Беларуская літаратура

электронны сшытак

ELсшытак белар літ 5 клас 1 частка

Выконваючы заданні 1 часткі сшытка, ты ўбачыш. якія шчырыя і цёплыя словы прысвячаюць роднай мове беларускія пісьменнікі.

Калі працуеш з заданнямі, не забывай пра падручнікі. Іх можна знайсці тут

ELсшытак беларуская літаратура 5 клас 2 частка

Працуючы над заданнямі 2 часткі, ты глыбей пазнаёмішся з багатай духоўнай спадчынай беларускага народа- казкі, паданні, легенды, загадкі, прыказкі.


Электронны сшытак бел літ 3ч

Літаратурныя казкі заўсёды маюць аўтара. Ты зможаш стаць удзельнікам падзей даўнейшых, сучасных і нават будучых.


Новый документ

Прырода заўсёды служыла крыніцай натхнення для мастакоў слова. Ты пранікнеш у майстэрню паэта і пазнаёмішся з яго інструментамі: эпітэтамі, параўнаннямі, метафарамі.


Новый документ

Самы цікавы раздзел у падручніку. Сачы ўважліва за лёсамі герояў, старайся пранікнуць у аўтарскае слова- і ты будзеш паспяховым на алімпіядзе.Не забывай звяртацца за дапамогай да карысных матэрыялаў. Загляні ў Гульнятэку: там шмат заданняў па гэтай тэме.

Карысныя матэрыялы

Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў

Адухаўленне— наданне нежывым прадметам ці з’явам прыроды ўласцівасцей жывых істот. Разнавіднасць метафары. Напілося сонца са крыніц сцюдзёных(Максім Багдановіч).

Алегорыя— іншасказанне; карціна або вобраз,якія маюць пераносны, прыхаваны сэнс: хітры чалавек малюецца ў вобразе лісы; злосны, нелюдзімы,прагны, жорсткі— у вобразе ваўка; моцны, трывалы, магутны— у вобразе дуба і інш. Часцей алегорыя сустракаецца ў казках, загадках, прыказках,байках, дзе пад вобразамі прадметаў, з’яў, жывёл, раслін падразумяваюцца людзі, іх узаемаадносіны.

Афарызм— кароткае, трапнае і змястоўнае выслоўе, у якім выказваецца глыбокая думка.

Верш— невялікі літаратурны твор, напісаны рытмічнай вершаванай мовай. Верш— асноўная форма паэзіі.

Вобраз мастацкі— форма паказу жыцця ў мастацкім творы. Гэта можа быць і чалавек, і жывёла, і мастацкае апісанне прадмета, рэчы, з’явы прыроды.

Гіпербала—моцнае перавелічэнне ўласцівасцей, якасцей прадмета або з’явы з мэтай большай мастацкай выразнасці.Узмахне крылом— быццамбор шуміць, // Узмахне другім— што мяцель гудзіць(Максім Багдановіч).

Гукапіс—гукавыя паўторы ў вершаванай мове,якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць. Не шасцяць каласы, // Звон не валіцца з касы, // Не кладуцца ў стог пласты, // Толькі сыплюцца лісты // На яловыя кусты, // На сухія верасы (Янка Купала).

Гумар— паказ жыццёвых з’яў або чалавека ў камічным, смешным выглядзе; нязлосны, добразычлівы смех.

Загадка— вобразнае апісанне ўтоенага прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.

Зачын— устойлівая формула, з якой пачынаецца казка.

Казка— займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды.

Легенда— фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў.

Метафара— перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на іншую, чым-небудзь падобную да яе.У небе ціха зоркі расцвілі(Максім Багдановіч).

Павер’е — вусны народны аповед, заснаваны не на жыццёвым вопыце, а на фантазіі, выдумцы,часам на містыцы.

Параўнанне — супастаўленне двух прадметаў або з’яў на аснове іх падабенства. Як песня, з галін злятае лісце...

(Уладзімір Караткевіч).

Паэма — буйны вершаваны твор, часцей сюжэтны, які расказвае пра важныя падзеі, выяўляе глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.

Прыказка — трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям.

Прыкмета— трапнае народнае выслоўе, у якімпрадказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвя-ковым народным вопытам.

Рытм— раўнамернае паўтарэнне, чаргаванневершаваных радкоў, а ўнутры радкоў— націскных і ненаціскных складоў. Адна з найважнейшых адзнак верша. Зямлі не чуеш пад сабою // І ловіш белы пух рукою (Якуб Колас).

Рыфма — сугучнасць слоў або іх частак у канцы вершаваных радкоў.

Страфа— у вершаваным творы: частка тэксту,аб’яднаная агульнай думкай, інтанацыяй, рытмам,рыфмоўкай.

Троп— ужыванне слова або выразу ў пераносным значэнні. Тропы ўзнікаюць на аснове выкарыстання мнагазначнасці слова, дапамагаюць аўтару стварыць вобраз і праз яго выявіць уласную ацэнкужыццёвых з’яў. Віды тропаў: эпітэт, параўнанне,алегорыя, гіпербала, метафара, адухаўленне.

Фальклор— вусная народная творчасць, творы невядомых аўтараў, што бытуюць у народзе ў вуснай форме (казкі, загадкі, прыказкі, песні, прыкметы, павер’і і інш.)пі

Эпіграф— яркае кароткае выказванне, якоезмяшчаецца пасля загалоўка твора або раздзела і выяўляе яго асноўную думку.

Эпізод (сцэна) — адна з падзей у літаратурным творы, у якой расказваецца пра адносна закончанае здарэнне. Эпізод важны для характарыстыкі персанажаў і спасціжэння твора.

Эпітэт— мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. Ціха па мяккай траве сінявокаяноч прахадзіла (Максім Багдановіч)


Псеўданімы пісьменнікаў

Псеўданімы

Цішка Гартны – Зміцер Хведаравіч Жылуновіч

Ядвігін Ш. – Антон Іванавіч Лявіцкі

Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч

Янка Лучына – Іван Люцыянавіч Неслухоўскі

Якуб Колас – Кастусь (Канстанцін) Міхайлавіч Міцкевіч

Цётка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

Гаўрыла з Полацка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч

Максім Танк – Яўген Іванавіч Скурко

Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч

Янка Маўр – Іван Міхайлавіч Фёдараў

Кузьма Чорны – Мікалай Карлавіч Раманоўскі

Зьніч – Алег Бембель

Адам Глобус – Уладзімір Вячаслававіч Адамчык

Сяргей Дарожны – Сяргей Міхайлавіч Серада

Язэп Пушча – Іосіф Паўлавіч Плашчынскі

Змітрок Бядуля – Самуіл Яфімавіч Плаўнік

Максім Лужанін – Аляксандр Амвросьевіч Каратай

Мацей Бурачок – Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч

Сымон Рэўка з-пад Барысава - Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч


Народныя пісьменнікі і паэты Беларусі

Янка Купала (1925)

Якуб Колас (1926)

Кандрат Крапіва (1956)

Пятрусь Броўка (1962)

Міхась Лынькоў (1962)

Аркадзь Куляшоў (1968)

Максім Танк (1968)

Іван Мележ (1972)

Іван Шамякін (1972)

Пімен Панчанка (1973)

Андрэй Макаёнак (1977)

Васіль Быкаў (1980)

Янка Брыль (1981)

Ніл Гілевіч (1991)

Рыгор Барадулін (1992)

Іван Чыгрынаў (1994)

Іван Навуменка (1995)