Асаблівасць дадзенага раздзела экспазіцыі заключаецца ў тым, што гісторыя Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена праз прызму лёсу землякоў. Дыярама “Першыя баі на Бераставіччыне” і фотаздымак невядомага афіцэра, загінуўшага ў першыя дні вайны ў Малой Бераставіцы, перыяд акупацыі, партызанскі і падпольны рух, лёсы дэпартаваных, подзвігі землякоў на франтах вайны – усё гэта знайшло адлюстраванне ў дакументах, фотаздымках, узнагародах.
Асобнае месца адведзена памяці палкоўніка Г.Н.Цітаішвілі – камандзіра 250-й стралковай дывізіі, які загінуў смерцю храбрых пры вызваленні Малой Бераставіцы.
Гільзы і ленты для падачы патронаў, асабістыя рэчы франтавікоў, фотаздымкі ваенных лет, пісьмы з фронта, успаміны ветэранаў – усё гэта рэліквіі, якія захоўваюцца ў дадзеным раздзеле.