Поспех прыходзіць да 

т аго ,

 хт о да яго імкнецца

РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ТЭСЦІРАВАННЯ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Аб’ектыўная ацэнка вучэбных дасягненняў навучэнцаў пры дапамозе тэсціравання з’яўляецца найважнейшым паказчыкам якасці адукацыі, значным як для ўсёй сістэмы адукацыі, так і для кожнага асобнага вучня.

Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы – арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.

Заданні тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:

Мова. Маўленне. Тэкст.

Арфаэпія і арфаграфія.

Лексіка і фразеалогія.

Словаўтварэнне і арфаграфія.

Марфалогія і арфаграфія.

Сінтаксіс і пунктуацыя.

У тэставай рабоце правяраецца практычная граматнасць, культура мовы навучэнцаў і моўная кампетэнцыя, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы.

Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб’ёмны і ўсебаковы характар.

Для паспяховага выканання тэставай работы вучні павінны ведаць:

правапіс галосных;

правапіс й, ы пасля галосных;

прыстаўныя гукі;

правапіс у – ў;

правапіс мяккага знака і апострафа;

правапіс спалучэнняў зычных;

правапіс вялікай літары;

напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;

правапіс канчаткаў назоўнікаў;

ужыванне роду і ліку назоўнікаў;

ужыванне часоў дзеясловаў;

правапіс лічэбнікаў;

ужыванне і правапіс займеннікаў;

правапіс прыслоўя;

ужыванне і правапіс прыметнікаў;

ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;

ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;

ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы;

адасабленне даданых членаў сказа;

пабочныя і ўстаноўныя словы, зваротак;

параўнальны зварот;

просты і складаны сказ;

віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;

аднародныя члены сказа;

спосабы перадачы чужой мовы.

У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:

-  знаходзіць у словах арфаграмы;

-  вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;

-  правільна ставіць націск;

-  вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;

-  бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных норм;

-  вызначаць стылістычную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;

- аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;

-  бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча-вобразныя сродкі тэксту.

 Экзамен у любой форме – сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: унушыць сабе пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.

Для таго каб пэўна і паспяхова выканаць заданні тэста, вучням карысна:

- спакойна абдумаць пытанні;

- рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля – больш складаныя;

- не спіяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;

- правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.

Паспяховасць выканання тэставых заданняў забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.

Падручнікі і дапаможнікі, якія можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы да тэсціравання:

 1.Падручнікі па беларускай мове для 5-11-х класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

2.Беларуская мова ў табліцах і схемах: Вучэбны дапаможнік для вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы. Г.М.Валочка, Я.М.Лаўрэль, В.П.Красней і інш. Мн., 1999.

3. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. Мн., 1992.

4. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. Мн., 1982.

5.Сучасная беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум. Л.І.Бурак, І.Л.Бурак. Мн., 1993.

6.Здаём экзамен па беларускай мове: экзаменацыйныя і даведачныя матэрыялы. В.П. Красней, І.С.Роўда, І.Р.Шкраба. Мн., 2003.

7. Тэсты: Беларуская мова: Матэрыялы для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. УА Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. – Мазыр: ТАА ВД “Белы вецер”, 2015.

8.  Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.

 

! Пры падрыхтоўцы да тэсціравання выкарыстоўвайце дапаможнікі з тэстамі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі.


Карысныя спасылкі

анлайн-трэнажор для самастойнай падрыхтоўкі да ЦТ , тэсты па змесце і складанасці аналагічныя тым, што даюцца на тэсціраванні

просты ў выкарыстанні сайт для  анлайн-падрыхтоўкі

адукацыйны партал, на якім можна выканаць анлайн-тэсты за мінулыя гады