Відэагалерэя
Нашы продкі
Плямёны
Заняткі нашых продкаў.
Рассяленне славян.
Шлях з варагаў у грэкі
Як да нас прыйшла кніга
Кірыла Тураўскі
Экскурсія ў Музей беларускага кнігадрукавання, у друкарню.
“Жыццё і творчасць Францыска Скарыны”.
Матэрыял для паведамлення вучня:
Нарадзіўся Францыск Скарына ў старажытным горадзе Полацку каля 1490г. ў сям’і купца Лукі. Бацька вёў гандаль у многіх гарадах. Маленькі хлопчык часта чуў ад яго аб новых землях і звычаях розных краінах. Таму Францыску захацелася пазнаваць свет, вывучаць розныя навукі. Ён праяўляў вялікія здольнасці да навук, сам навучыўся чытаць і лічыць. Асабліва лёгка яму давалася мова. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку.
Потым паехаў у польскі горад Кракаў, паступіў ва ўніверсітэт, дзе вывучаў арыфметыку, геаграфію, музыку, астраномію. На занятках па рыторыцы вучыўся майстэрству прыгожа гаварыць. 3 цікавасцю чытаў вучоныя кнігі.
Па заканчэнні ён вырашае паехаць у італьянскі горад Падую і вучыцца там ва ўніверсітэце. На здзіўленне падуанскіх прафесараў Скарына здаў на выдатна экзамены па медыцыне і стаў доктарам медыцынскіх навук. Гэта з’явілася значнай падзеяй не толькі ў жыцці Францыска Скарыны, але і ўсёй культуры Беларусі. Ён змог даказаць, што таленавітасць і здольнасць больш каштоўныя, чым грошы. У Падуанскім універсітэце, у якім вучыўся Скарына, ёсць так званая «зала сарака». Сярод партрэтаў сарака найбольш вядомых еўрапейскіх вучоных, выпускнікоў універсітэта ёсць выява і нашага земляка.
“Жыццё і творчасць Францыска Скарыны”
Матэрыял для паведамлення вучня:
Францыск Скарына распачаў для асветы свайго народа выдавецкую дзейнасць. У 1517г. ў г.Празе Францыск Скарына заказвае абсталяванне для друку кніг і пачынае друкаваць. Першая кніга якая выйшла на беларускай мове, называлася “Псалтыр”. За тры гады Францыск Скарына выдаў 22 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на
беларускую мову.
Праз некаторы час Францыск Скарына вяртаецца на Радзіму, у сталіцу Вялікага княства Літоўскага – Вільню. Там ён заснаваў першую на Беларусі друкарню. У гэтай друкарні у 1522г. выйшла “Малая падарожная кніжка”. Яна была маленькая па памерах, прадназначана для чытання дома, лёгка было браць у дарогу. Пазней выйшла другая кніга – “Апостал”. Абедзве гэтыя кнігі былі цікавымі для гарадского насельніцтва, рамеснікаў, гандляроў.
У 1530г. у Вільні ад вялікага пажару пастрадала шмат дамоў і друкарня Францыска Скарыны. Гэта заставіла Скарыну пакінуць Вільню і пераехаць зноў у Прагу, дзе ён пражыў да 1551г. Так завяршылася жыццё нашага знакамітага земляка.
Па якіх законах жылі нашы продкі.
Леў Сапега
Пад сценамі старажытных замкаў.
Замкі Беларусі
Першае ўпамінанне аб Полацку.
Рагнеда і Рагвалод.
Князёўна з трыма імёнамі.
Рагнеда і Рагвалод
Рагнеда - першая манахіня.
Сафійскі сабор.
Усяслаў Чарадзей.
Ефрасіння Полацкая
Ефрасіння Полацкая.
Кірыла Тураўскі
У абарону зямлі сваёй. Крыжакі
У абарону зямлі сваёй
Грунвальдская бітва
Ад батлейкі - да тэатра.
Сімяон Полацкі
БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ
АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
Выкарыстаны матэрыялы відэахостынгу youtube.