Радзюк Арына Валер'еўна,
настаўнік пачатковых класаў ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Гродна", студэнтка 4 курса педагагічнага фаультэта УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы", arinaradyuk2@gmail.com
Вітаю Вас, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!
Мяне завуць Арына Валер'еўна.
Я ўпершыню стварыла адукацыйны вэб-квэст пад назвай "Барбоскіны ў пошуках новых слоў".
Буду спадзявацца, што вам спадабаецца выконваць заданні вэб-квэста!
А самае галоўнае, што вы ў цікавай і займальнай форме зможаце засвоіць матэрыял па тэме "Значэнне слова".
Поспехаў!
Захапляльнага падарожжа па старонках вэб-квэста з Барбоскінымі!
Мэта — абагульненне і сістэматызацыя ведаў вучняў па тэме «Значэнне слова».
Задачы:
1. Адукацыйная: замацаваць атрыманыя веды пра слова і яго значэнні;
2. Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню ўвагі і самастойнасці;
3. Развівальная: узбагачаць слоўнік вучняў.
Прадметная галіна і міжпрадметныя сувязі
1. Прадметная галіна: беларуская мова
2. Міжпрадметныя сувязі: руская мова
3. Пытанні вучэбнай тэмы:
Значэнне слова.
Адназначныя і мнагазначныя словы.
Прамое і переноснае значенне слова.
Сінонімы.
Антонімы.
Словы, аднолькавыя па звучанні, розныя па значэнні.
Вучні 3 класа (8-9 гадоў)
У далёкай мульцяшнай краіне жыве добрая і вясёлая сям'я Барбоскіных.
Дзеці таксама як і вы ходзяць у школу і вучацца. Выконваюць практыкаванні і рашаюць задачы. У іх нават падручнікі такія ж як у вас. На жаль, не ўсё ў іх атрымліваецца, значэнне не ўсіх слоў яны ведаюць, а калі трэба падабраць сінонімы ці антонімы, або калі зададуць падабраць фразеалагізмы, то яны дамоў сумныя прыходзяць. Мама з татам, канечне, дапамагаюць ім, таксама як і вам, але Барбоскіны вырашылі самі пра ўсё даведацца і матэрыял цвёрда засвоіць. Але без вашай дапамогі ім не справіцца! Давайце дапаможам Барбоскіным! Ну, і самі матэрыял паўторым!
Калі згодныя, то наперад!
1. Малыш у пошуках слоўнікавых слоў. Заданне на веданне лексічнага значэння слоў.
2. Малыш у пошуках слоў. Заданне на ўменне адрозніваць словы і значэнне слоў.
3. Крыжаванка ад Лізы Заданне на ўменне адрозніваць адназначныя словы.
4. Дапамажы Дружку. Заданне на ўменне знаходзіць мнагазначныя словы.
5. Памочнікі для Розы. Заданне адрозненне прамога і пераноснага значэння слова.
6. Гульня з Татам. Заданне на падбор сінонімаў.
7. Мама і словы. Заданне на знаходжанне антонімаў да прапанаваных слоў.
8. Пытанні ад дзеда. Заданне на знаходжанне ў тэксце слоў аднолькавых па гучанні, розных по значэнні.
9. Класіфікацыя разам з Цімам. Заданне на ўменне вызначаць фразеалагізмы.
10. Заданне разам з Барбоскінымі. Заданні тэме "Значэнне слова".
1. Абсталяванне:
Планшэт, ноутбук або камп’ютар.
2. Праграмнае забеспячэнне:
Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.
3. Матэрыялы на друкаванай аснове:
Падручнік па вучэбным прадмеце "Беларуская мова. 6 клас" і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Род і лік назоўніка».
4. Іншыя прыналежнасці, калі неабходна:
Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.
5. Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце:
Паколькі мы толькі распрацоўваем вэб-квэст, то плануем, што спасылкі на інфармацыйныя крыніцы, будуць з'яўляцца падчас напісання праекта.
6. Web-сэрвісы:
Малюнкі і выявы, якія ўжыты на старонках вэб-квэста ўзятыя з:
1. Малюнак для застаўкі "Галоўная старонка"
2. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 1"
3. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 2"
4. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 3"
5. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 4"
6. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 5"
7. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 6"
8. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 7"
9. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 8"
10. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 9"
11. Малюнак для застаўкі "ЭТАП 10"