Правілы

А.2. Правапіс о,э,а

1. Літары о, э звычайна пішуцца пад націскам. Не пад націскам на месцы о, э пішацца а: мова — маўле ́нне, шэ ́лест — ша­лясце ́ць.

2. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гло ́тка — глыта ́ць, дро ́вы — дрыво ́тня, а таксама ў словах я ́блык, я ́блыня, я ́блычны.У адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем літара ы пішацца ў некаторых запазычаных словах: брызе ́нт, дрызі ́на, інжыне ́р, канцыля ́рыя, рысо ́ра, цырымо ́нія, а таксама ў словах по ́чырк,трыво ́га.

3. Літара э пішацца як пад націскам, так і не пад націскам: а) пасля зацвярдзелых, а таксама [д] і [т]: чэ ́рствы, рэда ́ктар, ка ́тэт, дэта ́ль, ацэ ́нка, Жэне ́ва; б) у пачатку некаторых запазычаных слоў: э ́ра, экзэмпля ́р, Эсто ́нія; в) на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён, геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к: купэ ́, галіфэ ́, кашнэ ́, каратэ ́, Душанбэ ́(а л е: філе ́, сальта­-мартале, піке ́, камюніке ́).

4. Літара а пішацца не пад націскам незалежна ад паходжання слова: хо ́лад, рамо ́нт, тры ́а, сальфе ́джыа, То ́кіа.

5. Канцавыя ненаціскныя ­эль, ­эр у запазычаных словахперадаюцца як ­аль, ­ар: шні ́цаль, лі ́дар, камп’ю ́тар, ме ́неджар, але ва ўласных імёнах неславянскага паходжання захоўваюцца­ эль,­ эр: Ла ́ндэр, Юпі ́тэр, О ́дэр


ЗАПОМНІЦЕ!

арЫшт брЫзент горЫч грЫмоты дрЫжыкі дрЫзіна дрЫмота дрЫмучы зарЫва інжЫнер дЫрЫжор канцЫлярыя крЫвавы крЫшыць марЫва почЫрк рЫзіна рЫсора трЫвога хрЫбет цЫрЫмонія чЫрвонец


А 3. Правапіс е,ё,я

1. У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: лёгкі, цётка, вёска. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з каранямі ёд­ , ёт­: ёдафо ́рм, ётава ́ны, а таксама ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёгра ́ма, радыёста ́нцыя, радыёантэ ́на.

Калі першая частка складанага слова з’яўляецца асновай назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е: радыеакты ́ў­насць, радыеметры ́чны (у першым складзе перад націскам — літара я: радыяме ́трыя, радыяхі ́мія).

2. У першым складзе перад націскам замест літар е, ё пішацца лі тара я: мёд — мядо ́вы, се ́м — сямна ́ццаць.У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: во ́сень, чэ ́рвень, медуні ́ца, дзевятна ́ццаты.

3. У запазычаных словах у першым складзе перад націскам пішацца літара е: секу ́нда, кефі ́р, мело ́дыя, Бетхо ́вен.

4. Літара е пішацца ў пачатку некаторых запазычаных слоў: ерэты ́к, Еўро ́па, Еўпато ́рыя.

5. Літара я захоўваецца на пісьме незалежна ад націску:

•у некаторых каранях слоў: су ́вязь, за ́вязь, лямантава ́ць, цяж кава ́ты, мяккава ́ты, святкава ́ць, ты ́сяча, по ́яс, ме ́сяц, па ́мяць, дзе ́вяць, Пры ́пяць;

•у некаторых суфіксах назоўнікаў: ро ́ўнядзь, бо ́язь, дро ́бязь;

•у суфіксах дзеясловаў: ла ́яць, ве ́яць, се ́яць, ка ́шляць, ба ́яць, му ́ляць, а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках: ла ́янка, ве ́ялка, се ́ялка

ЗАПОМНІЦЕ!

алЕгорыя апЕльсін апЕрацыя апЕтыт балЕрына бЕнЕфіс бумЕранг вазЕлін вЕрбальны вЕрдыкт галЕрэя гЕнерал калЕктыў лЕгенда мармЕлад мЕдаль мЕлодыя мЕтал мЕтафара мЕтро мЕтровы мЕханік пЕйзаж пЕнал пЕрон пЕрспЕктыва пЕрыметр пЕрыяд сЕзон сЕкунда сЕместр спЕктакль спЕцыфіка сувЕрэнны

ЗАПОМНІЦЕ!

боЯзь віцЯзь веЯць дробЯзь завяЗь заЯц месЯц авмЯць поглЯд поЯс ПрыпЯць роўнЯдзь свЯта сеЯць сеннЯшні сувЯзь тысЯча цЯга


А 4. Правапіс у,ў

1. Літара у абазначае галосны гук [у] і пішацца:

•у пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля зычных: У слове «прыслоўе» 8 літар і 9 гукаў;

•у пачатку ўласных назваў: каля ракі Ушачы, ва Узбекістане;

•у запазычаных словах, якія заканчваюцца на ­ум, ­ус: акварыум, радыус, страус і вытворных ад іх;

•у словах з націскным у: каля у ́рны, пачулася у ́ханне;

•на канцы нескланяльных запазычаных слоў не пад націскам: фра ́у, ток­шо ́у, ноу­ха ́у, Бернард Шо ́у

2. Літара ў абазначае зычны гук [ў] і пішацца:

•пасля галосных у пачатку слова: на ўзлеску, ва ўніверсітэце;

•у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя,паўза;

•пры чаргаванні [л] з [ў]: спяваў, паўметра (а л е: палка,памылка, сеялка, Албанія, Алжыр, Балгарыя);

•пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка, Каўказ (а л е: ва В’етнаме, рака Влтава);

•пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны: мастакі-­ўмельцы, у «Выбранае» ўвайшлі.




А 5. Правапіс мяккага знака і апострафа

“Правапіс змякчальнага мяккага знака “

Змякчальны мяккі знак пішацца пасля з, л, н, с, ц, дз:

1. На канцы слоў: гразь, столь, дзень, сумесь, радасць, моладзь.

2. У сярэдзіне слоў пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым:

пісьмо,дзядзька, цьма, барацьба, вазьму, дзьму.

Мяккі знак тут захоўваецца і ў тых выпадках, калі пры змене формы слова наступны цвёрды зычны чаргуецца з мяккім зычным:

у пісьме, да дзядзькі, у цьме, аб барацьбе, возьмеш, дзьме.

3. Пасля л перад наступным зычным:

колькі, пальцы, лялька, бэлька, гульня, але галлё, ралля.

4. У назоўніках:

а) перад канчаткам –мі: грудзьмі, коньмі, слязьмі, людзьмі, дзецьмі;

б) перад суфіксам –чык, калі зыходнае слова заканчваецца на –нь:

камень – каменьчык, агонь – агеньчык.

5. У прыметніках:

а) з суфіксам –еньк-, -аньк-, эньк-:

мякенькі, прыгожанькі, даражэнькі;

б) утвораных ад назваў месяцаў на –нь, ад слова восень, кітайскіх назваў:

чэрвеньскі, студзеньскі, восеньскі, тайваньскі.

6. У лічэбніках: пяцьдзесят, шэсцьсот, дзевяцьсот.

7. У дзеясловах:

а) перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку –ма: злазьма, будзьма, сядзьма;

б) перад канчаткам 2-й асобы –це (загадны лад): кіньце, сядзьце, злазьце.

8. У постфіксах –сьці, -сь: калісьці( калісь), кагосьці(кагось), штосьці (штось).

9. У прыслоўі: ледзьве.

Мяккі знак не пішацца:

1. пры асіміляцыйнай мяккасці: збіраць – збор, змяняць – змена.

