Галоўная старонка


Дарагія вучні! Мы з вамі адпраўляемся ў далёкае і доўгае 

падарожжа па Беларусі з дапамогай падручніка "Мая Радзіма - Беларусь". 

А каб наша падарожжа было цікавым і запамінальным, я запрашаю вас

 на старонкі гэтага сайта. Вы будзеце выконваць розныя займальныя 

практыкаванні, разгадваць крыжаванкі, правяраць свае веды з дапамогай тэстаў. 

А таксама самі паспрабуеце

 скласці віктарыны і гульні для сваіх сяброў па вывучаемаму матэрыялу.




ПРАВІЛЫ ПРАЦЫ НА САЙЦЕ:

1. Выбяры тэму. 

2. Папрацуй з воблакам слоў.

3. Складзі план адказу.

4. Папрацуй з паняццямі і датамі.

5. Выканай гульнявыя практыкаванні: крыжаванкі, віктарыны.

6. Правер сябе з дапамогай тэста і ацані свой вынік.


Акрамя тэматычных старонак 
ёсць старонкі раздзелаў,якія дапамогуць
вам пашырыць свае веды па тэмах 
прадмета
"Мая Радзіма - Беларусь".

Раздзел "Гістарычная галерэя"  пазнаёміць вас з імёнамі гістарычных дзеячаў і дзеячаў культуры, вядомымі беларусамі сучаснасці, дапаможа запомніць інфармацыю пра падзеі з іх жыцця і дзейнасці.

Раздзел «Падарожжа ў часе»   накіраваны на трывалае і асэнсаванае засваенне гістарычнага матэрыялу, на магчымасць запомніць асноўныя даты, з якімі звязаны важныя падзеі мінулага і сучаснага нашай краіны, дапамагае вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей.

З дапамогай раздзела «Жывая карта» можна стварыць ўмовы для развіцця ўмення чытаць гістарычныя карты, раскрыць адзін са змястоўных кампанентаў курса - «геаграфічныя звесткі аб нашай Радзіме».

 Раздзел "Алімпіядныя заданні" дапаможа падрыхтавацца да алімпіяды

 па курсе «Мая Радзіма - Беларусь", а таксама да ўдзелу ў

 інтэлектуальных гульнях, у пазакласных мерапрыемствах.



Раздзел «Правер сябе» створаны для выканання праверачнай работы па

 некалькіх пройдзеных тэмах. Можна зайсці на старонкі гэтых тэм,

 успомніць вывучаны матэрыял: папрацаваць з датамі, паняццямі, 

выканаць гульнявыя практыкаванні, тэставыя заданні. Вучань выбірае

 нумар работы, правярае сябе з дапамогай тэста, які ацэньвае вынік

 у працэнтах, ставіць адпаведную адзнаку.




Калі неабходна ўспомніць матэрыял урока, заходзьце на старонку "Падручнік" і ўспомніце,аб чым вялася гаворка на ўроку.

   

Раздзел «Відэагалерэя» дазваляе пры неабходнасці прагледзець 

відэаролік да некаторых тэм, такім чынам візуалізіраваць 

інфармацыю, пазнаёміцца ​​глыбей і бліжэй з вывучаемым матэрыялам.


Раздзел «Гульні ад вучняў»  садзейнічае развіццю творчых і даследчых здольнасцей малодшых школьнікаў і  прадстаўляе гульнявыя заданні, створаныя вучнямі з дапамогай сервіса LearningApps падчас вывучэння тэм па МРБ.



А хочаш  атрымаць больш ведаў па вывучаемай тэме,
пагартай матэрыялы старонкі "Дадатак".

        
Прапаную распрацоўку ўрока, дзе паказана выкарыстанне магчымасцей матэрыялу сайта "Мая Радзіма - Беларусь" 
  
Подстраницы (1): Гістарычная галерэя