Жывая карта
Правілы чытання карты
1. Прачытайце назву карты, яна адлюстроўвае тэму і яе асноўны змест.
2. Пазнаёмцеся з легендай карты - умоўнымі абазначэннямі, знаходзьце на карце і называйце ўключаныя ў легенду знакі.
3. Карта мае маштаб, можна пры неабходнасці параўноўваць памеры адлюстраваных тэрыторый.
4. Гістарычная карта адлюстроўвае рэчаіснасць у пэўны храналагічны перыяд, таму па ёй можна вызначаць паслядоўнасць і час адлюстраваных на карце падзей, апісваць словамі адлюстраваную на карце рэчаіснасць.
5. На карце ёсць меткі-падказкі. З іх дапамогай складзіце па карце паведамленне ў адпаведнасці з назвай карты і тэмай урока.
Выкананне заданняў дапаможа вам
падрыхтавацца да запаўнення контурнай карты.
Беларусь — мая Радзіма. Мы і нашы суседзі.
Разгледзьце карты. З дапамогай гэтых карт і падказак можна расказаць пра нашу сучасную Беларусь, яе месцазнаходжанне, суседзяў, плошчу, пра тэрытарыяльныя адзінкі, на якія Беларусь падзяляецца- вобласці і абласныя цэнтры.
Нашы продкі
Разгледзце карту. Прачытайце падказкі і раскажыце,
дзе рассяляліся ўсходнеславянскія плямёны, чаму іх так называлі.
Зямля блакітных рэк і азёр.
Прачытайце падказкі і раскажыце аб месцазнаходжанні галоўных рэк і азёр
Беларусі, велічыні іх працягласці.
Раскажыце аб паслядоўным перамяшчэнні па шляху "з варагаў у грэкі".
Стужка часу.
Як да нас прыйшла кніга.
Князёўна з трыма імёнамі
У абарону зямлі сваёй. Па якіх законах
жылі нашы продкі
Гэтыя карты дапамогуць вам расказаць пра час існавання Вялікага княства Літоўскага, яго першых князях, сталіцах, пра важныя гістарычныя падзеі.
Пад сценамі старажытных замкаў
З дапамогай карты можна расказаць аб месцазнаходжанні самых знакамітых архітэктурных помніках, аб асаблівасцях іх пабудовы, цікавых звестках аб некаторых.
Славутыя людзі зямлі беларускай
Карта дапаможа расказаць аб знакамітых гістарычных і культурных дзеячах,
аб месцы іх нараджэння, звестках з іх жыцця і дзейнасці.
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны
Раскажыце аб датах вызвалення ад фашысцка-нямецкіх захопнікаў
абласных цэнтраў і сталіцы нашай краіны, аб помніках у гонар загінуўшых і ў памяць аб іх.
Багацце нашай краіны
Раскажыце аб найбольш значнай прамысловай прадукцыі, якая вырабляецца ў нашай
краіне, пра сусветна вядомую прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.
Мінск - сталіца нашай дзяржавы
З дапамогай карты раскажыце аб самых
знакамітых месцах нашай сталіцы.