2. пры перадачы фанетычнага падаўжэння: ззянне, калоссе, вецце.

3. перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, калі гэта не назвы месяцаў: конскі, смаргонскі, хатынскі, але восеньскі;

4. пасля губных у канцы слова: верф, голуб, стэп, насып, восем;

5. у словах кончык, вагончык, балончык, меншы, але большы.

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літар з, с, дз, ц, л, н, перад галоснымі е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]:

· у словах іншамоўнага паходжання: медальён, барэльеф, альянс, Льюіс;

· ва ўласных назоўніках, утвораных ад імён на -ій перад суфіксам -еў-(-ев-):

Аркадзій – Аркадзьеў, Аркадзьевіч, Васілій – Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, але

Васіль – Васілевіч, Анатоль – Анатолевіч, Генадзь – Генадзевіч;

· у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх;

· у формах дзеяслова ліць: лью, льеш, выльецца.

Запомніце: дзяк, дыякан, булён.

Апостраф пішацца перад е, ё, ю, я і націскным і:

· пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны: між’ярусны, аб’інець, з’ява;

· у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-:

двух’ярусны, трох’якарны;

· у сярэдзіне слоў пасля зычных, акрамя з, л, с, дз, ц і ў: інтэрв’ю, В’етнам, Буш’е, Лук’янаў, ін’екцыя, кан’юнктура, куп’ё, сям’я, але шчаўе, здароўе, салаўіны, саўю, Іўе.


А 6. Правапіс падоўжаных зычных

1. У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі зычныягукі [з’], [л’], [н’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ш], [ч] могуць вымаўляцца падоўжана. Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, соллю, насенне, калоссе,пяццю, збожжа, узвышша, ноччу. Падоўжаны гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: суддзя, стагоддзе.

2. Падаўжэнне зычных не адбываецца ў словах Ілья, Ульяна,Касьян, Емяльян, Юльян, Юльяна і вытворных ад іх: Ільіч, Ульянаў, Касьянавіч, Емяльянавіч і інш., а таксама ў словах,утвораных ад дзеяслова ліць: лье, вылью, налью.

3. У запазычаных словах і вытворных ад іх, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, падвоеныя літары звычайна не пішуцца: калектыў, сума, група, калона, Ала, Іна, Кірыл, Генадзь, Адэса, Марока, Ніца.

В ы к л ю ч э н н е: ванна, манна, панна, бонна, мадонна, мецца­ сапрана, саванна, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка, дурра і інш.


А 7. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

1. У беларускай мове ў асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн, рдц вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што перадаецца на пісьме:

•здн — зн: выязны (параўн.: выезд), позна, спазніцца;

•згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

•стн — сн: посны (параўн.: пост), кантрасны (параўн.: кан-траст);

•скн — сн: бліснуць (параўн.: бліскаць), пырснуць (параўн.:пырскаць); а л е: віскнуць, націскны;

стл — сл: шчаслівы (параўн.: шчасце), помслівы (параўн.: помста);

•рдн — рн, рдц — рц: міласэрны, сэрца (параўн.: сардэчны).

2. Спалучэнні зычных ск, ст,cц [с’ц’] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны (а ле: пясчаны, пясчынка, пясчанік [шч]).

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Кранштат, Шміт


А.8


А 9. Напісанне слоў разам, асобна, праз злучок

АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ

НАПІСАННЯ СЛОЎ РАЗАМ I ПРАЗ ЗЛУЧОК

1. Пішуцца разам:

складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: філфак, прадмаг, сельсавет, газпрам, газпрамавец, газпрамаўскі і інш.;

складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, аўта-, аўдыя-, аэра-, бія-, відэа-, вела-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-,мота-, неа-, ра-дыё-, сацыя-, спорт-, стэрэа-, тэле-, танц-, фота-, электра-і інш.: авіяпалёт, аўтастанцыя, веласпорт, відэакасета, геапалітычны, заапарк, радыёхваля, танцклас, тэледэбаты і інш.;

словы са скарочанай пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, паўгоддзе, паўчвэрці, паўсвету (але з уласнымі назвамі: паў-Мінска, паў-Камароўкі);

словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, контр-, між-, мілі-, мета-, пан-, пост-, псеўда-, супер-, транс-, ультра-, экс-, экстра- і інш.: алагізм, антычалавечы, звышгукавы, інтэрнацыянальны, дэзактывацыя, контрагент (але: контр-адмірал), міжпланетны, пастфактум, супергерой, ультрановы, экстэрытарыяльны (але: экс-чэмпіён) і інш.;

складаныя словы, першай часткай якіх з'яўляюцца лічэбнікі: першакурснік, двухмоўе, двукоссе, сямітысячны, васьмімільённы, трохразовы, чатырохпрацэнтны, саракатрохгадовы.

2. Пішуцца праз злучок:

1) спалучэнні, утвораныя з двух аднолькавых (або з адной асновай) слоў: белы-белы, ледзь-ледзь, бегалі-бегалі, спалучэнне блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, хлеб-соль, шыта-крыта, больш-менш, сям-там, жыў-быў, бокам-скокам, а таксама пусці-павалюся, гуляй-вецер, узвей-вецер;

складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з'яўляюцца лічбы любога злічэння, літары ці літарныя абрэвіятуры любога алфавіта: 80-годдзе, 9-павярховы, ХХ-вяковы, α-часцінка (альфа-часцінка), П-падобны, МАЗ-60.

2) складаныя назоўнікі са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння:

кілават-гадзіна, самалёта-вылет, чалавека-дзень (але: працадзень);

3) складаныя назоўнікі з пачатковай часткай віцэ-, лейб-, максі-,

міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-: віцэ-прэм'ер, лейб-гвардыя,

максі-мода, міні-матч, обер-майстар, унтэр-афіцэр, штабс-капітан,

экс-чэмпіён;

4) састаўныя прозвішчы і імёны і іншыя ўласныя назвы: Бялыніцкі-Біруля, Дунін-Марцінкевіч, Жан-Жак Русо, Жак-Іў Кусто, Аўстра-Венгрыя, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок; а таксама ўласныя геаграфічныя назвы, якія з'яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на ці іншамоўнымі спалучэннямі слоў: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Па-дэ-Кале;

! Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы

абазначае родавае паняцце, а другі з'яўляецца ўласным іменем,

яны пішуцца асобна: рака Нёман, горад Мінск, узвышша Мінскае,

дзед Янка;

5) іншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету: норд-ост,норд-вест, зюйд-ост, зюйд-вест;


Назоўнікі з прыназоўнікамі і два назоўнікі, адзін з якіх ужыты ў назоўным склоне, а другі ў творным, пішуцца асобна: з вока на вока, дзень у дзенъ, раз за разам; век вяком, чалавек чалавекам і інш.



А 10.


А 11. Напісанне складаных прыметнікаў разам і праз злучок

Пішуцца разам складаныя прыметнікі, якія суадносяцца:

1) са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чатырохвугольны (чатырохвугольнік), лесапаркавы (лесапарк), мастацтвазнаўчы(мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), самаходны (самаход);

2) са словазлучэннямі, у якіх вызначаецца галоўнае і залежнае словы: агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), жаўталісты (жоўты ліст); дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), лесанарыхтоўчы (нарыхтоўваць лес); цяжкаўспрымальны (цяжка ўспрымаць), добраўпарадкаваны (добра ўпарадкаваць); саракатонны (сорак тон), шматразовы (шмат разоў), мнагалюдны (многа людзей).

!!!!! Захоўваюць сваю лексічную самастойнасць перад прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, як і перад дзеясловамі, і пішуцца асобна ад іх прыслоўі, якія ўтварыліся ад прыметнікаў: выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, дыяметральна супрацьлеглы, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены, грамадска небяспечны;

3) якія складаюцца з трох і больш лексічных частак і служаць для абазначэння складаных навуковых паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, старабеларускамоўны, правабярэжназаходнябугскі, паравозавагонарамонтны;

4) утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку: заісыккульскі, перадцяньшанскі.

Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:

1) утвораныя ад складаных назоўнікаў, часткі якіх пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, нацыянал-патрыятычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.;

2) часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: навукова-тэхнічны, жыллёва-будаўнічы, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна-вызваленчы, лячэбна-працэдурны;

3) прыметнікі, часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, ярка-чырвоны, цёмна-сіні;

4) часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: беларуска-ўкраінскі, рабоча-сялянскі, руска-турэцкі;

5) часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні, норд-остаўскі, паўднёва-ўсходні;

6) часткі якіх уваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна-і інш.: Паўднёва-Кітайскае мора, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён;

7) пачатковай часткай якіх з'яўляецца лічба або літара любога алфавіта: 700-гадовы, 9-павярховы, Т-падобны;

8) з пачатковай часткай ваенна-: ваенна-гаспадарчы, ваенна-гістарычны, ваенна-палітычны, ваенна-ўліковы, ваенна-эканамічны

А 12. Дзеяслоў. Ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў

Дзеяслоў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзянне прадмета. Вылучаюць тры лады дзеяслова: абвесны, умоўны і загадны . Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне ў цяперашнім, прошлымці будучым часе. Дзеясловы бываюць закончанага (што зрабіць?) і незакончанага (што рабіць?) трывання. Спражэнне — гэта змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім (будучым простым) часе абвеснага ладу. Адрозніваюцца два тыпы спражэння дзеясловаў : першае і другое.

У формах 1-й асобы множнага ліку дзеясловаў І спражэння пад націскам ужываюцца канчаткі ­ом, ­ём, не пад націскам — канчаткі ­ам, ­ем: бяро ́м, вядзём, пі ́шам, адка ́зваем.У формах 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў І спражэння пад націскам ужываюцца канчаткі ­аце ́, ­яце ́, не пад націскам — канчаткі ­аце, ­еце: бераце ́, ведзяце ́, пі ́шаце, адка ́зваеце.

Звярніце ўвагу! Націск у дзеясловах 2-й асобы множнага ліку падае або на аснову, або на апошні склад канчатка: паведамля ́еце, знахо ́дзіце, тчаце ́, жывяце ́. Каб правільна ўжыць канчатак дзеяслова ў форме 2-й асобымножнага ліку, трэба паставіць дзеяслоў у форму 2-й асобы адзі-ночнага ліку. У форме 2-й асобы множнага ліку націск захоўваецца адпаведна або на аснове, або на канчатку: скле ́іш — скле ́іце, ве ́рнеш — ве ́рнеце, глядзі ́ш — гледзіце ́, ідзе ́ш — ідзяце

Паводле асабовых канчаткаў дзеясловы адносяцца да першага (I) або другога (II) спражэння.

Да II спражэння адносяцца:

дзеясловы, якія ў неазначальнай форме заканчваюцца на -ыць (-іць), акрамя аднаскладовых дзеясловаў на -ыць (-іць) тыпу ліць,мыць, шыць, віць і ўтвораных ад іх дзеясловаў: наліць, вымыць, звіць, пашыць і пад.;

дзеясловы ненавідзець, глядзець, цярпець, вярцець, гарэць, ляцець,гнаць, залежаць, спаць, стаяць, баяцца, дрыжаць.

Усе астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.

Правапіс суфіксаў дзеясловаў

1. Суфікс -ава- (-ява-) пішацца ў неазначальнай форме і прошлым часе дзеясловаў, калі ў цяперашнім часе дзеяслоў у форме 1-й

асобы заканчваецца на -ую (-юю): даследаваць, даследаваў (даследую);

святкаваць, святкаваў (святкую); дняваць, дняваў (днюю); дзякаваць,

дзякаваў (дзякую).

2. Суфікс -ва- пішацца (акрамя збегу зычных, апошнімі з якіх

з’яўляюцца л, н, р) у неазначальнай форме і прошлым часе дзеясло-

ваў, калі ў цяперашнім часе дзеяслоў у форме 1-й асобы заканчваецца

на -ваю: расказваць, расказваў (расказваю); упрыгожваць, упрыгожваў (упрыгожваю); спісваць, спісваў (спісваю); перачытваць, перачытваў (перачытваю).

3. Калі перад суфіксам -ва- ёсць збег зычных, апошні з якіх л, н, р, то

ў неазначальнай форме, прошлым і цяперашнім часе дзеясловаў пішацца суфікс -іва- (-ыва-): падтрымліваць, падтрымліваў, падтрымліваю; адыгрываць, адыгрываў, адыгрываю; выветрываць, выветрываў, выветрываю.

4. Калі ў неазначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання

мае папярэдні галосны перад -іць, то ў незакончаным трыванні пішацца суфікс -ва- (замест і вымаўляецца і пішацца й): супакоіць – супакойваць, супакойваў, супакойваю; абнадзеіць – абнадзейваць, абнадзейваў, абнадзейваю.

Дзеясловы есці, бегчы, даць і вытворныя ад іх лічацца рознаспра-

гальнымі, бо пры змяненні маюць канчаткі розных тыпаў спражэння.

Дзеясловы загаднага ладу 2-й асобы адзіночнага ліку маюць суфік-

сы -і, -ы (гавары, лічы, нясі, глядзі) або не маюць суфіксаў (сядзь, глянь, чытай). Пры ўтварэнні дзеясловаў загаднага ладу 2-й асобы множнага ліку да формы 2-й асобы адзіночнага ліку далучаецца -це: гавары – гаварыце, нясі – нясіце, глядзі – глядзіце, чытай – чытайце, сядзь – сядзьце.

А 13. Правапіс прыслоўяў ці блізкіх да прыслоўяў спалучэнняў

Пішуцца разам прыслоўі:

1) утвораныя ад прыслоўяў прыставачным шляхам або з дапамогай постфікса -сьці: назаўтра, назусім, насупраць, заўчора, залетась,паслязаўтра, пазаўчора, замнога, задоўга, утрох, дзесьці, хтосьці;

2) утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дасуха, здалёку, зрэдку, справа, змалку, злёгку, паблізу, паціху, улева, управа, надоўга, насуха, зацемна;

3) утвораныя ад спалучэння прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі зборных і колькасных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх, утрох, надвое, натрое;

4) утвораныя шляхам спалучэння прыназоўніка і склонавай формы поўных прыметнікаў і займеннікаў: ушчыльную, урассыпную,упустую, збольшага, нашто, навошта, нізашто, потым, зусім, затым, прытым (але : у адкрытую)

!!!!!Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты);

5) утвораныя ад спалучэння прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якія зараз не ўжываюцца ў літаратурнай мове: бесперастанку, дашчэнту, досыць, знячэўку, знянацку, наогул, неўзабаве, неўпапад,паасобку, спакон, уваччу, уплаў, упокат, употай;

6) утвораныя ў выніку спалучэння прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, высь, даль, век, пачатак, раз, ноч,вечар, раніца і некаторых іншых (з прасторавым ці часавым значэннем) пры адсутнасці пры іх азначэння або дапаўнення: зверху, наверх, уверх, уверсе, знізу, наніз, унізе; наперад, паперад, уперад, уперадзе; ззаду, назад, збоку, набок, убок, убаку; дагары, угары, угару, звечара (але: з вечара да ранку), увечары; зранку, уранку; але пры наяўнасці азначэння ці дапаўнення: на самы верх, з любога боку, на верх гары, у даль палёў, на векі вечныя, у пачатку года;

7) утвораныя ад прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, наадварот, напаказ, напракат, напралом, напрыклад, наўдачу, навек, паволі, упершыню, усур'ёз;

8) прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч (штоночы),штовечар (штовечара), штотыдзень (штотыдня), штомесяц, штогод і пад.

