Раздзел “Архітэктурная спадчына”
Экспазіцыя ўтрымлівае матэрыялы аб адметных архітэктурных збудаваннях мікрарэгіёна. Значнае месца адведзена сядзібна-паркаваму комплексу Бераставіца-Муравана, які належаў роду Юндзілаў-Солтанаў. Прадстаўлены некаторыя рэчы ўладальнікаў маёнтка, сярод якіх адзін з самых каштоўных экспанатаў музея – разное драўлянае крэсла пачатку ХIХ стагоддзя.