Галоўная старонка

Дарагія вучні! Мы з вамі адпраўляемся ў далёкае і доўгае

падарожжа па Беларусі з дапамогай падручніка "Мая Радзіма - Беларусь".

А каб наша падарожжа было цікавым і запамінальным, я запрашаю вас

на старонкі гэтага сайта. Вы будзеце выконваць розныя займальныя

практыкаванні, разгадваць крыжаванкі, правяраць свае веды з дапамогай тэстаў.

А таксама самі паспрабуеце

скласці віктарыны і гульні для сваіх сяброў па вывучаемаму матэрыялу.

АЎТАР

ПРАЕКТА

ЛЯХОВІЧ АЛА ФЁДАРАЎНА,

НАСТАЎНІК ДУА "КОСАЎСКАЯ СШ"

ПРАВІЛЫ ПРАЦЫ НА САЙЦЕ:


1. Выбяры тэму.

2. Папрацуй з воблакам слоў.

3. Складзі план адказу.

4. Папрацуй з паняццямі і датамі.


4. Папрацуй з паняццямі і датамі.

5. Выканай гульнявыя практыкаванні: крыжаванкі, віктарыны.

6. Правер сябе з дапамогай тэста і ацані свой вынік.

Акрамя тэматычных старонак

ёсць старонкі раздзелаў,якія дапамогуць

вам пашырыць свае веды па тэмах

прадмета

"Мая Радзіма - Беларусь".

Раздзел "Гістарычная галерэя" пазнаёміць вас з імёнамі гістарычных дзеячаў і дзеячаў культуры, вядомымі беларусамі сучаснасці, дапаможа запомніць інфармацыю пра падзеі з іх жыцця і дзейнасці.

Раздзел «Падарожжа ў часе» накіраваны на трывалае і асэнсаванае засваенне гістарычнага матэрыялу, на магчымасць запомніць асноўныя даты, з якімі звязаны важныя падзеі мінулага і сучаснага нашай краіны, дапамагае вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей.

З дапамогай раздзела «Жывая карта» можна стварыць ўмовы для развіцця ўмення чытаць гістарычныя карты, раскрыць адзін са змястоўных кампанентаў курса - «геаграфічныя звесткі аб нашай Радзіме».

Раздзел "Алімпіядныя заданні" дапаможа падрыхтавацца да алімпіяды

па курсе «Мая Радзіма - Беларусь", а таксама да ўдзелу ў

інтэлектуальных гульнях, у пазакласных мерапрыемствах.

Раздзел «Правер сябе» створаны для выканання праверачнай работы па

некалькіх пройдзеных тэмах. Можна зайсці на старонкі гэтых тэм,

успомніць вывучаны матэрыял: папрацаваць з датамі, паняццямі,

выканаць гульнявыя практыкаванні, тэставыя заданні. Вучань выбірае

нумар работы, правярае сябе з дапамогай тэста, які ацэньвае вынік

у працэнтах, ставіць адпаведную адзнаку.

Калі неабходна ўспомніць матэрыял урока, заходзьце на старонку "Падручнік" і ўспомніце,аб чым вялася гаворка на ўроку.

Раздзел «Відэагалерэя» дазваляе пры неабходнасці прагледзець

відэаролік да некаторых тэм, такім чынам візуалізіраваць

інфармацыю, пазнаёміцца ​​глыбей і бліжэй з вывучаемым матэрыялам.

Раздзел «Гульні ад вучняў» садзейнічае развіццю творчых і даследчых здольнасцей малодшых школьнікаў і прадстаўляе гульнявыя заданні, створаныя вучнямі з дапамогай сервіса LearningApps падчас вывучэння тэм па МРБ.

А хочаш атрымаць больш ведаў па вывучаемай тэме,

пагартай матэрыялы старонкі "Дадатак".

Прапаную распрацоўку ўрока, дзе паказана выкарыстанне магчымасцей матэрыялу сайта "Мая Радзіма - Беларусь"

План урока "Першыя друкаваныя кнігі"

Паважаныя госці сайта! Калі жадаеце, астаўляйце свае пажаданні, водгукі, заўвагі! Буду рада вашым прапановам!

Сайт пастаянна папаўняецца заданнямі, якія ствараюць вучні,вывучаючы матэрыял урока, дыдактычнымі заданнямі па тэмах, праверачнымі работамі для замацавання вывучанага.

Выкарыстаная літаратура