Праз злучок пішуцца:

1) прыслоўі з прыстаўкай па- і суфіксамі -аму (-яму), -ому, -ску, -і (-ы), -йму: па-добраму, па-веснавому, па-асенняму, па-беларуску,па-геройску, па-латыні, па-чалавечы, па-мойму;

2) прыслоўі з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-другое, па-трэцяе, па-дваццатае;

3) складаныя прыслоўі, у якіх паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або супрацьлеглыя словы: мала-мала, туды-сюды, раз-пораз, больш-менш;

4) прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам -небудзь: абы-дзе,абы-куды, як-небудзь, калі-небудзь.

Асобна пішуцца спалучэнні, блізкія па значэнні і функцыі да прыслоўяў:

1) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, да, на, з: без аглядкі, без промаху, без канца; да ўпаду, да зарэзу, да адвалу; на хаду, на ляту, на віду; з разгону, з размаху, з ходу, а таксама спалучэнні прыназоўніка ў з назоўнікамі, якія пачынаюцца з галоснай: у адзіночку, у адкрытую, у ахвоту, у абхват, у абдымку, у абмен, у абрэз;

2) блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам, калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку) або калі назоўнік у пэўным (адным) значэнні захаваў хаця б некаторыя склонавыя формы з прыназоўнікамі: па часе, да часу, з часам, у час; праз меру, у меру, па меры; на памяць, на памяці, па памяці; у пару, да пары, не ў пару;

3) спалучэнні адмоўяў не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не пад сілу, не да смеху, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

4) выразы ўсё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага; але: якраз.

А 14, А15. Ужыванне і правапіс часціц, злучнікаў, прыназоўнікаў

Правапіс асобна, разам, праз злучок прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц

1. Пішуцца асобна:

*прыназоўнікі з тымі словамі, з якімі яны ўжываюцца: ад лесу, са школы, у хаце, каля ракі, на печы, перад вёскай, для ўсіх, вакол дарогі; словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, хіба што, як толькі, як быццам, перш чым, гэта значыць, то так; а таксама ў словазлучэннях, якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і пад.;

* часціцы бы (б), жа (ж): прыйшоў бы, прыйшла б, казаў жа, чаму ж, хто ж бы, як жа ж (выключэнне складаюць выпадкі, калі гэтыя часціцы ўваходзяць у склад цэлых слоў: нібы, каб); усе астатнія часціцы, уключаючы такія, як вось, моў, маўляў і іншыя, а таксама што ў такіх спалучэннях, як пакуль што, амаль што, толькі што, сама што, хіба што і пад.

2. Пішуцца разам:

  • прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест, наконт, накшталт, звыш;

  • прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і з'яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрач, уперад, уперадзе, услед (услед за цягніком);

  • злучнікі, якія з'яўляюцца вынікам зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі,пастолькі ў адрозненне ад спалучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: паволі рабіў, затое грунтоўна – за што ўзяў, за тое і аддаў; паколькі абяцаў, трэба зрабіць – бяром па столькі, па колькі дамовіліся; злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб, а таксама складаны злучнік дый (зраблю дый годзе), які трэба адрозніваць ад састаўнога злучніка ды з часціцай і са значэннем далучэння (ніхто больш не працаваў, ды і нічога не хацелася).

3. Праз злучок пішуцца:

  • складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над, па-за, па-над;

  • часціца такі ў словах усё-такі, зусім-такі, так-такі, зноў-такі, а таксама ў тых выпадках, калі яна стаіць пасля дзеяслова: прыйшоў-такі сам. (Ва ўсіх астатніх выпадках часціца такі пішацца асобна: Ён такі надумаўся прыйсці. Ён усё ж такі думае прыехаць);

  • часціца то з дзеясловамі і займеннікамі: сказаць-то ён сказаў; ён-то прыехаў, яны-то пабачылі.

Значэнне часціц не і ні

Часціца не надае адмоўнае значэнне ўсяму сказу, калі стаіць перад дзеясловам-выказнікам (Толькі дабегчы да лесу Іван не паспеў) або асобным членам сказа (Зусім не весела паглядала гаспадыня на нязванага госця).

Аднак: Сказ мае сцвярджальны сэнс, калі ў ім дзве часціцы не, адна з якіх стаіць перад дзеясловам магчы, а другая – перад інфінітывам: Я не магу не паехаць у гэты горад. Часціца не мае сцвярджальны сэнс і ў сказах пытальна-клічнага тыпу: Дзе яны толькі не хадзілі!

Часціца ні:

  • надае адмоўнае значэнне сказу без дзейніка (ужываецца звычайна пры дапаўненні ў родным склоне): Вакол ні дрэўца. На небе ні воблачка.

  • узмацняе адмаўленне, якое выражана часціцай не або словамі няма, нельга: Няма ні травінкі. Не было ў хаце ні смяцінкі;

  • узмацняе сцвярджэнне і надае абагульняльнае значэнне адносным займеннікам і прыслоўям, якія падпарадкоўваюць адну частку складанага сказа другой (хто ні, хто б ні; дзе ні, дзе б ні; куды ні, куды б ні; як ні, як бы ні і інш.): Куды б ні завяла цябе дарога, не мінай бацькоўскага парога;

  • ужываецца ва ўстойлівых выразах тыпу ні свет ні зара, ні жывы ні мёртвы.

Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

Не (ня) пішацца разам:

  • калі слова не ўжываецца без не: няўмека, нянавісць; непахісны, няспынны; няўхільна, нездаровіцца, ненавідзець, непакоячыся;

  • у словах з прыстаўкай неда-, якія маюць значэнне непаўнаты дзеяння: недабачыць, недавыканаць, недаробка, недаацэнка;

  • калі не ўтварае новыя словы з супрацьлеглым значэннем, якія звычайна можна замяніць сінонімамі без прыстаўкі не- (ня-): праўда –няпраўда (хлусня); вялікі – невялікі (малы); высока – невысока (нізка);

  • з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежных слоў: нязжатае жыта, незапісаныя словы, ненамаляваная карціна;

  • у неазначальных займенніках і прыслоўях: нехта, нешта, нейкі, недзе, некалі, неяк.

Часціца не пішацца асобна:

  • з рознымі часцінамі мовы, калі ёсць ці падразумяваецца супрацьпастаўленне: не праўда, а хлусня; не шырокая, а хутчэй вузкая рэчка;

  • з дзеясловамі, дзеепрыслоўямі, кароткімі дзеепрыметнікамі: не пісаў, не думаў; не думаючы, не напісаўшы; сачыненне не напісана;

  • з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці залежных слоў або супрацьпастаўлення: не закончаны аўтарам твор, яшчэ не акрэсленая думка; не закончаная, а толькі пачатая праца.

ЗАПОМНІЦЕ!

Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы – нiхто iншы ; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi.З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi.У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла.

chastsitsa_ne_ni (1).docx

А 16. Нормы беларускай літаратурнай мовы

Ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія перадаюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

Звярніце ўвагу! Некаторыя невытворныя п рыназоўнікі ў жываюцца ў двух ці больш варыянтах: у — ў — ва; з — са; аб — аба; над — нада; пад — пада; перад — перада. Ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў у асноўным залежыць ад фанетычных асаблівасцей пачатку слова, якое ідзе непасрэдна за прыназоўнікам. Ужыванне варыянтаў у — ўзалежыць ад папярэдняга слова, а ў пісьмовым маўленні — і ад знакаў прыпынку.Перад словам са збегам зычных у пачатку слова ці слова з пачатковым у ўжываецца варыянт ва: ва мне, ва ўсіх. Пасля слова, якое заканчваецца на галосны і не аддзелена знакам прыпынку ад прыназоўніка, ужываецца варыянт ў: запісала ў блакноце (параўн.: запіс у блакноце).Перад словам, якое пачынаецца збегам зычных, першы з якіх з, с, ш, ж, м, ужываецца варыянт са: са мной, са школы. Перад займеннікам мне (мной) ужываюцца варыянты аба,нада, пада, перада: аба мне, перада мной.


