэрыял цвёрда засвоіць.
Але без вашай дапамогі ім не справіцца! Давайце дапаможам Барбоскіным! Ну, і самі матэрыял паўторым!
Калі згодныя, то наперад!
1) Прайсці рэгістрацыю: рэгістрацыйная анкета.
2) Падрыхтаваць Пуцявы ліст да работы: захаваць копію на сваім гугл-дыску (Файл - Создать копию). Гэты ліст вы будзеце запаўняць на працягу ўсяго вэб-квэста.
3) Даць аўтару квэста доступ для каментавання ліста па спасылцы па адрасе arinaradyuk2@gmail.com.