Зуёнак, В. В. Паўстанак з літарай «Л» : элегіі / Васіль Зуёнак [Прадм. А. Кудравец]; уклад. Н. Заяц. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2021. – 232 с. : іл.
Гэтую кнігу складаюць празаічныя элегіі, якія ўпершыню публікуюцца асобным выданнем. Аўтар невыпадкова так назваў сваю прозу : у творах раскрываюцца складаныя, часта драматычныя перыпетыі жыцця галоўных герояў, паказваецца іх сутыкненне з неспрыяльнымі абставінамі. Пісьменнік запрашае чытача зазірнуць у душу «маленькага чалавека», радасці якога нярэдка абарочваюцца стратамі…