РЭКАМЕНДАЦЫІ Ў ДАПАМОГУ ПРЫ ПЕРАКЛАДЗЕ З РУСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ


Машынны пераклад “не чытае":

1. Націск. Напрыклад,“белки” можна перакласці як “ваверкі" і “бялкі”; “муки” як “пакуты” і “мукі”; “гора" як “бяда” і “гара’’ і інш.

2. Мнагазначнасць пры перакладзе: “почки” - “пупышкі і ныркі”, “любить” - “любіць і кахаць”, “закрыть” - “ закрыць, заплюшчыць, зачыніць” і інш.

3. Фразеалагізмы. Нельга даслоўна перакладаць устойлівае спалучэнне слоў, якое ўспрымаецца ях сэнсавая адзінка. Так, “плакать в жилетку” - “плакаць у камізэльку”, “до свадьбы заживёт” - “да вяселля зажыве”.

4. Асаблівасці ў дапасаванні і кіраванні:

- Несупадзенні ў склоне: комиссия по жилищному строительству- камісія па жыллёвым будаўніцтве, диплом с отличием- дыплом выдатніка;

- Назоўнікі 2 скланення ў форме роднага склону адзіночнага ліку ў беларускай мове могуць мець як канчаткі-а (-я), так і -у (-ю): маркетынгу, рынку, універсітэта і інш;

- лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры + назоўнік множнага ліку: чатыры дамы, абодва браты, два сталы;

- дзеясловы ветлівасці: дзякаваць, прабачыць + назоўнік ці займеннік ў давальным склоне: дзякаваць вучню, выбачыць сястры і інш ;

- дзеясловы руху: ісці, бегчы, ехаць, плысці + назоўнік у вінавальным склоне з прыназоўнікам па: пайсці па сшыткі, паслаць па настаўніка, схаць па дачку. Назоўнікі грыбы, ягады, кветкі, арэхі ў падобных словазлучэннях ставяцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам у (па): ісці ў маліны, выбрацца ў грыбы, накіраваліся ў суніцы;

- дзеясловы: жартаваць, смяяцца, кпіць, здзекавацца, насміхацца, цешыцца, рагатаць, пасмейвацца, дзівіцца + назоўнік у родным склоне з прыназоўнікам з: здзекавацца са сляпога, пасмейвацца з сябра, кпіць з суседа, насміхацца з дзяўчыны;

-дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця: гаварыць, казаць, думаць, разважаць, распытваць + назоўнікі ў вінавальным склоне з прыназоўнікам пра: думаць пра работу, распытваць пра журы, клапаціцца пра сабак.

5.Пры перакладзе безэквівалентнай лексікі неабходна звяртацца да “Слоўніка безэквівалентнай лексікі. Самабытнае слова” І.Шкраба.



Дадатак Д.docx
несупадзенне роду.doc

А 17. Галоўныя і даданыя члены сказа

Галоўныя і даданыя.doc

А 18. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы

Аднасастаўны сказ – гэта просты сказ, у якім граматычная аснова складаецца з з аднаго галоўнага члена (дзейніка або выказніка): З лесу выходжу на дарогу.Працуй, жыві і радуйся за наш вялікі дом. Не гаруйце, хлопцы, што нарадзіліся позна. З усмешкаю жыццю глядзім у вочы. Андрэя паклалі ў чацвёртай палаце на першым паверсе. Не за сваю справу не бярыся. Не чын паважаюць, а чалавека па яго працы. Аднекуль дыхнула халодным ветрам. Стала неспакойна на душы. Нешта не спіцца. Вось і фронт. Лясок. Лагчына. У бой рыхтуецца атрад.


А 19. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Працяжнік.doc

А 20. Аднародныя члены сказа

Аднародныя - копия.doc

А 21. Параўнальны зварот

Параўнанне - копия.doc

А 22. Адасобленыя члены сказа

Адасобленыя - копия.doc

А 23. Звароткі, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі

Зваротак пабочныя - копия.doc

А 24. Складаназлучаны сказ

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

1. Паміж часткамі складаназлучаных сказаў найчасцей ставіцца коска:

- У сказах са спалучальнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і): Насустрач хмары паплылі, і стала ўраз цямней.

- У сказах з супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое: У жнівеньскі дзень зранку вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём.

- У сказах з размеркавальнымі злучнікамі ці, або, ці – ці, або – або, ці то – ці то, не то – не то: То іней асыпаецца на скронь, то хвошча лес ігліцаю і снегам

2. Коска не ставіцца,

  • калі ў сказе ёсць агульнае слова, пабочнае слова, часціца, даданая частка, якія адносяцца да абедзвюх яго частак: У хвойных лясах густа рос верас і зелянеў ягаднік.

  • калі дзейнік другой часткі выражаны займеннікам сам, якім узмацняецца дзейнік першай часткі: Сын батрака, Кузьма Чорны з малых год наглядаў гаротнае жыццё вясковай беднаты і сам зазнаў усе нягоды гэтага жабрацкага жыцця.

  • ў складаназлучаных сказах, у якіх часткі маюць форму неразвітых ці маларазвітых намінатыўных або безасабовых сказаў: Вечарэе і пахне кветкамі

  • калі спалучальныя часткі маюць форму пытальных або клічных сказаў і цесна звязаны паміж сабою: Як часта мы сустракаліся і якія цікавыя былі гутаркі!

3. Калі часткі складаназлучанага сказа развітыя і маюць свае знакі прыпынку, то паміж імі ставіцца кропка з коскай: Ён ідзе, а мрок гушчае, ноч становіцца чарней, песню ў лозах зачынае над рачулкай салавей; а ў трушчобе за рачулкай свішча жудасна пугач, і нясецца рэха гулка, бы дзяціны смех і плач.

4. Калі другая частка складаназлучанага сказа паказвае вынік, хуткую змену падзей або рэзкае супрацьпастаўленне, тады паміж часткамі ставіцца працяжнік: Вясна прыйшла – і рэчка заспявала. Звычайна ў такіх выпадках першая прэдыкатыўная частка – аднасастаўны сказ.


А 25. Складаназалежныя сказы

ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПАМІЖ ПРЭДЫКАТЫЎНЫМІ

ЧАСТКАМІ СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫХ СКАЗАЎ

Паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа ставіцца коска: Вы ўяўляеце, як над Бугам пачынаецца плынь вясны... (М. Калачынскі).

У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі часткамі адна частка ад другой найчасцей аддзяляецца коскай: Калі ўвайшлі на двор, маці адразу заўважыла, што Алёшкі няма дома, бо на дварэ быў непарадак (А. Якімовіч).

Калі даданыя часткі звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ці, або, то паміж гэтымі часткамі коска не ставіцца: Хоць даўно развіднела і ўзышло сонца, на полі нікога не відаць (А. Стаховіч); Чалавек ніколі не скардзіўся, што ў яго ныюць ногі ці ломіць паясніцу (З. Бядуля); Я люблю пазіраць туды, дзе шумяць каласамі шырокія нівы або рассцілаюцца бясконцыя зялёныя лугі (Я. Колас).

