Методическое обеспечение образовательного процесса
У 2020/2021 навучальным годзе ў Беларусі быў створаны Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, задача якога – дапамагчы вучням у дыстанцыйным вывучэнні матэрыялу, а таксама скарыстацца для ўдасканалення ведаў і ўменняў па асобных тэмах.
Выкарыстанне кантэнту платформы магчыма для арганізацыі наступных відаў дзейнасці:
забеспячэнне дыстанцыйнага навучання тых вучняў, якія па аб'ектыўных прычынах не могуць наведваць вучэбныя заняткі (захворванне, каранцін, санаторнае лячэнне і інш.);
выкарыстанне настаўнікам на ўроках для арганізацыі дзейнасці вучняў (прагляд і абмеркаванне пэўнага фрагмента, выкананне заданняў да яго, рашэнне тэста);
выкарыстанне па схеме “перавернутага навучання” (вучні дома глядзяць відэаролік і рыхтуюць свае адказы на пытанні і заданні, што ўтрымліваюцца ў ім, у класе адбываецца іх абмеркаванне, арганізоўваецца дыскусія);
выкарыстанне вучнямі для падрыхтоўкі да ўрока абагульнення і кантролю ведаў і ўменняў па раздзеле (вучні дома вырашаюць тэставыя заданні да відэаролікаў, рыхтуюцца да праверачнай работы, заліку).
Якія дзеянні неабходна распачаць для арганізацыі работы з платформай Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс:
азнаямленне вучняў з платформай (дзе знаходзіцца, якія матэрыялы размешчаны, як арганізаваны пошук);
настаўніку неабходна паглядзець матэрыялы платформы загадзя, на этапе планавання вучэбнага працэсу (выбраць фрагменты і заданні для ўключэння ў працэс навучання, для вызначэння дамашняга задання, для дыферэнцыяцыі навучання і інш.);
настаўнік павінен звярнуць увагу вучняў на відэаролікі на тэму, па якой яны рыхтуюцца да алімпіяды, навукова-практычнай канферэнцыі, праектнай дзейнасці.