Шматвекавую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Беларуская нацыянальная кухня развівалася стагоддзямі, але некаторыя старадаўнія рэцэпты захаваліся да нашых дзён, беларускія стравы па-ранейшаму папулярныя. У беларускіх стравах, як правіла, выкарыстоўваюцца мясцовая гародніна і трава, асабліва: бульба, буракі, грыбы, ягады, ячмень. Беларуская нацыянальная кухня славіцца найбагацейшым меню, у якім прысутнічаюць сытныя і даволі простыя стравы. Нягледзячы на тое, што яна складвалася на аснове рускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх кулінарных традыцый, у ёй ёсць мноства унікальных страў, якія не маюць аналагаў ні ў адной сусветнай кухні.
Прапануем вам прадэманстраваць свае кулінарныя здольнасці і якасці.
ЗАДАННЕ 1
У рэцэптах беларускай кухні маюецца шмат бульбы, мяса, грыбоў. Бігус, цэпеліны, калдуны, дранікі і клёцкі - усё гэта беларуская кухня. У рэцэптах мясных страў выкарыстоўвецца у асноўным свініна, але птушка і рыба таксама ў пашане. Не варта забываць шматлікія пірагі, а таксама настойкі, кісялі і бярозавы квас, без іх няма беларускай кухні. Рэцэпты страў дапамогуць прыгатаваць усю гэту кулінарную разнастайнасць правільна, а значыць смачна.
І так, заданне: рэцэпты якіх страў нацыянальнай кухні апісаны на малюнках. Напішыце назву стравы на беларускай мове. Адказы адпраўце на электронны адрас svib.zhanna@gmail.com
Узор: " Беларускае меню".
Заданне 1. Запісваеце нумар і назву стравы.
Адпраўляеце на электронны адрас svib.zhanna@gmail.com
1 2
3 4
5 6
7 8
9 10
ЗАДАННЕ 2
Усе мы любім смачна паесці. Але на гэтым нашы адносіны з ежай не заканчаюцца. Ежа апошнім часам стала ўвекавечвацца ў розных краінах і гарадах у выглядзе пацешных скульптур і помнікаў. Думаем, пра існаванне многіх з іх вы нават не здагадваліся.
Знайдзіце ў якіх гарадах нашай краіны ёсць беларускія "ПОМНІКІ ЕЖЫ " (помнікі прадуктам харчавання) і зрабіце адзнакі на карце Беларусі (шаблон карты скапіруйце на малюнку ніжэй). Сфатаграфуйце і адпраўце на электронны адрас svib.zhanna@gmail.com
Узор: " Беларускае меню".
Заданне 2. Скапіруйце.
Адпраўце на электронны адрас svib.zhanna@gmail.com
ЗАДАННЕ 3
На наш погляд, даволі цікавым і прыгожым даведачным матэрыялам аб нацыянальных беларускіх стравах з'яўляецца паэтычная спадчына вядомых беларускіх пісьменнікаў. Менавіта паэтычныя творы валодаюць здольнасцю ўплываць на духоўны свет чалавека, фарміраваць развіццё духоўнай культуры ў маладога пакалення і адкрываць усім непаўторную Беларусь.
ПЕРАЙДЗІЦЕ ПА ССЫЛЦЫ І ВЫКАНАЙЦЕ ЗАДАННЕ, НАЗАВЎШЫ З ЯКІХ ТВОРАЎ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ЎРЫЎКІ АПІСАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ СТРАЎ, І ВЯДОМА Ж, ПАЗНАЧЦЕ АЎТАРА ТВОРА. https://learningapps.org/watch?v=pk1frr9qj22
Узор: " Беларускае меню".
Заданне 3. Скрын адказа адпраўце на электронны адрас svib.zhanna@gmail.com