Калі аднародныя даданыя часткі развітыя і маюць свае знакі прыпынку, яны могуць аддзяляцца кропкай з коскай: Я не знаю месяца больш за май шчаслівага, калі пушчы цешацца з гоману шумлівага;калі вербы ніцыя рвуцца ўвысь галінамі; калі скрозь пшаніцаю пахне над далінамі... (П. Глебка).

Пры паслядоўным падпарадкаванні даданых частак можа быць збег падпарадка-вальных злучнікаў. Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе адзіночнага падпарадкавальнага злучніка, то яна выдзяляецца з двух бакоў коскамі:Максім паабяцаў, што, калі ён паспее падрыхтавацца, зробіць цікавае паведамленне на канферэнцыі.

Калі ўключаная даданая частка далучаецца да наступнай даданай часткі пры дапамозе парнага падпарадкавальнага злучніка (каб... то, калі... то, хоць... але,дык), коска паміж злучнікамі перад пачаткам уключанай даданай часткі не ставіцца: Вецер узмацніўся настолькі, што хоць мы і былі цёпла апрануты, але адчулі сябе няўтульна на беразе возера.


А 26. Бяззлучнікавыя складаныя сказы

ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПАМІЖ

ПРЭДЫКАТЫЎНЫМІ ЧАСТКАМІ

БЯЗЗЛУЧНІКАВЫХ СКЛАДАНЫХ СКАЗАЎ

  1. У бяззлучнікавых складаных сказах адна прэдыкатыўная частка аддзяляецца ад другой коскай, калі ў частках ідзе пералік падзей і з’яў, якія адбываюцца адначасова ці паслядоўна: Белыя хмаркі над намі гулялі, беглі ў няведамы край, чыстыя росы, як срэбра, блішчалі, гоманам поўніўся гай... (Я. Колас).

  2. Калі дзве або некалькі прэдыкатыўных частак бяззлучнікавага складанага сказа нагадваюць адносна самастойныя ўскладненыя простыя сказы і маюць свае знакі прыпынку, яны могуць раздзяляцца кропкай з коскай: Ціха трапечуцца лісці зялёныя, з ветрыкам мову вядуць;вішні, узяўшыся белай каронаю, быццам дзяўчаты, цвітуць (Я. Колас).

  3. Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца:

  • калі другая частка раскрывае, паясняе ці дапаўняе змест папярэдняй (паміж часткамі можна ўставіць словы што, а іменна): Дума неспакойная жыла ў майстра (а іменна якая ): ён хацеў пакінуць пакаленням след жыцця свайго (М. Танк);

  • калі другая частка ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай (можна ўставіць случнікі таму што, бо): Саша пачырванела ( бо) : ёй цяжка было хлусіць (І. Шамякін);

  • калі другая частка дапаўняе першую, а паміж часткамі можна ўставіць спалучэнне слоў са значэннем успрымання тыпу ўбачыў, адчуў, падумаў, разважыў і г. д.: Прыгледзьцеся (убачыце): новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання (Я. Колас);

  • калі другая частка выражае прамое пытанне: Ты скажы мне,цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць? (Я. Колас);

  • калі першая частка заключае ў сабе абагульняльны сэнс, а наступныя гэты сэнс раскрываюць. У такіх выпадках двукроп’е ставіцца пасля першай часткі: Звыклыя гукі напоўнілі лясныя гушчары: у галлі заварушылася сонная птаха, піскнуў заяц, бязгучна мільгануў кажан(М. Лынькоў). [O ]: [ ], [ ].

Заўвага. Калі абагульняльны сэнс заключае ў сабе апошняя частка ў адносінах да папярэдніх, перад ёй ставіцца працяжнік: Звоняць пілы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва – будуецца дом (П. Глебка).[ ], [ ],[ ] – [O ].

  1. Працяжнік у бяззлучнікавых складаных сказах на мяжы частак ставіцца:

  • калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей або другая частка паведамляе пра нечаканы вынік (можна паставіць злучнік і): Мінута (і)– батальён на нагах (Я. Колас); Бліснула маланка – стала відна як удзень (І. Грамовіч)

  • калі змест наступнай часткі супрацьпастаўляецца зместу папярэдняй часткі (можна паставіць злучнік але) : Пастукалі ў акно (але)– з хаты ніхто не абазваўся (К. Чорны);

  • калі ў сказе выражаюцца ўмоўна-выніковыя адносіны (перад першай часткай можна паставіць злучнік калі) : (Калі) Настане лета – паедзем адпачываць;

  • калі другая частка заключае ў сабе параўнанне (можна паставіць паміж часткамі злуснік нібы, быццам): Засмяялася – (нібы) срэбны званочак зазвінеў (Я. Брыль).

Заўвага. Працяжнік ставіцца, калі другая частка пачынаецца са слова гэта, якое ўмяшчае ў сабе змест папярэдняй часткі: Андрэй быў у добрым настроі – гэта адразу кідалася ў вочы (М. Зарэцкі).

Калі часткі бяззлучнікавага складанага сказа аб’ядноўваюцца з дапамогай слоў то не – гэта, то не – то, паміж імі заўсёды ставіцца коска з працяжнікам: То не Нарач высока коціць хвалі на травы, – то шырока,далёка наша коціцца слава! (А. Бялевіч).

А 27. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак

ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПАМІЖ

ПРЭДЫКАТЫЎНЫМІ ЧАСТКАМІ СКЛАДАНЫХ

СКАЗАЎ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ

Паміж прэдыкатыўнымі часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі ставяцца такія ж знакі прыпынку, як і ў складаназлучаных,складаназалежных і бяззлучнікавых складаных сказах. Найчасцей ставіцца коска: Нам стала холадна, трэба было раскладаць касцёр, каб крыху пагрэцца, дый каля агню неяк весялей чалавеку (І. Гурскі).

Двукроп’е ставіцца тады, калі наступная частка раскрывае сэнс папярэдняй: Некалі ў нас быў добры звычай: калі прыязджаюць госці, дык частаваць іх (М. Зарэцкі).

Заўвага. Двукроп’е ставіцца тады, калі наступныя часткі раскрываюць прычыну таго, пра што паведамляецца ў папярэдняй частцы: Работа спачатку не ладзілася: то перашкаджала надвор’е, то не хапала патрэбнага матэрыялу (У. Краўчанка).

Працяжнік ставіцца тады, калі наступная частка паказвае вынік таго, пра што гаворыцца ў папярэдніх частках: Ці то кожная частка адзежыны мела свой колер, ці то матэрыя была такая стракатая – Валя Іваноўская не магла разгледзець (К. Чорны).

Паміж прэдыкатыўнымі часткамі, калі яны маюць развітую будову або слаба звязаны сэнсам, ставіцца кропка з коскай: Над ракой,дзе каліна, сенажаць церабілі; у сяле, дзе хлапчына, у паход затрубілі(Я. Купала).

Заўвага. Коска з працяжнікам ставіцца тады, калі прэдыкатыўныя часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі звязваюцца ў блізкія па сэнсе групы і пераход ад адной групы прэдыкатыўных частак да другой характарызуецца рэзкай зменай інтанацыі: Ці коска зазвоніць у час касавіцы, ці песню дзяўчо запяе, ці неба заззяе ў агнях бліскавіцы, ці вецер у палях зазлуе, ці гром гучнабежны пракоціцца ў хмарах, ці грукне над лесам пярун, – усё водгук знаходзіць у вольных абшарах, усё іх дакранаецца струн (Я. Колас).

А 28. Сказы з простай мовай

ПРОСТАЯ МОВА – гэта дакладна ўзноўленая (перададзеная) чужая мова.

Сказы з простай мовай складаюцца з дзвюх частак: словы аўтара (хто сказаў, падумаў

і г. д.) і ўласна простая мова (што сказалі, падумалі і г.д.).

Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай залежыць ад месца слоў аўтара (перад ПМ, пасля яе, у сярэдзіне).

І. Простая мова стаіць пасля слоў аўтара.

А: “П”. Простая мова мае апавядальную інтанацыю.

Падумаў Сцяпан: “Старэю ўжо, а жыцця людскога не бачыў”.

А: “П?” Простая мова мае пытальную інтанацыю.

Часта пыталася маці ў мяне: “Куды падзеліся зоркі?”

А: “П!” Простая мова мае клічную інтанацыю.

Браце мой, сказаць магу адно: “Я табе зайздрошчу як нікому!”

ІІ. Простая мова стаіць перад словамі аўтара.

“П”, - а. Простая мова мае апавядальную інтанацыю.

“Канцэрт прайшоў выдатна”, - супакойваў я Ірыну.

“П?” – а. Простая мова мае пытальную інтанацыю.

“Куды ж ён пайшоў?” – карцела пытанне ў Аўгіннінай галаве.

“П!” – а. Простая мова мае клічную інтанацыю.

І мы табе, бацька, зычым дабра!” – усклікнуў Расціслаў.

ІІІ. Словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы.

“П, - а, - п”.

Словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або павінна стаяць коска, кропка з коскай, двукроп’е ці працяжнік./ “Брат мой, - гаварыў па-сяброўску даверліва мне Андрэй, - лепшай, як журналістыка, працы няма”.

“П, - а. – П”. // “П? - а. – П”. // “П! – а. – П”.

Словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе павінна стаяць кропка, пытальнік ці клічнік./ “Значыць старэем, - сказаў Аркадзь. – Роздум, як і сумненне, - справа старых дзядоў”.

“П… - а. – П”.

Словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе павінна стаяць шматкроп’е./ “Вы знаходзіце, што я… - Ірына зніякавела. – Я ў сабе расчаравалася даўно”.

“П, - а: - П”. // “П? – а: - П”. // “П! –а: - П”.

Словы аўтара маюць два дзеясловы “маўлення”, адзін з якіх адносіцца да першай часткі простай мовы, а другі да другой яе часткі./ “Ведаеш, мамачка, каго я прывяла? – весела сказала дачка і таемна прапшаптала: - Гэта той самы госць, якога мы калісьці ратавалі ад немцаў.

ІV. Простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара.

Калі простая мова знаходзіцца ў сярэдзіне слоў аўтара (яе тады называюць уключанай), то перад ёю ставіцца двукроп’е, а пасля яе – коска або працяжнік. А: “П”, а. // А: “П”, - а.

Яшчэ старадаўні грэчаскі філосаф сказаў: “Усё цячэ і ўсё змяняецца”, прычым усё гэта не абыходзіцца без барацьбы. // Усю дарогу ён пакрыкваў на шафёра: “Цішэй, Ціма, цішэй”, - быццам Вера была нейкай дарагой цацкай.


В 1. Стылі беларускай літаратурнай мовы

СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ

1. Стыль вуснага маўлення:

Гутарковы стыль: выкарыстоўваецца ў неафіцыйных зносінах людзей, каб абмяняцца думкамі, інфармацыяй,уражаннямі.

Непасрэднасць, натуральнасць маўлення;

Выяўленне адносін да падзей і з’яў;

Форма дыялога;

Агульнаўжывальныя і гутарковыя словы, фразеалагізмы;

Назоўнікі і прыметнікі з ацэначнымі суфіксамі;

Пытальныя, пабуджальныя і клічныя сказы;

Сказы са звароткамі;

Няпоўныя сказы, словы0сказы;

Мала дзеепрыметных і дзеепрыслоўных словазлучэнняў;

Часта ўжываюцца выклічнікі, часціцы і іншыя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі.

2. Стылі пісьмовага маўлення:

Мастацкі стыль: выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры, творах вуснай народнай творчасці, каб уздзейнічаць на думкі і пачуцці слухачоў (чытачоў) з дапамогай мастацкіх вобразаў.

Вобразнасць і эмацыянальнасць;

Выяўленне адносін да падзей і з’яў;

Форма дыялога і маналога;

Словы з пераносным і прамым значэннем, сінонімы, фразеалагізмы, эпітэты;

Назоўнікі і прыметнікі з ацэначнымі суфіксамі;

Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы, клічныя сказы.

Навуковы стыль: выкарыстоўваецца ў навуцы і адукацыі, каб паведаміць і растлумачыць навуковую інфармацыю.

Дакладнасць, лагічнасць, доказнасць;

Адсутнасць адносін да падзей і з’яў;

Форма вуснага або пісьмовага маналога;

Словы з прамым значэннем, тэрміны;

Абстрактныя назоўнікі, складаныя прыметнікі;

Апавядальныя простыя і складаныя сказы.

Афіцыйна-дзелавы стыль: выкарыстоўваецца ў афіцыйнай сферы (урадавай, канцылярскай), каб перадаць інфармацыю праз афіцыйныя дакументы (законы, загады, заявы).

Афіцыйнасць, дакладнасць і сцісласць;

Форма пісьмовага маналога;

Агульнапрынятыя формы напісання;

Словы з прамым значэннем, стандартныя выразы;

Абстрактныя назоўнікі, уласныя назоўнікі;

Апавядальныя простыя і складаныя сказы.

Публіцыстычны стыль: выкарыстоўваецца ў грамадскай сферы (газетах, часопісах, радыё, тэлебачанні, сходах, мітынгах), каб паведаміць пра падзеі, навіны грамадскага жыцця, культуры, навукі, даць ім ацэнку, уздзейнічаць на слухачоў (чытачоў) дзеля грамадскіх задач.

Дакладнасць, даходлівасць, доказнасць;

Элементы выразнасці і эмацыянальнасці, разлічаныя на ўздзеянне;

Форма вуснага і пісьмовага маналога;

Словы грамадска-палітычнага зместу, словы з прамым і пераносным значэннем;

Уласныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, назоўнікі і прыметнікі з ацэначнымі суфіксамі;

Клічныя і пабуджальныя сказы, сказы са звароткамі.


В 2. Нормы беларускай літаратурнай мовы

Нормы літаратурнай мовы забяспечваюць яе адзінства, яны абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай. Адзінства нормаў робіць літаратурную мову даступнай і зразумелай для жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі

У сістэму нормаў сучаснай беларускай літаратурнай ўваходзяць:

арфаэпічныя нормы- правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у словах; напрыклад, правільным лічыцца вымаўленне: лё[чч]ык, навагру[ц]кі, на пе[цц]ы, а не лё[тч]ык, навагру[дс]кі, на пе[чц]ы. Арфаэпічныя нормы рэгламентуюцца правіламі беларускага вымаўлення. Яны ўласцівыя вуснай форме літаратурнай мовы.Нормай з’яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з’], [с’] перад наступнымі мяккімі зычнымі: [з’н’ац’], [з’м’эна], [с’в’атло], [п’эс’н’а], аглушэння звонкіх зычных на канцы слова: [сат], [с’н’эх]; вымаўленне [л’оччык], [навагруцк’і], [на п’эццы], [на клаццы], а не лётчык, навагрудскі, на печцы, на кладцы (як пішацца).

акцэнталагічныя нормы- правільная пастаноўка націску. Няправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўнайце: няправільнае вымаўленне слоў: кілóметр, магáзін, дакýмент, адзíнаццаць і іншых замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.).

арфаграфічныя нормы- правільнае напісанне слоў; Арфаграфічныя нормы патрабуюць аднолькавага напісання, узаконенага пэўнымі правіламі. Так, у беларускай мове вымаўляецца [зуп], [лух], [бапка], а пішацца зуб, луг, бабка. Арфаграфічныя нормы рэгламентуюцца ўзаконеным правапісам. Яны ўласцівыя пісьмовай мове.

лексічныя нормы- правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянне ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях.Лексічныя нормы патрабуюць, каб кожны правільна карыстаўся словамі і выразамі роднай мовы. Не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца дыялектныя словы: картопля (бульба), ёмка (чапяла); грубыя: плявузгаць (гаварыць абы-што), гваздануць (моцна ўдарыць).

словаўтваральныя нормы- правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы.

Граматычныя нормы:

марфалагічныя нормы- правільнае выкарыстанне формаў слоў; нормы патрабуюць правільнага ўжывання формаў слова (у родным склоне — лесу, снегу, менеджменту, ветру, але вучня, аленя, сшытка). Граматычныя нормы вызначаюцца нарматыўнымі граматыкамі, слоўнікамі.

сінтаксічныя нормы- правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.

Напрыклад: спалучэнне слоў у словазлучэннях (двух мужчын, але дзвюх жанчын; прабачце мне, пайшла ў ягады, а не прабачце мяне, пайшла за ягадамі).Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак -а, ці канчатак -у (у прыватнасці канчатак -а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і інш., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак -у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і інш., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.

пунктуацыйныя нормы- правільная пастаноўка знакаў прыпынку.

стылістычныя нормы- выкарыстанне моўных сродкаўу адпаведнасці з пэўным стылем

В 6. Утварэнне дзеясловаў і дзеяслоўных формаў.

Словаўтваральныя нормы парушаюцца ў выпадку

  • ужывання дзеясловаў з суфіксам –ірава- (-ырава-), нямецкім па паходжанні, які патрапіў да нас праз рускую мову:

не прагназіраваць – прагназаваць

не аналізіраваць – аналізаваць

не іранізіраваць – іранізаваць

Аднак у шэрагу выпадкаў можа ўзнікаць непажаданая аманімія паміж словамі з суфіксам –ірава- і без яго: апаніраваць і апанаваць, буксіраваць і буксаваць, паніраваць і панаваць, а таксама ў вытворных ад іх назоўніках: суміраванне і сумаванне, маскіроўка і маскоўка. У такіх выпадках, згодна з правіламі сучаснага правапісу, трэба ўжываць словы з –ірава-. Аднак з’ява аманіміі ў прынцыпе не рэдкая і мове і ў большасці выпадкаў значэнне слова можа быць зразумелае з кантэксту: Машыну буксавалі на тросе і Машына буксавала.

  • ужывання дзеепрыметнікаў з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), –эм- (-ем-), -ім- (-ым-), неўласцівых нашай мове: чытаючы, нержавеючы, кампенсуемы. Сярод асноўных спосабаў замены нетыповых для нашай мовы дзеепрыметнікаў (пры перакладзе з рускай мовы):

- замена дзеепрыметнікамі прошлага часу: рэкамендаваны (не рэкамендуемы);

- замена даданым сказам: які гаворыць (не гаворачы);

- замена прыметнікам: існы (не існуючы);

- замена назоўнікам: у квецені (не цвятучы) і г.д.

Аднак трэба таксама адзначыць, што некаторыя дзеепрыметнікі цяперашняга часу, страціўшы трыванне, стан і час, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: вучоны, любімы, невядомы, гаючы, неўміручы. У такім выпадку ніякіх абмежаванняў у іх ўжыванні няма.

Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеяслова, якая, як і дзеепрыметнік, належыць да дастаткова маладах часцін мовы і аб’ядноўвае рысы як дзеяслова, так і прыслоўя.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання (што робячы?) звычайна ўтвараецца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання (што рабіць?) пры дапамозе суфіксаў –учы-/-ючы- (для 1 спражэння) і –ачы-/-ячы- (для 2 спражэння):

Несці, няс(уць) (1 спр.) + -учы- → несучы́ (што робячы?)

Спяваць, спява(юць) (1 спр.) + -ючы- → спяваючы (што робячы?)

Нішчыць, нішч(аць) (2 спр.) + -ачы- → нішчачы (што робячы?)

Хадзіць, ходз(яць) (2 спр.) + -ячы- → ходзячы (што робячы?)

Але ад некаторых дзеясловаў ІІ спражэння дзеепрыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса –учы-/-ючы-: баяцца → баючыся, крычаць →крычучы, дрыжаць дрыжучы, спаць → сплючы. Такія словы варта запомніць.

Не блытаць з формамі дзеепрыслоўяў у рускай мове, якія заканчваюцца на суфікс –а/-я (читая – чытаючы, неся – несучы, беря – беручы, делая – робячы, глядя – гледзячы).

Варта памятаць, што націск падае на канцавы склад дзеепрыслоўя, калі ў дзеяслове, ад якога яно ўтворана, націск на канчатку: нясу́ – несучы́, бяру́ – беручы́. Калі ж у дзеяслове націск на аснове, то ён застаецца на аснове і ў дзеепрыслоўі: чыта́ю – чыта́ючы.

Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад асновы дзеяслова пршлага часу закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы- (пасля галосных) і –шы- (пасля зычных):

Напіцца (што зрабіць?) + –ўшы- → напіўшыся (што зрабіўшы?)

Схавацца (што зрабіць?) + –ўшы- → схаваўшыся (што зрабіўшы?)

Прынесці (што зрабіць?) + –шы- → прынёсшы (што зрабіўшы?)

Збегчы (што зрабіць?) + –шы- → збегшы (што зрабіўшы?)

Увага: Парушэннем нормы з’яўляецца ўтварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання ад асновы дзеяслова незакончанага трывання: варушыцца → варушачыся, а не варушыўшыся; думаць → думаючы, а не думаўшы! Запомніце, што ад аднаго дзеяслова можа быць утворана не больш за адно дзеепрыслоўе адпаведнага трывання!

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае суфікс –ну-, то ў дзеепрыслоўі ён выпадае, як і ў прошлым часе дзеяслова, ад якога ён утвораны: высахнуць → высахшы.


В 5.

Прааналiзуйце i запомнiце:

Н. – я, ты, яна, свой, свая, хто, што, чый, колькi

Р. – мяне, цябе, яе, свайго, сваёй, каго, чаго, чыйго, колькiх

Д. – мне, табе, ёй, свайму, сваёй, каму, чаму, чыйму, колькiм

В. – мяне, цябе, яе, свой або свайго, сваю, каго, што, чый або чыйго, колькiабо колькіх

Т. – мной(мною), табой(табою), сваiм, сваёй(сваёю), кiм, чым, чыiм, колькiмi

М. – (аб, аба) мне, табе, ёй, сваiм, сваёй, кiм, чым, чыiм, колькiх

Н. – самы, сам, ---

Р. – самага, самога, сябе

Д. – самаму, самому, сабе

В. – самы або самага, самога, сябе

Т. – самым, самiм, сабой(сабою)

М. – аб самым, самiм, сабе

Рознiца ў напiсаннi словазлучэнняў не хто iншы – нiхто iншы ; не што iншае – нiшто iншае тлумачыцца асаблiвасцямi ў iх значэннi.З часцiцай не гэтыя спалучэннi маюць значэнне супрацьпастаўлення: Гэта быў не хто iншы, як мой бацька. Чалавека цiкавiла не што iншае, як мясцовыя звычаi.У хату ўвайшоў Пятрусь, а не хто iншы. Адмоўныя займеннiкi ў падобных спалучэннях ужываюцца ў сказах, дзе ўжо ёсць адмоўе: Нiхто iншы не мог дапамагчы. Нiшто iншае яго не цiкавiла. Не хто іншы ўзяў, як ён; не хто іншы, а толькі ён; гэта не што іншае, як вапна; гэта не што іншае, а толькі нейкі звярок прашмыгнуў; але: ніхто іншы не быў, толькі ён; нішто іншае не цікавіць яго, адно толькі кнігі.